Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кіраўнік ЦВК Беларусі пажартаваў пра БДІПЧ АБСЕ: "Усе за, а Баба Яга супраць!"

© Sputnik / СтрингерБудынак АБСЕ у Вене
Будынак АБСЕ у Вене - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2025
Падпісацца
Прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ заявілі, што не змогуць назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі з-за "позняга запрашэння" і што з-за іх адсутнасці выбарчая кампанія застанецца без "незалежнай ацэнкі".
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка пракаменціраваў адмову БДІПЧ АБСЕ адправіць назіральнікаў на выбары прэзідэнта краіны і словы дырэктара гэтай структуры Марыі Тэлаліян, якая заявіла, што з-за адсутнасці прадстаўнікоў Бюро на выбарах гэты працэс застанецца без "незалежнай ацэнкі", перадае Sputnik.

"Гэта, ведаеце, быў такі мульцік у 80-я гады, калі Алімпіяда была ў Маскве. Мульцік быў "Усё за, а Баба Яга супраць". Гэтыя людзі, якія адтуль, з-за некалькі тысяч кіламетраў, кажуць, што выбары, якія яшчэ не прайшлі, яны несапраўдныя", - з іроніяй адзначыў Карпенка на брыфінгу ў суботу.

У прыватнасці, ён згадаў заяву дырэктара БДІПЧ АБСЕ Марыі Тэлаліян аб тым, што з-за адсутнасці назіральнікаў Бюро выбары ў Беларусі застануцца без "незалежнай ацэнкі".
Пры гэтым Ігар Карпенка выказаў здзіўленне тым, хто надзяліў БДІПЧ АБСЕ паўнамоцтвамі "галоўнай структуры" па ацэнцы выбарчага працэсу.
Як паведамлялася, 9 студзеня БДІПЧ АБСЕ выказала шкадаванне, што не зможа назіраць за выбарамі ў Беларусі, бо Мінск не запрасіў прадстаўнікоў гэтай структуры.
Кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка на гэта заявіў, што БДІПЧ АБСЕ не вяло перагавораў з Цэнтрвыбаркамам наконт гэтага, і запрашэннем міжнародных арганізацый традыцыйна займаецца МЗС.
Пазней у беларускім знешнепалітычным ведамстве заявілі, што Мінск накіраваў запрашэнне ў Бюро.
Пасля гэтага прадстаўнікі БДІПС АБСЕ напісалі ў сацсетцы Х, што запрашэнне паступіла ўсяго за 10 дзён да выбараў, што "перашкаджае доступу" місіі да ключавых этапаў электаральнай кампаніі і робіць немагчымым паўнавартаснае назіранне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі, каардынатар групы міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД Канстанцін Касачоў - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2025
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Касачоў: выбарчае заканадаўства Беларусі адпавядае стандартам
Стужка навiн
0