https://bel.sputnik.by/20250124/syranko-prapanava-uvests--belarus-prazrystuyu-tsenzuru-1092970673.html
Сыранкоў прапанаваў увесці ў Беларусі празрыстую цэнзуру
Сыранкоў прапанаваў увесці ў Беларусі празрыстую цэнзуру
Sputnik Беларусь
Кандыдат у прэзідэнты мяркуе, што ў краіне трэба ўвесці дзяржаўную цэнзуру друку, літаратуры, кінематографа, культуры і твораў культуры і мастацтва. 24.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-24T09:45+0300
2025-01-24T09:45+0300
2025-01-24T09:45+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
грамадства
навіны
палітыка
сяргей сыранкоў
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/04/1090868514_0:240:1280:960_1920x0_80_0_0_fc8917c7570a01aec35b4a4148c96cab.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў заявіў, што ў рэспубліцы трэба ўвесці празрыстую цэнзуру.У яго перадвыбарнай праграме гаворыцца, што неабходнае ўвядзенне дзяржаўнай цэнзуры друку, літаратуры, кінематографа, культуры і твораў культуры і мастацтва на адпаведнасць ідэалогіі беларускага сацыялізму.На яго думку, гэта трэба, каб не дапусціць маральнага, каштоўнаснага, ідэалагічнага і духоўнага разлажэння грамадства і краіны.Палітык мяркуе, што прававы статус цэнзуры прывядзе да яе празрыстасці."Кожны будзе ведаць, як і што будуць цэнзураваць. Цэнзура стане празрыстай і сумленнай", - лічыць ён.Захаду верыць нельгаСыранкоў таксама прызнаўся, што з’яўляецца вялікім скептыкам адносна Захаду."Ці можна яму (Захаду - Sputnik) верыць? Напэўна, не. Ці можна верыць (прэзідэнту ЗША Дональду - Sputnik) Трампу? Тым больш. Яны ніколі не прызнавалі наш суверэнітэт і незалежнасць", - сказаў ён.У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, беларускія камуністы "вылучылі папярэднія ўмовы зняць усе санкцыі і кампенсаваць усе страты Беларусі ад санкцыйнай агрэсіі Захаду".Кандыдат у прэзідэнты падкрэсліў, што зараз Беларусь, Расія, Кітай залежаць ад Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка. Разам з тым, на яго думку, трэба пераглядаць прывязку да амерыканскага долара і адмаўляцца ад яго як галоўнай рэзервовай валюты."Пакуль, на жаль, БРІКС вельмі марудна працуе ў напрамку стварэння паралельнай фінансавай сістэмы", - дадаў Сыранкоў.Аднаўленне СССРАдказваючы на пытанне, ці можна на падмурку Саюза Беларусі і Расіі, іншых інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы ўзнавіць СССР, кандыдат у прэзідэнты сказаў, што ў адну і тую ж ваду нельга зайсці двойчы.Палітык нагадаў, што СССР ствараўся ў пэўных гістарычных умовах. На яго думку, гэта быў унікальны сацыялістычны праект, які змяніў увесь свет, але зараз умовы іншыя."Мы сёння можам адзначаць як станоўчыя бакі сацыялістычнага будаўніцтва ў СССР, так і памылкі першапраходцаў. Галоўны ўрок у тым, што шлях да сацыялізму і камунізму немагчымы па пстрычцы пальца. Тут валюнтарызм не пройдзе. Усё павінна быць на навуковай аснове", - растлумачыў ён.Разам з тым, гэта не азначае, што сёння з улікам савецкага вопыту немагчыма арганізаваць сацыялістычную інтэграцыю."У нашай праграме якраз і прапісаны такія пункты саюзнага і еўразійскага сацыялізму. Зразумела, што гэты сацыялізм можа быць у іншых межах", - канстатаваў прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду.Сыранкоў растлумачыў, што перад такім інтэграцыйным аб’яднаннем будуць стаяць іншыя мэты, чым тыя, якія стаялі перад СССР.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250123/krank-bpts-vazhna-zakhavats-toe-shto-maem-1092960013.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/04/1090868514_189:226:1167:960_1920x0_80_0_0_2e7715ba2889eaae02c494ec69d53a98.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, грамадства, навіны , палітыка, сяргей сыранкоў, у беларусі, беларусь
выбары, прэзідэнт, грамадства, навіны , палітыка, сяргей сыранкоў, у беларусі, беларусь
Сыранкоў прапанаваў увесці ў Беларусі празрыстую цэнзуру
Кандыдат у прэзідэнты мяркуе, што ў краіне трэба ўвесці дзяржаўную цэнзуру друку, літаратуры, кінематографа, культуры і твораў культуры і мастацтва.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў заявіў, што ў рэспубліцы трэба ўвесці празрыстую цэнзуру.
