https://bel.sputnik.by/20250124/tsvk-bolsh-za-trets-vybarshchyka-uzho-prynyal-dzel-u-datermnovym-galasavann-1093006318.html
ЦВК: больш за трэць выбаршчыкаў ужо прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні
ЦВК: больш за трэць выбаршчыкаў ужо прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні
Sputnik Беларусь
У наступную нядзелю ў Беларусі пройдуць выбары прэзідэнта краіны, цяпер у краіне праходзіць датэрміновае галасаванне. 24.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-24T21:16+0300
2025-01-24T21:16+0300
2025-01-24T21:17+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
навіны
прэзідэнт
грамадства
палітыка
у беларусі
беларусь
датэрміновае галасаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/15/1092874857_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_b01ad736487951ad15abd59d27c94f44.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі яўка выбаршчыкаў на ўчасткі склала 35,99%, паведамілі ў ЦВК рэспублікі ў пятніцу.Лідарам па колькасці грамадзян, якія датэрмінова прагаласавалі, паводле звестак Цэнтрвыбаркама, з’яўляецца Брэсцкая вобласць – свае галасы на карысць таго ці іншага кандыдата аддалі 37,78% выбаршчыкаў.На другім месцы – Гомельская вобласць (36,57%), на трэцім – Віцебская (36,52%), на чацвёртым – Мінская (36,50%), на пятым – Магілёўская (35,92%), на шостым – Гродзенская вобласць.Сёмую пазіцыю займае сталіца – у Мінску на выбарчыя ўчасткі на працягу чатырох дзён прыйшло 33,66% выбаршчыкаў, паведамілі ў ЦВК.Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта пачалося ў Беларусі 21 студзеня і будзе ісці да 25 студзеня ўключна. Участкі працуюць з 12:00 да 19:00. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня. У нядзелю ўчасткі будуць адкрыты з 8:00 да 20:00.Грамадзяне, уключаныя ў спіскі выбаршчыкаў, павінны прад’явіць на сваім участку дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт, ID-карту, ваенны білет, студэнцкі білет, пасведчанне пенсіянера, білет навучэнца і гэтак далей).На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца пяць кандыдатаў – дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250124/nazralnk-z-span-yaka-na-vybarakh-u-belarus-budze-vysokaya-1093001167.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/15/1092874857_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_a18a685934972aeb53fd61f9fb218122.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, навіны , прэзідэнт, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, датэрміновае галасаванне
выбары, навіны , прэзідэнт, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, датэрміновае галасаванне
ЦВК: больш за трэць выбаршчыкаў ужо прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні
21:16 24.01.2025 (абноўлена: 21:17 24.01.2025) У наступную нядзелю ў Беларусі пройдуць выбары прэзідэнта краіны, цяпер у краіне праходзіць датэрміновае галасаванне.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі яўка выбаршчыкаў на ўчасткі склала 35,99%, паведамілі ў ЦВК рэспублікі ў пятніцу.
Лідарам па колькасці грамадзян, якія датэрмінова прагаласавалі, паводле звестак Цэнтрвыбаркама, з’яўляецца Брэсцкая вобласць – свае галасы на карысць таго ці іншага кандыдата аддалі 37,78% выбаршчыкаў.
На другім месцы – Гомельская вобласць (36,57%), на трэцім – Віцебская (36,52%), на чацвёртым – Мінская (36,50%), на пятым – Магілёўская (35,92%), на шостым – Гродзенская вобласць.
Сёмую пазіцыю займае сталіца – у Мінску на выбарчыя ўчасткі на працягу чатырох дзён прыйшло 33,66% выбаршчыкаў, паведамілі ў ЦВК.
Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта пачалося ў Беларусі 21 студзеня і будзе ісці да 25 студзеня ўключна. Участкі працуюць з 12:00 да 19:00. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня. У нядзелю ўчасткі будуць адкрыты з 8:00 да 20:00.
Грамадзяне, уключаныя ў спіскі выбаршчыкаў, павінны прад’явіць на сваім участку дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт, ID-карту, ваенны білет, студэнцкі білет, пасведчанне пенсіянера, білет навучэнца і гэтак далей).
На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца пяць кандыдатаў – дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"