Досрочное голосование  - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Генпракурор Беларусі датэрмінова прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах

© Sputnik / Виктор ТолочкоДатэрміновае галасаванне ў Мінску
Датэрміновае галасаванне ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2025
Падпісацца
Выбары кіраўніка беларускай дзяржавы пройдуць 26 студзеня, датэрміновае галасаванне пачнецца ўжо заўтра, 21 студзеня.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Генпракурор Беларусі Андрэй Швед прыняў удзел у датэрміновым галасаванні на выбарах прэзідэнт рэспублікі, перадае Sputnik.
Ён аддаў свой голас на ўчастку, які знаходзіцца ў "Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы ".
Датэрміновае галасаванне ў краіне пачалося 21 студзеня і працягнецца па 25 чысло ўключна. Участкі для галасавання працуюць з 12:00 да 19:00 без перапынку на абед.
Асноўны дзень галасавання адбудзецца 26 студзеня.
Грамадзяне Беларусі, прыйшоўшы на ўчастак, атрымаюць бюлетэнь для галасавання пры прад’яўленні пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна краіны. Акрамя таго, выбаршчыкі, уключаныя ў спіскі, для атрымання бюлетэня могуць паказаць ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы) або службовае пасведчанне работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі).
На гэтых выбарах у выбарчым бюлетэні будзе пяць прозвішчаў кандыдатаў і радок "супраць усіх".
Па законе, фатаграфаваць ці здымаць на відэа запоўненыя бюлетэні нельга, за гэта можна атрымаць штраф.
Выбаршчыкі, якія прагаласуюць упершыню, атрымаюць у падарунак кнігу "Сімвалы суверэннай Беларусі".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Датэрміновае галасаванне ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Датэрміновае галасаванне пачалося ў Беларусі
Стужка навiн
0