Стратэгію развіцця Беларусі да 2040 года абмеркавалі на нарадзе ў прэм’ера

© Photo : Telegram / Правительство БеларусиСавет міністраў Беларусі
Савет міністраў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 05.02.2025
Падпісацца
Плануецца, што праз 15 гадоў ВУП рэспублікі, інвестыцыі і экспарт вырастуць у два разы, а працягласць жыцця беларусаў павялічыцца да 80 з паловай гадоў.
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Праект Нацыянальнай стратэгіі развіцця да 2040 года абмеркавалі ў сераду на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка адзначыў, што работа над гэтым дакументам вялася з 2023-га, для гэтага была створана спецыяльная міжведамасная рабочая група.
"Дакумент вызначае напрамкі развіцця краіны на 15-гадовым гарызонце. Стратэгія павінна адначасова гарантаваць нацыянальную бяспеку дзяржавы, а таксама ствараць умовы для ўстойлівага развіцця і дасягнення высокіх стандартаў жыцця насельніцтва", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, стратэгія будзе служыць базісам для праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на чарговы пяцігадовы перыяд, канцэпцыю якой плануюць прадставіць ужо ў красавіку.

Ключавыя сферы

Галоўчанка падкрэсліў, што свет сёння ідзе па шляху дэглабалізацыі, вядуцца так званыя гандлёвыя войны, рынкі закрываюцца, а дамінуючай стратэгіяй становіцца пратэкцыянізм.
"Улічваючы структуру беларускай эканомікі, становіцца відавочна, што для нас ключавым з’яўляецца паскоранае развіццё сферы інавацый і ўкараненне лічбавых тэхналогій ва ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы. Таму што адказваць на выклікі, якія ўжо ёсць, і тыя, якія ўзнікнуць у бліжэйшы час, традыцыйнымі мерамі ўжо не вельмі атрымліваецца", - канстатаваў прэм’ер.
Ён заявіў, што сёння патрабуецца комплексная трансфармацыя не толькі эканомікі, але і мышлення, якое грунтуецца на выкарыстанні мадэлі кіравання вялікімі данымі, ШІ, нейрасетак, адытыўнай тэхналогіі і гэтак далей. Адпаведна неабходна перагледзець падыходы да падрыхтоўкі кадраў.

Рост ВУП і працягласці жыцця

Ёсць і іншыя напрамкі, якія маюць глабальнае значэнне, – гэта пытанні дэмаграфіі, экалогіі і балансу рэсурсаў.
"Як мы будзем забяспечваць колькасць насельніцтва, устойлівае дэмаграфічнае развіццё, якія меры будуць прыняты для рэалізацыі канцэпцыі актыўнага даўгалецця і развіцця так званай "сярэбранай" эканомікі – гэта значыць эканомікі, арыентаванай на пэўную долю пажылых людзей у грамадстве", - указаў кіраўнік урада.
Ён праінфармаваў, што да 2040 года плануецца дасягнуць росту ВУП, інвестыцый і экспарту фактычна ў два разы, долі лічбавай эканомікі – у тры разы, долі высокатэхналагічных вытворчасцей – да 50%, працягласці жыцця – да 80 з паловай гадоў.
"Таму хацелася б пачуць, як будзе арганізавана работа па дасягненні гэтых мэт, ці хопіць, па вашай ацэнцы, рэсурсаў – як чалавечых, так тэхналагічных і фінансавых", - сказаў на заканчэнне Галоўчанка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пісьмовы набор кіраўніка дзяржавы - Sputnik Беларусь, 1920, 02.02.2025
Прэзідэнцкія гранты ў 2025 годзе атрымаюць 46 чалавек
Стужка навiн
0