Досрочное голосование  - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Місія назіральнікаў СНД апублікавала прамежную справаздачу аб выбарах у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБанеры "Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
Банеры Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 20.01.2025
Падпісацца
За суткі да пачатку датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі акрэдытавана 290 назіральнікаў ад місіі СНД, з якіх 40 – доўгатэрміновыя.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Перыяд агітацыі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі праходзіць спакойна і арганізавана, кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы створаны аднолькавыя ўмовы, гаворыцца ў прамежнай справаздачы Місіі назіральнікаў ад СНД.
Прамежная справаздача апублікавана ў панядзелак на сайце Выканкама Садружнасці.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня. У найбліжэйшы аўторак, 21 студзеня пачнецца датэрміновае галасаванне.
"Кандыдатам (у прэзідэнты - Sputnik) створаны роўныя ўмовы для перадвыбарнай агітацыі і забяспечана права выступлення ў сродках масавай інфармацыі", - гаворыцца ў справаздачы.
Там таксама ўказваецца, што агітацыйны перыяд падчас электаральнай кампаніі праходзіць спакойна і арганізавана.
Місія назіральнікаў ад СНД пачала маніторынг выбарчай кампаніі ў Беларусі з 18 снежня 2024 года яшчэ да пачатку агітацыйнага перыяду.
У складзе місіі – 290 назіральнікаў з Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана. Таксама ў яе ўваходзяць прадстаўнікі МПА СНД, ПА АДКБ, ПС Саюза Беларусі і Расіі, Пасткама Саюзнай дзяржавы, Выканкама СНД.
У адпаведнасці з акрэдытацыяй ЦВК цяпер працуюць 40 доўгатэрміновых назіральнікаў ад СНД. Іх дзейнасць каардынуе штаб місіі.
У прамежнай справаздачы ўдакладняецца, што місія дзейнічае свабодна і незалежна.
Назіральнікі правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Вярхоўнага суда, МУС Генпракуратуры. Акрамя гэтага, сустрэліся з кандыдатамі і кіраўніцтвам перадвыбарчага штаба дзеючага кіраўніка дзяржавы.
Доўгатэрміновыя назіральнікі місіі наведваюць выбарчыя ўчасткі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і Мінску.
"Місія адзначае сістэмную і планамерную працу Цэнтральнай выбарчай камісіі ў электаральны перыяд", - сказана ў справаздачы.
Канчатковыя вывады і ацэнкі місія выкладзе ў дакуменце па выніках маніторынгу падрыхтоўкі і правядзенні выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Згодна з планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў, кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД на наступны дзень пасля выбараў выступае з заявай аб ходзе электаральнай кампаніі. Поўная справаздача аб выбарах будзе абнародавана пасля 26 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў - Sputnik Беларусь, 1920, 17.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Кубракоў праінструктаваў сталічную міліцыю напярэдадні выбараў
Стужка навiн
0