https://bel.sputnik.by/20250224/rasyskaya-kampanya-budze-vyrablyats-u-mnsku-skladanyya-kampazty-1093898743.html
Расійская кампанія будзе вырабляць у Мінску складаныя кампазіты
Расійская кампанія будзе вырабляць у Мінску складаныя кампазіты
Sputnik Беларусь
Прамысловая кааперацыя, пастаўкі колавай і трамвайнай тэхнікі ў Екацярынбург, арганізацыя выставы "Иннопром" у Беларусі – гэта і многае іншае абмеркавалі сёння... 24.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-24T17:59+0300
2025-02-24T17:59+0300
2025-02-24T18:02+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
раман галоўчанка
навіны
свярдлоўская вобласць
эканоміка
палітыка
прамысловасць
савет міністраў рб
яўген куйвашаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/19/1079713996_0:0:3043:1711_1920x0_80_0_0_affadcf941eda57bb6739093e4ff05f3.jpg
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Кампазітныя вырабы складанай формы будуць вырабляць у Беларусі, паведаміў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, перадае карэспандэнт Sputnik.Інжынірынгавы цэнтр кампазітнай вытворчасці будзе адкрыты 24 лютага ў Мінску па адрасе вуліца Кальварыйская, 33/5. Старт работы дасць кіраўнік расійскага рэгіёна. Кампанія з’яўляецца "дачкой" вытворчага аб’яднання "Уральский оптико-механический завод" імя Э.С. Яламава.Ён падзякаваў губернатару за ўвагу і цікавасць, якія праяўляюцца ў адносінах з Беларуссю. Прэм’ер нагадаў, што многія пытанні супрацоўніцтва сёння ўзнімаліся і ў ходзе сустрэчы з прэзідэнтам, і ў час пасяджэння Савета па дзелавому супрацоўніцтву."Але нейкія рэчы я хацеў бы яшчэ раз падкрэсліць – як кажуць, кашу маслам не сапсуеш", - звярнуў увагу прэм’ер.Тавараабарот – расцеГалоўны паказчык эканамічнага ўзаемадзеяння – тавараабарот – расце чацвёрты год запар, канстатаваў кіраўнік беларускага ўрада.Безумоўным драйверам росту з’яўляецца галіна прамысловасці і вытворчай кааперацыі. Мінск і Екацярынбург рэалізуюць некалькі буйных праектаў, сярод якіх сумеснае прадпрыемства "БелАЗа" і "Пневмостроймашины", супрацоўніцтва ў авіяцыйнай сферы (вытворчасць самалёта "Асвей"), ліфтавае абсталяванне і многае іншае."Растуць і пастаўкі тэхнікі ў Свярдлоўскую вобласць. Уся лінейка – кар’ерныя самазвалы, грузавыя аўтамабілі, трактары, камбайны. Ёсць яшчэ перспектывы па пасажырскім транспарце", - падкрэсліў прэм’ер-міністр."Иннопрому" быцьПаводле яго слоў, паміж Беларуссю і Свярдлоўскай вобласцю актыўна развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Падпісана і рэалізуецца восем пабрацімскіх дагавораў, у прапрацоўцы яшчэ тры.У час перагавораў ва ўрадзе Раман Галоўчанка пацвердзіў планы Беларусі на ўдзел у міжнароднай прамысловай выставе "Иннопром", якая традыцыйна праходзіць у Екацярынбургу летам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250224/lukashenka-robm-staku-na-vytvorchasts-samalta-asvey-1093882952.html
свярдлоўская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/19/1079713996_93:0:2822:2047_1920x0_80_0_0_265ce5fd1a79a0d41fb3c77b54ba0820.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, раман галоўчанка, навіны , свярдлоўская вобласць, эканоміка, палітыка, прамысловасць, савет міністраў рб, яўген куйвашаў
саюзная дзяржава, раман галоўчанка, навіны , свярдлоўская вобласць, эканоміка, палітыка, прамысловасць, савет міністраў рб, яўген куйвашаў
Расійская кампанія будзе вырабляць у Мінску складаныя кампазіты
17:59 24.02.2025 (абноўлена: 18:02 24.02.2025) Прамысловая кааперацыя, пастаўкі колавай і трамвайнай тэхнікі ў Екацярынбург, арганізацыя выставы "Иннопром" у Беларусі – гэта і многае іншае абмеркавалі сёння ў Саўміне.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Кампазітныя вырабы складанай формы будуць вырабляць у Беларусі, паведаміў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, перадае карэспандэнт Sputnik.
Інжынірынгавы цэнтр кампазітнай вытворчасці будзе адкрыты 24 лютага ў Мінску па адрасе вуліца Кальварыйская, 33/5. Старт работы дасць кіраўнік расійскага рэгіёна. Кампанія з’яўляецца "дачкой" вытворчага аб’яднання "Уральский оптико-механический завод" імя Э.С. Яламава.
"Вельмі перспектыўны напрамак, кампазітныя вырабы складанай формы. Рады, што "прызямліліся", калі можна так сказаць, у нас у Беларусі", - сказаў Галоўчанка.
Ён падзякаваў губернатару за ўвагу і цікавасць, якія праяўляюцца ў адносінах з Беларуссю. Прэм’ер нагадаў, што многія пытанні супрацоўніцтва сёння ўзнімаліся і ў ходзе сустрэчы з прэзідэнтам, і ў час пасяджэння Савета па дзелавому супрацоўніцтву.
"Але нейкія рэчы я хацеў бы яшчэ раз падкрэсліць – як кажуць, кашу маслам не сапсуеш", - звярнуў увагу прэм’ер.
Галоўны паказчык эканамічнага ўзаемадзеяння – тавараабарот – расце чацвёрты год запар, канстатаваў кіраўнік беларускага ўрада.
"Сёння агучана новая планка (1 млрд долараў - Sputnik), і яна цалкам дасягальная пры той арганізацыі работы, якая мае месца зараз", - адзначыў Раман Галоўчанка.
Безумоўным драйверам росту з’яўляецца галіна прамысловасці і вытворчай кааперацыі. Мінск і Екацярынбург рэалізуюць некалькі буйных праектаў, сярод якіх сумеснае прадпрыемства "БелАЗа" і "Пневмостроймашины", супрацоўніцтва ў авіяцыйнай сферы (вытворчасць самалёта "Асвей"), ліфтавае абсталяванне і многае іншае.
"Растуць і пастаўкі тэхнікі ў Свярдлоўскую вобласць. Уся лінейка – кар’ерныя самазвалы, грузавыя аўтамабілі, трактары, камбайны. Ёсць яшчэ перспектывы па пасажырскім транспарце", - падкрэсліў прэм’ер-міністр.
Паводле яго слоў, паміж Беларуссю і Свярдлоўскай вобласцю актыўна развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Падпісана і рэалізуецца восем пабрацімскіх дагавораў, у прапрацоўцы яшчэ тры.
У час перагавораў ва ўрадзе Раман Галоўчанка пацвердзіў планы Беларусі на ўдзел у міжнароднай прамысловай выставе "Иннопром", якая традыцыйна праходзіць у Екацярынбургу летам.
"Будзем удзячны за садзейнічанне ў вырашэнні шэрага арганізацыйных пытанняў, якія ў нас узнікаюць. Ну і, вядома, чакаем вас у Беларусі ў канцы верасня на выставе ўжо беларускага "Иннопром", - сказаў на заканчэнне ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"