Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Польшча завяршыла аснашчэнне электронікай рачных меж з Беларуссю

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкКамера відэаназірання, архіўнае фота
Камера відэаназірання, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 05.02.2025
Падпісацца
Кошт праекта па ўстаноўцы сродкаў назірання ўздоўж дзвюх пагранічных рэк склаў больш як 20 млн долараў.
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Польшча завяршыла абсталяванне электроннымі сродкамі кантролю мяжы з Беларуссю, якая праходзіць па рэках Свіслач і Істачанка, паведаміў журналістам у сераду прэс-сакратар польскай Пагранічнай службы Анджэй Южвяк.
"Зборка асобных элементаў ужо завершана. Усе падсістэмы, сілавыя злучэнні і валаконна-аптычныя лініі сувязі пабудаваны ўжо", - сказаў ён.
Прадстаўнік ведамства ўдакладніў, што на мяжы было ўстаноўлена больш за паўтысячы апор і звыш 1 300 камер. Паводле яго слоў, падрадчык аб’явіў аб гатоўнасці аб’екта да прыёмкі, цяпер пагранічная варта праводзiць яго праверку.
Кошт праекта склаў больш за 20 млн долараў. Тэхнічнымі сродкамі назірання быў абсталяваны ўчастак агульнай працягласцю каля 47 км.
Раней Польшча ўстанавіла на мяжы з Беларуссю металічны плот працягласцю 186 км і вышынёй 5,5 м. Гэта асноўны элемент абароны мяжы ад нелегальных мігрантаў. Яго дапаўняе электронная лінія маніторынгу (206 км) у Падляшскім ваяводстве.
У мінулым годзе пагранічнікі ў Падляшшы зарэгістравалі больш за 30 тыс спроб незаконнага перасячэння мяжы.

Міграцыйны крызіс

Літва, Латвія і Польшча ў 2021 годзе паведамлялі аб росце колькасці нелегальных мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі, якіх затрымліваюць на мяжы з Беларуссю, і абвінавацілі Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу. Пры гэтым пагранічнікі гэтых краін у парушэнне норм ЕС шырока прымяняюць жорсткія меры барацьбы з мігрантамі – у тым ліку фізічнае ўздзеянне.
Мінск катэгарычна адмаўляе гэтыя абвінавачанні. Беларуская пагранслужба рэгулярна фіксуе факты гвалтоўнага выправаджэння мігрантаў на тэрыторыю рэспублікі, а таксама выпадкі выяўлення цел бежанцаў, якія пацярпелі ад дзеянняў сумежных краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пашкоджаны пагранічны знак - Sputnik Беларусь, 1920, 03.02.2025
Калючая загарода Еўрасаюза
Невядомыя пашкодзілі знак з гербом на мяжы з Польшчай
Стужка навiн
0