https://bel.sputnik.by/20250125/kasacho-vybarchae-zakanadastva-belarus-adpavyadae-standartam-1093012382.html
Касачоў: выбарчае заканадаўства Беларусі адпавядае стандартам
Касачоў: выбарчае заканадаўства Беларусі адпавядае стандартам
Sputnik Беларусь
У Мінску ў Авальнай зале прайшла сустрэча кіраўніцтва палаты прадстаўнікоў з міжнароднымі назіральнікамі. 25.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-25T11:37+0300
2025-01-25T11:37+0300
2025-01-25T18:24+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
навіны
грамадства
палітыка
снд
мпа снд
назіральнікі
канстанцін касачоў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046115917_0:7:2617:1479_1920x0_80_0_0_cef4f0d8a997dda77c92197fc117ff6c.jpg
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Экспертная група МПА СНД падрыхтавала заключэнне аб адпаведнасці беларускага заканадаўства, якое рэгулюе правядзенне выбараў прэзідэнта, міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў.Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі, каардынатар групы міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД Канстанцін Касачоў.Гэтую заяву ён зрабіў падчас сустрэчы кіраўніцтва ніжняй палаты беларускага парламента з міжнароднымі назіральнікамі ад ПС Саюза Беларусі і Расіі, МПА СНД і ПА АДКБ.Паводле яго слоў, паводле вынікаў гэтай работы было падрыхтавана заключэнне аб тым, што беларускае заканадаўства аб выбарах кіраўніка дзяржавы адпавядае міжнародным стандартам.Паводле слоў Касачова, заключэнні ўжо гатовы і перададзены ў ЦВК і Нацыянальны сход."Мы на аснове гэтых выавдаў арганізуем работу ўжо ў рамках кароткатэрміновага назірання", - адзначыў ён.Касачоў паведаміў, што місія МПА СНД – самая прадстаўнічая з тых, хто працуе на выбарах у Беларусі, у ёй больш за 60 чалавек.Ён паведаміў, што назіральнікі ад місіі наведалі ўжо 105 выбарчых участкаў."Мы маем магчымасць бачыць выбарчы працэс ва ўсіх яго складальніках, маем доступ да ўсіх неабходных нарматыўных дакументаў, маем прамы доступ да ўсіх удзельнікаў працэсу", - сказаў Касачоў.Таксама ён адзначыў высокую яўку выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250124/tsvk-bolsh-za-trets-vybarshchyka-uzho-prynyal-dzel-u-datermnovym-galasavann-1093006318.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046115917_0:0:2617:1964_1920x0_80_0_0_3adc1c811990cc2bf5fea53fe4f4bab3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, навіны , грамадства, палітыка, снд, мпа снд, назіральнікі, канстанцін касачоў, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава
выбары, прэзідэнт, навіны , грамадства, палітыка, снд, мпа снд, назіральнікі, канстанцін касачоў, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава
Касачоў: выбарчае заканадаўства Беларусі адпавядае стандартам
11:37 25.01.2025 (абноўлена: 18:24 25.01.2025) У Мінску ў Авальнай зале прайшла сустрэча кіраўніцтва палаты прадстаўнікоў з міжнароднымі назіральнікамі.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Экспертная група МПА СНД падрыхтавала заключэнне аб адпаведнасці беларускага заканадаўства, якое рэгулюе правядзенне выбараў прэзідэнта, міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў.
Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі, каардынатар групы міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД Канстанцін Касачоў.
Гэтую заяву ён зрабіў падчас сустрэчы кіраўніцтва ніжняй палаты беларускага парламента з міжнароднымі назіральнікамі ад ПС Саюза Беларусі і Расіі, МПА СНД і ПА АДКБ.
"Прааналізавана заканадаўства Беларусі, якое рэгулюе правядзенне выбараў, на прадмет яго адпаведнасці міжнародным выбарчым стандартам", - заявіў Касачоў.
Паводле яго слоў, паводле вынікаў гэтай работы было падрыхтавана заключэнне аб тым, што беларускае заканадаўства аб выбарах кіраўніка дзяржавы адпавядае міжнародным стандартам.
Паводле слоў Касачова, заключэнні ўжо гатовы і перададзены ў ЦВК і Нацыянальны сход.
"Мы на аснове гэтых выавдаў арганізуем работу ўжо ў рамках кароткатэрміновага назірання", - адзначыў ён.
Касачоў паведаміў, што місія МПА СНД – самая прадстаўнічая з тых, хто працуе на выбарах у Беларусі, у ёй больш за 60 чалавек.
Ён паведаміў, што назіральнікі ад місіі наведалі ўжо 105 выбарчых участкаў.
"Мы маем магчымасць бачыць выбарчы працэс ва ўсіх яго складальніках, маем доступ да ўсіх неабходных нарматыўных дакументаў, маем прамы доступ да ўсіх удзельнікаў працэсу", - сказаў Касачоў.
Таксама ён адзначыў высокую яўку выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання.
"Нават папярэдняе галасаванне паказвае, што актыўнасць выбаршчыкаў як ніколі высокая. Гэта азначае, што выбары ўяўляюць цікавасць для грамадзян Беларусі, яны разумеюць значэнне выбараў як важнейшай падзеі ў палітычным жыцці краіны", - падкрэсліў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"