Лаўроў: "Интервидение" пройдзе без здзекаў з прыроды чалавека

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 06.02.2025
Падпісацца
Указ аб правядзенні ў 2025 годзе конкурсу "Интервидение" напярэдадні падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Міжнародны музычны конкурс "Интервидение" пройдзе без ненармальнасцяў і здзекаў з прыроды чалавека, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Як паведамлялася, напярэдадні расійскі лідар Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб правядзенні ў бягучым годзе ў Маскве і Маскоўскай вобласці міжнароднага музычнага конкурсу "Интервидение".
Сустракаючыся з кіраўнікамі акрэдытаваных у расійскай сталіцы дыпмісій на пасольскім "круглым стале", Сяргей Лаўроў выказаў перакананне, што конкурс стане яшчэ адной пляцоўкай для ўзаемадзеяння дзеячаў мастацтва з розных краін свету. Паводле яго слоў, гэта будзе своеасаблівае ўнікальнае музычнае экспа.
"Гарантую, што там не будзе ненармальнасцяў і здзекаў з прыроды чалавека, як мы гэта назіралі падчас Алімпійскіх гульняў у Парыжы", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ.
Ён адзначыў, што аб сваім жаданні ўдзельнічаць у "Интервидении" ўжо заявілі больш за два дзясяткі краін, і конкурс дасць магчымасць усім дзяржавам-удзельніцам паказаць свае лепшыя музычныя традыцыі без усялякай цэнзуры.
Раней, у чэрвені 2024 года, спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой распавёў аб вялікай цікавасці з боку міжнароднай грамадскасці да правядзення дадзенага музычнага конкурсу.
Паводле яго слоў, "пацвердзілі ўдзел і КНР, і Беларусь, і Азербайджан, і Казахстан, і Куба, і Бразілія".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флаг Расіі на вяршыні Астанкінскай тэлевежы - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2022
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Расія адказала на адхіленне ад "Еўрабачання" выхадам з ЕВС
Стужка навiн
0