https://bel.sputnik.by/20250227/lukashenka-prakamentsrava-peragavory-pa-ukrane-1094014136.html
Лукашэнка пракаменціраваў перагаворы па Украіне
Лукашэнка пракаменціраваў перагаворы па Украіне
Sputnik Беларусь
Расійскі бок правёў папярэднія перагаворы аб магчымых шляхах вырашэння ўкраінскага крызісу з амерыканскай дэлегацыяй у Саудаўскай Аравіі. 27.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-27T15:52+0300
2025-02-27T15:52+0300
2025-02-27T15:52+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
саюзная дзяржава
навіны
аляксандр лукашэнка
расія
украіна
у беларусі
беларусь
перагаворы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060899186_0:77:3309:1938_1920x0_80_0_0_19a80414aa321635b050a521447c9399.jpg
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Пытанні Украіны без Украіны ніхто вырашаць не будзе, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв’ю блогеру Марыё Наўфалу.Паводле яго слоў, падчас апошняй яго размовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным расійскі лідар адзначаў, што гатоў абмяркоўваць урэгуляванне сітуацыі ва Украіне, у тым ліку з прадстаўнікамі Кіева.Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп на гэты конт таксама зрабіў падобную заяву."Калі будуць вырашацца пытанні Украіны, я думаю, без Украіны гэтыя пытанні ніхто вырашаць не будзе", - сказаў беларускі лідар.Міратворцы ва УкраінеЛукашэнка асобна спыніўся на ідэі адпраўкі на ўкраінскую тэрыторыю міратворчых сіл. На яго думку, расійскі бок з гэтым не пагодзіцца – такая пазіцыя Масквы цяпер."Тым больш што кіраўніцтва Еўрапейскага саюза, перш за ўсё ў асобе Германіі і Францыі, займае вельмі агрэсіўную пазіцыю ў дадзены момант", - канстатаваў ён.Беларускі лідар у сувязі з гэтым асабліва адзначыў, што ў РФ катэгарычна супраць адпраўкі ва Украіну якіх-небудзь міратворчых сіл з Еўрапейскага саюза.Перагаворы ў Эр-РыядзеРасійска-амерыканскія перагаворы высокага ўзроўню прайшлі ў Эр-Рыядзе 18 лютага.Як адзначыў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, які прымаў удзел у сустрэчы, адной з мэт было дамовіцца аб пачатку дыялогу па Украіне.У выніку бакі дасягнулі шэрага дамоўленасцей: аб стварэнні ўмоў для поўнага аднаўлення двухбаковага супрацоўніцтва, аб устараненні абмежаванняў у рабоце пасольстваў і аб запуску працэсу ўрэгулявання ўкраінскай сітуацыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250227/pyasko-u-rf--zsha-shyrokae-pole-dlya-supratsontstva-1094005195.html
расія
украіна
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060899186_510:0:3241:2048_1920x0_80_0_0_a9a0f8b086b4349e9e19cdfe8ddabfb7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, саюзная дзяржава, навіны , аляксандр лукашэнка, расія, украіна, у беларусі, беларусь, перагаворы, палітыка, зша, у свеце
спецаперацыя, саюзная дзяржава, навіны , аляксандр лукашэнка, расія, украіна, у беларусі, беларусь, перагаворы, палітыка, зша, у свеце
Лукашэнка пракаменціраваў перагаворы па Украіне
Расійскі бок правёў папярэднія перагаворы аб магчымых шляхах вырашэння ўкраінскага крызісу з амерыканскай дэлегацыяй у Саудаўскай Аравіі.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Пытанні Украіны без Украіны ніхто вырашаць не будзе, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв’ю блогеру Марыё Наўфалу.
Паводле яго слоў, падчас апошняй яго размовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным расійскі лідар адзначаў, што гатоў абмяркоўваць урэгуляванне сітуацыі ва Украіне, у тым ліку з прадстаўнікамі Кіева.
"Потым ён працягнуў казаць, што ўкраінцы і Зяленскі крыўдзяцца, што іх не паклікалі ў Саудаўскую Аравію. Кажа: "Навошта клікаць, калі там пытанні былі Расіі і ЗША. Там толькі злёгку закранулі на гэтых перагаворах пытанні Украіны. Таму навошта было клікаць Украіну", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп на гэты конт таксама зрабіў падобную заяву.
"Калі будуць вырашацца пытанні Украіны, я думаю, без Украіны гэтыя пытанні ніхто вырашаць не будзе", - сказаў беларускі лідар.
Лукашэнка асобна спыніўся на ідэі адпраўкі на ўкраінскую тэрыторыю міратворчых сіл. На яго думку, расійскі бок з гэтым не пагодзіцца – такая пазіцыя Масквы цяпер.
"Тым больш што кіраўніцтва Еўрапейскага саюза, перш за ўсё ў асобе Германіі і Францыі, займае вельмі агрэсіўную пазіцыю ў дадзены момант", - канстатаваў ён.
Беларускі лідар у сувязі з гэтым асабліва адзначыў, што ў РФ катэгарычна супраць адпраўкі ва Украіну якіх-небудзь міратворчых сіл з Еўрапейскага саюза.
Расійска-амерыканскія перагаворы высокага ўзроўню прайшлі ў Эр-Рыядзе 18 лютага.
Як адзначыў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, які прымаў удзел у сустрэчы, адной з мэт было дамовіцца аб пачатку дыялогу па Украіне.
У выніку бакі дасягнулі шэрага дамоўленасцей: аб стварэнні ўмоў для поўнага аднаўлення двухбаковага супрацоўніцтва, аб устараненні абмежаванняў у рабоце пасольстваў і аб запуску працэсу ўрэгулявання ўкраінскай сітуацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"