Обработка бюллетеней на президентских выборах 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сыранкоў: праграма ў нас умераная, але жорсткая, таму што часы суровыя

Падпісацца
Пра галоўныя пункты сваёй перадвыбарнай праграмы, важнасць выразнага стратэгічнага курсу і непарушныя этычныя прынцыпы ў адносінах чалавека і дзяржавы на радыё Sputnik распавёў кандыдат у прэзідэнты, першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі Сяргей Сыранкоў.
Госць радыё Sputnik Беларусь адразу ж абверг чуткі аб тым, што камуністы, удзельнічаючы ў сёлетняй электаральнай кампаніі, прапануюць занадта радыкальныя меры і заклікаюць да ломкі асноў беларускага грамадства. Гэта абсалютна не так, падкрэсліў Сыранкоў.
“Праграма ў нас дастаткова ўмераная, але ў той жа час жорсткая, таму што часы такія. Часы суровыя, і адпаведна, праграма дзеянняў КПБ у выпадку перамогі павінна быць адпаведнай. Мы, камуністы, ідзем пад лозунгам паглыблення сацыялістычных пераўтварэнняў у нашым грамадстве. У нас у фокусе праграмы – абарона праў менавіта чалавека працы, звычайнага простага працаўніка", - распавёў субяседнік Sputnik.
У 90-я – 2000-я гады Беларусі, у тым ліку, пад знешнім уздзеяннем прыйшлося пайсці на кампраміс з капіталам, тады былі прыняты меры, якія сёння, на думку лідара Кампартыі, можна скарэкціраваць. "Мы недзе ўціснуліся па сацыялцы, недзе пусцілі залішне прыватны сектар, сёння мы адужалі і можам адмовіцца ад такіх тактычных адступленняў 1990-2000-х гадоў", - адзначае госць радыёэфіру.
"Я рэаліст. Падчас сустрэч я людзям выказваў сваю пазіцыю, і пазіцыю партыйцаў, што ў гэтай выбарчай кампаніі пераможа дзеючы кіраўнік дзяржавы, прычым безумоўна… Наша задача сёння, каб голас чалавека працы па выніках гэтай электаральнай гонкі заняў другое месца", - разважае Сыранкоў.
Глядзіце інтэрв’ю з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты:
Гайдукевіч: жаданне апанентаў знішчыць Беларусь пасля выбараў толькі вырасце >>>
Канапацкая: уладам і грамадству трэба правесці работу над памылкамі >>>
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0