https://bel.sputnik.by/20250124/kandydat-u-prezdenty-raspav-ab-stalenn-moladz-da-vybara-1092974095.html
Кандыдат у прэзідэнты распавёў аб стаўленні моладзі да выбараў
Кандыдат у прэзідэнты распавёў аб стаўленні моладзі да выбараў
Sputnik Беларусь
У пятніцу ў Мінску праходзяць сустрэчы кандыдатаў у прэзідэнты з групай міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД. 24.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-24T10:52+0300
2025-01-24T10:52+0300
2025-01-24T10:52+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
навіны
аляксандр хіжняк
прэзідэнт
грамадства
палітыка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/18/1092973060_0:36:1280:756_1920x0_80_0_0_2e301e7c12b42997e3affc0bfcb012ff.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Моладзь патрабуе дэталей, каб зрабіць адпаведны выбар, заявіў кандыдат у прэзідэнты, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, на сустрэчы з міжнароднымі назіральнікамі ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД.Паводле яго слоў, маладыя людзі хочуць даведацца пра дэталі праграмы кандыдата для таго, каб зрабіць адпаведны выбар."Моладзь вельмі крытычна глядзіць на рэчы, моладзь хоча жыць цікава, яна не жыве мінулым", - падкрэсліў кандыдат.Акрамя міру, стабільнасці, незалежнасці, добрага ўзроўню жыцця моладзь арыентуецца на сучасныя падыходы ва ўсіх галінах, дадаў Хіжняк.Разам з тым ён зазначыў, што не заўважыў сярод моладзі нейкага пратэстнага настрою."Ёсць, вядома, у інтэрнэце, ТіkТоk: пішуць рознае, хтосьці хайпуе, але мы ставімся да гэтага з усім разуменнем", - сказаў на заканчэнне Хіжняк.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250124/syranko-prapanava-uvests--belarus-prazrystuyu-tsenzuru-1092970673.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/18/1092973060_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_a0fa6308faee9906a9a410e802b315e1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, навіны , аляксандр хіжняк, прэзідэнт, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь
выбары, навіны , аляксандр хіжняк, прэзідэнт, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь
Кандыдат у прэзідэнты распавёў аб стаўленні моладзі да выбараў
У пятніцу ў Мінску праходзяць сустрэчы кандыдатаў у прэзідэнты з групай міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Моладзь патрабуе дэталей, каб зрабіць адпаведны выбар, заявіў кандыдат у прэзідэнты, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, на сустрэчы з міжнароднымі назіральнікамі ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД.
"Скажу адразу – мы не сустракаліся з моладдзю ў ВНУ, мы акцэнтавалі сваю ўвагу на моладзі на прадпрыемствах. Стаўленне (да выбараў - Sputnik) цалкам адпаведнае ўзросту – крытычнае, вельмі крытычнае", - сказаў Хіжняк.
Паводле яго слоў, маладыя людзі хочуць даведацца пра дэталі праграмы кандыдата для таго, каб зрабіць адпаведны выбар.
"Моладзь вельмі крытычна глядзіць на рэчы, моладзь хоча жыць цікава, яна не жыве мінулым", - падкрэсліў кандыдат.
Акрамя міру, стабільнасці, незалежнасці, добрага ўзроўню жыцця моладзь арыентуецца на сучасныя падыходы ва ўсіх галінах, дадаў Хіжняк.
Разам з тым ён зазначыў, што не заўважыў сярод моладзі нейкага пратэстнага настрою.
"Ёсць, вядома, у інтэрнэце, ТіkТоk: пішуць рознае, хтосьці хайпуе, але мы ставімся да гэтага з усім разуменнем", - сказаў на заканчэнне Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"