https://bel.sputnik.by/20250206/prakuror-padnya-zachytva-mny-zabtykh-u-geta-pa-zagadze-serafmovcha-1093403305.html
Пракурор паўдня зачытваў імёны забітых у гета па загадзе Серафімовіча
Пракурор паўдня зачытваў імёны забітых у гета па загадзе Серафімовіча
Sputnik Беларусь
Усяго паводле звестак дзяржаўнага абвінавачання ў мястэчку Мір, дзе нацысты ўчынілі гета, было забіта больш за 3,7 тысяч яўрэяў. 06.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-06T16:37+0300
2025-02-06T16:37+0300
2025-02-06T16:37+0300
генацыд
сямён серафімовіч
вярхоўны суд рб
суд
гісторыя
вялікая айчынная вайна
навіны
у беларусі
беларусь
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/06/1093387595_0:192:1280:912_1920x0_80_0_0_eb777045357430bab0271d2e2d048602.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Дзяржаўнаму абвінаваўцу па крымінальнай справе ў дачыненні да карніка Сямёна Серафімовіча спатрэбілася некалькі гадзін, каб пералічыць усе прозвішчы яўрэяў, знішчаных у Мірскім гета, перадае карэспандэнт Sputnik з залы Вярхоўнага суда Беларусі.6 лютага Вярхоўны суд пачаў разгляд крымінальнай справы Серафімовіча, які пасмяротна абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Як вынікае з абвінавачання, якое сёння ў судзе чытае пракурор, у перыяд акупацыі тэрыторыі БССР нацысцкімі войскамі Серафімовіч перайшоў на бок ворага і ўзначаліў падраздзяленне Мірскай раённай дапаможнай паліцыі. На яго загад, у мірскім гета было знішчана больш за 3 700 яўрэяў, у тым ліку дзяцей і старых.Пракурор падчас абвяшчэння абвінавачання пералічыў усе выяўленыя прозвішчы знішчаных у мірскім гета, ён пачаў абвяшчаць прозвішчы ў пачатку пасяджэння і завяршыў пасля перапынку ў судовым пасяджэнні.Акрамя знішчэння мірскага гета, Серафімовіч абвінавачваецца ў тым, што асабіста расстрэльваў мірных жыхароў, праводзячы акцыі запалохвання.Як вынікае з матэрыялаў справы, якую расследавала Генеральная пракуратура Беларусі, Серафімовіч з’яўляецца вінаватым у смерці больш за чатыры тысячы мірных грамадзян. Як адзначыў генпракурор краіны Андрэй Швед, у "Серафімовіча рукі па локаць у крыві, ён вызначаўся асаблівай жорсткасцю".Справа налічвае 30 тамоў, па ёй праходзяць больш за 50 сведак.Справа аб генацыдзе беларускага народаРаней у Беларусі ўжо асудзілі пасмяротна іншых калабарацыяністаў, якія ўдзельнічалі ў масавых забойствах. У 2024 годзе былі прызнаныя вінаватымі ў генацыдзе беларускага народа кат Хатыні Уладзімір Катрук і кіраўнік 118-га карнага батальёна Канстанцін Смоўскі.У 2022 годзе быў прыняты закон "Аб генацыдзе беларускага народа". У дакуменце афіцыйна замацавана, што злачынствы па планамерным фізічным знішчэнні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд – гэта генацыд.Маюцца на ўвазе дзеянні нацысцкіх злачынцаў, іх памагатых, а таксама нацыяналістычных фарміраванняў. Пры гэтым пад беларускім народам разумеюцца ўсе савецкія грамадзяне, якія жылі ў БССР у гады вайны і пасля яе да 31 снежня 1951 года. За адмаўленне фактаў генацыду ў гэты перыяд належыць крымінальная адказнасць. Максімальная санкцыя – 10 гадоў пазбаўлення волі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250206/vyarkhony-sud-pacha-razglyad-spravy-karnka-serafmovcha-1093389639.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/06/1093387595_172:155:1245:960_1920x0_80_0_0_e2620c188de3b81a8e759dbaf58b55a9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, сямён серафімовіч, вярхоўны суд рб, суд, гісторыя, вялікая айчынная вайна, навіны , у беларусі, беларусь, грамадства, бяспека
генацыд, сямён серафімовіч, вярхоўны суд рб, суд, гісторыя, вялікая айчынная вайна, навіны , у беларусі, беларусь, грамадства, бяспека
Пракурор паўдня зачытваў імёны забітых у гета па загадзе Серафімовіча
Усяго паводле звестак дзяржаўнага абвінавачання ў мястэчку Мір, дзе нацысты ўчынілі гета, было забіта больш за 3,7 тысяч яўрэяў.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Дзяржаўнаму абвінаваўцу па крымінальнай справе ў дачыненні да карніка Сямёна Серафімовіча спатрэбілася некалькі гадзін, каб пералічыць усе прозвішчы яўрэяў, знішчаных у Мірскім гета, перадае карэспандэнт Sputnik з залы Вярхоўнага суда Беларусі.
6 лютага Вярхоўны суд пачаў разгляд крымінальнай справы Серафімовіча, які пасмяротна абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Як вынікае з абвінавачання, якое сёння ў судзе чытае пракурор, у перыяд акупацыі тэрыторыі БССР нацысцкімі войскамі Серафімовіч перайшоў на бок ворага і ўзначаліў падраздзяленне Мірскай раённай дапаможнай паліцыі. На яго загад, у мірскім гета было знішчана больш за 3 700 яўрэяў, у тым ліку дзяцей і старых.
Пракурор падчас абвяшчэння абвінавачання пералічыў усе выяўленыя прозвішчы знішчаных у мірскім гета, ён пачаў абвяшчаць прозвішчы ў пачатку пасяджэння і завяршыў пасля перапынку ў судовым пасяджэнні.
Акрамя знішчэння мірскага гета, Серафімовіч абвінавачваецца ў тым, што асабіста расстрэльваў мірных жыхароў, праводзячы акцыі запалохвання.
Як вынікае з матэрыялаў справы, якую расследавала Генеральная пракуратура Беларусі, Серафімовіч з’яўляецца вінаватым у смерці больш за чатыры тысячы мірных грамадзян. Як адзначыў генпракурор краіны Андрэй Швед, у "Серафімовіча рукі па локаць у крыві, ён вызначаўся асаблівай жорсткасцю".
Справа налічвае 30 тамоў, па ёй праходзяць больш за 50 сведак.
Справа аб генацыдзе беларускага народа
Раней у Беларусі ўжо асудзілі пасмяротна іншых калабарацыяністаў, якія ўдзельнічалі ў масавых забойствах. У 2024 годзе былі прызнаныя вінаватымі ў генацыдзе беларускага народа кат Хатыні Уладзімір Катрук і кіраўнік 118-га карнага батальёна Канстанцін Смоўскі.
У 2022 годзе быў прыняты закон "Аб генацыдзе беларускага народа". У дакуменце афіцыйна замацавана, што злачынствы па планамерным фізічным знішчэнні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд – гэта генацыд.
Маюцца на ўвазе дзеянні нацысцкіх злачынцаў, іх памагатых, а таксама нацыяналістычных фарміраванняў. Пры гэтым пад беларускім народам разумеюцца ўсе савецкія грамадзяне, якія жылі ў БССР у гады вайны і пасля яе да 31 снежня 1951 года. За адмаўленне фактаў генацыду ў гэты перыяд належыць крымінальная адказнасць. Максімальная санкцыя – 10 гадоў пазбаўлення волі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"