https://bel.sputnik.by/20250212/bch-zmyanyae-rasklad--stantsy-prybytstsya-nekatorykh-tsyagnko--elektrychak-1093558853.html
БЧ змяняе расклад і станцыі прыбыцця некаторых цягнікоў і электрычак
БЧ змяняе расклад і станцыі прыбыцця некаторых цягнікоў і электрычак
Sputnik Беларусь
У кампаніі просяць пасажыраў з разуменнем паставіцца да новаўвядзенняў і загадзя планаваць паездкі. 12.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-12T12:34+0300
2025-02-12T12:34+0300
2025-02-12T12:34+0300
бч
беларуская чыгунка
цягнік
электрычка
навіны
транспарт
чыгуначны транспарт
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/08/1093440630_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_608aac1c3b39bfffdd69a4a18e674c17.jpg
МІНСК, 12 лют – Sputnik. Расклад руху і станцыі прыбыцця некаторых цягнікоў і электрычак мяняюцца ў сувязі з капітальным рамонтам пуцеправода ў цэнтры Мінска, паведамілі ў прэс-службе БЧ.Так, з-за работ, якія вядуцца на пуцеправодзе, што злучае вуліцу Маскоўскую і плошчу Незалежнасці і праходзіць над чыгуначнымі пуцямі станцыі "Мінск-Пасажырскі", з 20 лютага ўносяцца частковыя змяненні ў расклад і маршруты цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа Маладзечанскага і Баранавіцкага напрамкаў.У кампаніі адзначылі, што з гэтай жа даты некаторыя электрычкі рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць у бок Баранавічаў, Оршы і Асіповіч, часова будуць прыбываць на прыпыначны пункт "Інстытут Культуры".Акрамя таго, з 24 сакавіка цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №737 Мінск – Брэст і №736 Брэст – Мінск будуць адпраўляцца з "Інстытута Культуры" і прыбываць на яго.У БЧ просяць пасажыраў з разуменнем паставіцца да новаўвядзенняў і ўлічваць іх пры планаванні паездак.Падрабязней пра расклад цягнікоў і іх маршруты можна даведацца на сайце перавозчыка, у мабільным дадатку "БЧ. Мой цягнік" ці ў кантакт-цэнтры БЧ па тэлефоне 105.Рамонт пуцеправодаУ суботу, 8 лютага, у цэнтры Мінска пачаўся капітальны рамонт пуцеправода з праспекта Незалежнасці на вуліцу Маскоўскую. Быў закрыты рух усіх відаў транспарту па ім.Акрамя таго, абмежаваны рух на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Бабруйскай у абодвух напрамках, а таксама на ўчастку вуліцы Бабруйскай – ад плошчы Мяснікова да вуліцы Ленінградскай таксама ў абодвух напрамках.Аб’ехаць перакрыты ўчастак можна па праспектах Машэрава і Незалежнасці, вуліцах Ульянаўская, Свярдлова, Маякоўскага, Аэрадромная, праспектах Жукава і Дзяржынскага, вуліцах Кальварыйскай і Дамашэўскай.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241005/pa-vuzkakaleytsy-na-dryzne-turystychny-marshrut-u-lyasnyya-netry--na-baloty-1089918218.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/08/1093440630_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_c1175a6eee6ad7d4a138ef4f2b313f92.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бч, беларуская чыгунка, цягнік, электрычка, навіны , транспарт, чыгуначны транспарт, грамадства, у беларусі, беларусь
бч, беларуская чыгунка, цягнік, электрычка, навіны , транспарт, чыгуначны транспарт, грамадства, у беларусі, беларусь
БЧ змяняе расклад і станцыі прыбыцця некаторых цягнікоў і электрычак
У кампаніі просяць пасажыраў з разуменнем паставіцца да новаўвядзенняў і загадзя планаваць паездкі.
МІНСК, 12 лют – Sputnik. Расклад руху і станцыі прыбыцця некаторых цягнікоў і электрычак мяняюцца ў сувязі з капітальным рамонтам пуцеправода ў цэнтры Мінска, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Так, з-за работ, якія вядуцца на пуцеправодзе, што злучае вуліцу Маскоўскую і плошчу Незалежнасці і праходзіць над чыгуначнымі пуцямі станцыі "Мінск-Пасажырскі", з 20 лютага ўносяцца частковыя змяненні ў расклад і маршруты цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа Маладзечанскага і Баранавіцкага напрамкаў.
"Асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа па маршруце Мінск-Пасажырскі – Маладзечна – Гудагай і назад, а таксама гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі – Беларусь – Мінск-Пасажырскі будуць адпраўляцца і прыбываць на станцыю "Мінск-Паўночны", - сказалі ў БЧ.
У кампаніі адзначылі, што з гэтай жа даты некаторыя электрычкі рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць у бок Баранавічаў, Оршы і Асіповіч, часова будуць прыбываць на прыпыначны пункт "Інстытут Культуры".
Акрамя таго, з 24 сакавіка цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №737 Мінск – Брэст і №736 Брэст – Мінск будуць адпраўляцца з "Інстытута Культуры" і прыбываць на яго.
У БЧ просяць пасажыраў з разуменнем паставіцца да новаўвядзенняў і ўлічваць іх пры планаванні паездак.
Падрабязней пра расклад цягнікоў і іх маршруты можна даведацца на сайце перавозчыка, у мабільным дадатку "БЧ. Мой цягнік" ці ў кантакт-цэнтры БЧ па тэлефоне 105.
У суботу, 8 лютага, у цэнтры Мінска пачаўся капітальны рамонт пуцеправода з праспекта Незалежнасці на вуліцу Маскоўскую. Быў закрыты рух усіх відаў транспарту па ім.
Акрамя таго, абмежаваны рух на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Бабруйскай у абодвух напрамках, а таксама на ўчастку вуліцы Бабруйскай – ад плошчы Мяснікова да вуліцы Ленінградскай таксама ў абодвух напрамках.
Аб’ехаць перакрыты ўчастак можна па праспектах Машэрава і Незалежнасці, вуліцах Ульянаўская, Свярдлова, Маякоўскага, Аэрадромная, праспектах Жукава і Дзяржынскага, вуліцах Кальварыйскай і Дамашэўскай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 
5 кастрычніка 2024, 12:52