https://bel.sputnik.by/20250206/samn-zatsverdz-peralk-tavara-tseny-na-yakya-regulyuyutstsa-dzyarzhorganam-1093385213.html
Саўмін зацвердзіў пералік тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржорганамі
Саўмін зацвердзіў пералік тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржорганамі
Sputnik Беларусь
Рэгуляваць цэны на некаторыя тавары па зацверджаным Саўмінам пераліку будуць у Беларусі пры неабходнасці стабілізацыі цэнавай сітуацыі. 06.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-06T10:07+0300
2025-02-06T10:07+0300
2025-02-06T10:07+0300
пастанова
савет міністраў рб
навіны
эканоміка
цэны і кошты
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/19/1080604230_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_7cb7772b345c35f24dcff2c77fc484b5.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Беларускі ўрад вызначыў пералік тавараў, цэны на якія будуць рэгулявацца дзяржорганамі пры неабходнасці стабілізацыі цэнавай сітуацыі, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №69 ад 4 лютага, якая афіцыйна апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым партале.Пад такое рэгуляванне пры неабходнасці будуць падпадаць тавары, якія прызначаны для выкарыстання пры будаўніцтве аб’ектаў, а таксама пры вытворчасці будматэрыялаў. Таксама пад дзяржрэгуляванне будуць падпадаць цэны на драўняныя паліўныя гранулы (пелеты), якія вырабляюцца і рэалізуюцца на ўнутраным рынку арганізацыямі, падпарадкаванымі Мінлясгасу.Акрамя гэтага, у гэты пералік увайшлі наступныя тавары, якія прадаюцца па знешнегандлёвых дагаворах: свежыя або астуджаныя, а таксама замарожаныя тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы, іншыя неабваленыя адрубы буйной рагатай жывёлы, малако і сліўкі згушчаныя, у парашку, гранулах ці ў іншых цвёрдых відах, як з дадаваннем цукру ці іншых падсалодвальнікаў, так і без, сметанковае масла і сыры.Разам з тым у дакуменце гаворыцца, гэтае рашэнне не будзе распаўсюджвацца на тавары, цэны на якія рэгулююцца дадаткам да ўказа №72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь".Саўмін таксама даручыў Мінбудархітэктуры, Мінлясгасу і Мінсельгасхарчу прывесці нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтай пастановай і прыняць меры па яе рэалізацыі.Асноўныя пункты дакумента, якія датычацца рэгулявання цэн і тарыфаў, набудуць моц праз 30 дзён пасля афіцыйнага апублікавання, астатнія – адразу пасля апублікавання пастановы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250205/strategyu-razvtstsya-belarus-da-2040-goda-abmerkaval-na-naradze--premera-1093371897.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/19/1080604230_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_983bfb9e73e2824693daaa89374e3c4e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пастанова, савет міністраў рб, навіны , эканоміка, цэны і кошты, у беларусі, беларусь
пастанова, савет міністраў рб, навіны , эканоміка, цэны і кошты, у беларусі, беларусь
Саўмін зацвердзіў пералік тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржорганамі
Рэгуляваць цэны на некаторыя тавары па зацверджаным Саўмінам пераліку будуць у Беларусі пры неабходнасці стабілізацыі цэнавай сітуацыі.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Беларускі ўрад вызначыў пералік тавараў, цэны на якія будуць рэгулявацца дзяржорганамі пры неабходнасці стабілізацыі цэнавай сітуацыі, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №69 ад 4 лютага, якая афіцыйна апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым партале.
Пад такое рэгуляванне пры неабходнасці будуць падпадаць тавары, якія прызначаны для выкарыстання пры будаўніцтве аб’ектаў, а таксама пры вытворчасці будматэрыялаў. Таксама пад дзяржрэгуляванне будуць падпадаць цэны на драўняныя паліўныя гранулы (пелеты), якія вырабляюцца і рэалізуюцца на ўнутраным рынку арганізацыямі, падпарадкаванымі Мінлясгасу.
Акрамя гэтага, у гэты пералік увайшлі наступныя тавары, якія прадаюцца па знешнегандлёвых дагаворах: свежыя або астуджаныя, а таксама замарожаныя тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы, іншыя неабваленыя адрубы буйной рагатай жывёлы, малако і сліўкі згушчаныя, у парашку, гранулах ці ў іншых цвёрдых відах, як з дадаваннем цукру ці іншых падсалодвальнікаў, так і без, сметанковае масла і сыры.
Разам з тым у дакуменце гаворыцца, гэтае рашэнне не будзе распаўсюджвацца на тавары, цэны на якія рэгулююцца дадаткам да ўказа №72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь".
Саўмін таксама даручыў Мінбудархітэктуры, Мінлясгасу і Мінсельгасхарчу прывесці нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтай пастановай і прыняць меры па яе рэалізацыі.
Асноўныя пункты дакумента, якія датычацца рэгулявання цэн і тарыфаў, набудуць моц праз 30 дзён пасля афіцыйнага апублікавання, астатнія – адразу пасля апублікавання пастановы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"