https://bel.sputnik.by/20250227/dzyarzhkampanya-chasova-atrymala-manapolyu-na-ekspart-u-krany-dalkay-dug-1093995855.html
Дзяржкампанія часова атрымала манаполію на экспарт у краіны далёкай дугі
Дзяржкампанія часова атрымала манаполію на экспарт у краіны далёкай дугі
Sputnik Беларусь
Урад Беларусі вырашыў пачаць пілотны праект па пастаўках рознай прадукцыі на экспарт праз аднаго лагістычнага аператара. 27.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-27T10:08+0300
2025-02-27T10:08+0300
2025-02-27T10:08+0300
экспарт
эканоміка
пастанова
савет міністраў рб
навіны
у беларусі
беларусь
руп "белмытсэрвіс"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104223/57/1042235798_0:0:3067:1725_1920x0_80_0_0_8bca555b6ed5c6c82b7e1a419aa02e52.jpg
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Экспартныя патокі ў краіны Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу пойдуць праз адну кампанію, вынікае з пастановы Саўміна Беларусі №113 ад 25 лютага, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным інтэрнэт-партале ў чацвер.Рашэнне прынята ў рамках пілотнага праекта, які працягнецца да 1 чэрвеня гэтага года. Кансалідаваць тавары будзе дзяржкампанія "Белмытсэрвіс". Яна арганізуе перавозку партый чыгуначным транспартам да марскіх партоў.Урад вырашыў, што праз "Белмытсэрвіс" у краіны далёкай дугі пойдуць калійныя ўдабрэнні, прадукцыя дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, тавары ад канцэрнаў "Белдзяржхарч", "Беллеспаперапрам", "Белнафтахім" і розных дзяржпрадпрыемстваў, якія падпарадкаваны Мінгарвыканкаму і аблвыканкамам.Мінтранс павінен будзе прааналізаваць справаздачу, якая паступіць з "Белмытсэрвісу", і праінфармаваць урад аб выніках пілотнага праекта не пазней за 10 чэрвеня бягучага года.Дзяржкампанія "Белмытсэрвіс" была створана ў 1999 годзе па рашэнні Дзяржаўнага мытнага камітэта і па даручэнні Саўміна. Цяпер у арганізацыі ёсць сетка ўласных лагістычных цэнтраў і рознічныя крамы."Белмытсэрвіс" аказвае лагістычныя паслугі. У тым ліку гэта грузавыя аўтаперавозкі, мытнае дэклараванне і гэтак далей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250213/belarus-planue-buryts-svdravny--panochnay-asets-1093613674.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104223/57/1042235798_190:0:2919:2047_1920x0_80_0_0_bbdd6d4d29b7969eace7d43ae1557ab9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
экспарт, эканоміка, пастанова, савет міністраў рб, навіны , у беларусі, беларусь, руп "белмытсэрвіс"
экспарт, эканоміка, пастанова, савет міністраў рб, навіны , у беларусі, беларусь, руп "белмытсэрвіс"
Дзяржкампанія часова атрымала манаполію на экспарт у краіны далёкай дугі
Урад Беларусі вырашыў пачаць пілотны праект па пастаўках рознай прадукцыі на экспарт праз аднаго лагістычнага аператара.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Экспартныя патокі ў краіны Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу пойдуць праз адну кампанію, вынікае з пастановы Саўміна Беларусі №113 ад 25 лютага, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным інтэрнэт-партале ў чацвер.
Рашэнне прынята ў рамках пілотнага праекта, які працягнецца да 1 чэрвеня гэтага года. Кансалідаваць тавары будзе дзяржкампанія "Белмытсэрвіс". Яна арганізуе перавозку партый чыгуначным транспартам да марскіх партоў.
Урад вырашыў, што праз "Белмытсэрвіс" у краіны далёкай дугі пойдуць калійныя ўдабрэнні, прадукцыя дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, тавары ад канцэрнаў "Белдзяржхарч", "Беллеспаперапрам", "Белнафтахім" і розных дзяржпрадпрыемстваў, якія падпарадкаваны Мінгарвыканкаму і аблвыканкамам.
Мінтранс павінен будзе прааналізаваць справаздачу, якая паступіць з "Белмытсэрвісу", і праінфармаваць урад аб выніках пілотнага праекта не пазней за 10 чэрвеня бягучага года.
Дзяржкампанія "Белмытсэрвіс" была створана ў 1999 годзе па рашэнні Дзяржаўнага мытнага камітэта і па даручэнні Саўміна. Цяпер у арганізацыі ёсць сетка ўласных лагістычных цэнтраў і рознічныя крамы.
"Белмытсэрвіс" аказвае лагістычныя паслугі. У тым ліку гэта грузавыя аўтаперавозкі, мытнае дэклараванне і гэтак далей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"