https://bel.sputnik.by/20250202/prezdentskya-granty--2025-godze-atrymayuts-46-chalavek-1093149648.html
Прэзідэнцкія гранты ў 2025 годзе атрымаюць 46 чалавек
Прэзідэнцкія гранты ў 2025 годзе атрымаюць 46 чалавек
Sputnik Беларусь
Лукашэнка распарадзіўся выдзеліць гранты некалькім дзясяткам навукоўцаў, спецыялістаў у галіне адукацыі і іншых сфер. 02.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-02T12:51+0300
2025-02-02T12:51+0300
2025-02-02T12:51+0300
указ
навіны
спецыяліст
фінансы
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_0:301:3000:1989_1920x0_80_0_0_4de22e190c4000f76e66ea2d4fa46670.jpg
МІНСК, 2 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент аб выдзяленні грантаў спецыялістам, якія працуюць у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры і сферы маладзёжнай палітыкі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Гэтыя гранты сёлета атрымаюць 46 чалавек. Грошы пойдуць на развіццё айчынных навуковых школ, павышэнне якасці адукацыі, распрацоўку новых метадаў дыягностыкі ў медыцыне і гэтак далей.Такія гранты прэзідэнт выдзяляе з 2013 года па выніках конкурсу. Пры разглядзе заявак ацэньваецца, напрыклад, значнасць праектаў для эканомікі і сацыяльнай сферы.Указ аб заснаванні грантаў кіраўніка дзяржавы, падпісаны больш за дзесяць гадоў таму, некалькі разоў карэкціраваўся. У дзеючай версіі гаворыцца, што гранты даюцца для фінансавай падтрымкі дзейнасці, "якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця Рэспублікі Беларусь".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241124/dzyarzhteatry-belarus-peravodzyats-na-ronadolevae-fnansavanne-1091357881.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_68:0:2720:1989_1920x0_80_0_0_ac840ae8f0822344d66a9f9e21768b9e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
указ, навіны , спецыяліст, фінансы, грамадства, у беларусі, беларусь
указ, навіны , спецыяліст, фінансы, грамадства, у беларусі, беларусь
Прэзідэнцкія гранты ў 2025 годзе атрымаюць 46 чалавек
Лукашэнка распарадзіўся выдзеліць гранты некалькім дзясяткам навукоўцаў, спецыялістаў у галіне адукацыі і іншых сфер.
МІНСК, 2 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент аб выдзяленні грантаў спецыялістам, якія працуюць у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры і сферы маладзёжнай палітыкі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Гэтыя гранты сёлета атрымаюць 46 чалавек. Грошы пойдуць на развіццё айчынных навуковых школ, павышэнне якасці адукацыі, распрацоўку новых метадаў дыягностыкі ў медыцыне і гэтак далей.
Такія гранты прэзідэнт выдзяляе з 2013 года па выніках конкурсу. Пры разглядзе заявак ацэньваецца, напрыклад, значнасць праектаў для эканомікі і сацыяльнай сферы.
Указ аб заснаванні грантаў кіраўніка дзяржавы, падпісаны больш за дзесяць гадоў таму, некалькі разоў карэкціраваўся. У дзеючай версіі гаворыцца, што гранты даюцца для фінансавай падтрымкі дзейнасці, "якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця Рэспублікі Беларусь".
"Гранты з’яўляюцца стымулюючай выплатай і даюцца кіраўнікам і спецыялістам арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адпаведнай сферы", - таксама сказана ў дакуменце.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"