"Давайце гаварыць проста. Ва ўсім свеце ёсць дзяржаўная цэнзура. Проста мы гэта назвалі сваім іменем і прапанавалі заканадаўча аформіць", - сказаў прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду ў інтэрв’ю РІА Навіны.
У яго перадвыбарнай праграме гаворыцца, што неабходнае ўвядзенне дзяржаўнай цэнзуры друку, літаратуры, кінематографа, культуры і твораў культуры і мастацтва на адпаведнасць ідэалогіі беларускага сацыялізму.
На яго думку, гэта трэба, каб не дапусціць маральнага, каштоўнаснага, ідэалагічнага і духоўнага разлажэння грамадства і краіны.
Палітык мяркуе, што прававы статус цэнзуры прывядзе да яе празрыстасці.
"Кожны будзе ведаць, як і што будуць цэнзураваць. Цэнзура стане празрыстай і сумленнай", - лічыць ён.
Сыранкоў таксама прызнаўся, што з’яўляецца вялікім скептыкам адносна Захаду.
"Ці можна яму (Захаду - Sputnik) верыць? Напэўна, не. Ці можна верыць (прэзідэнту ЗША Дональду - Sputnik) Трампу? Тым больш. Яны ніколі не прызнавалі наш суверэнітэт і незалежнасць", - сказаў ён.
У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, беларускія камуністы "вылучылі папярэднія ўмовы зняць усе санкцыі і кампенсаваць усе страты Беларусі ад санкцыйнай агрэсіі Захаду".
Кандыдат у прэзідэнты падкрэсліў, што зараз Беларусь, Расія, Кітай залежаць ад Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка. Разам з тым, на яго думку, трэба пераглядаць прывязку да амерыканскага долара і адмаўляцца ад яго як галоўнай рэзервовай валюты.
"Пакуль, на жаль, БРІКС вельмі марудна працуе ў напрамку стварэння паралельнай фінансавай сістэмы", - дадаў Сыранкоў.
Адказваючы на пытанне, ці можна на падмурку Саюза Беларусі і Расіі, іншых інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы ўзнавіць СССР, кандыдат у прэзідэнты сказаў, што ў адну і тую ж ваду нельга зайсці двойчы.
Палітык нагадаў, што СССР ствараўся ў пэўных гістарычных умовах. На яго думку, гэта быў унікальны сацыялістычны праект, які змяніў увесь свет, але зараз умовы іншыя.
"Мы сёння можам адзначаць як станоўчыя бакі сацыялістычнага будаўніцтва ў СССР, так і памылкі першапраходцаў. Галоўны ўрок у тым, што шлях да сацыялізму і камунізму немагчымы па пстрычцы пальца. Тут валюнтарызм не пройдзе. Усё павінна быць на навуковай аснове", - растлумачыў ён.
Разам з тым, гэта не азначае, што сёння з улікам савецкага вопыту немагчыма арганізаваць сацыялістычную інтэграцыю.
"У нашай праграме якраз і прапісаны такія пункты саюзнага і еўразійскага сацыялізму. Зразумела, што гэты сацыялізм можа быць у іншых межах", - канстатаваў прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду.
Сыранкоў растлумачыў, што перад такім інтэграцыйным аб’яднаннем будуць стаяць іншыя мэты, чым тыя, якія стаялі перад СССР.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"