https://bel.sputnik.by/20250228/lukashenka-pravodzts-naradu-pa-novay-ssteme-regulyavannya-tsen-1094035045.html
Лукашэнка праводзіць нараду па новай сістэме рэгулявання цэн
Лукашэнка праводзіць нараду па новай сістэме рэгулявання цэн
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сістэме рэгулявання цэн, якую неабходна было распрацаваць і ўнесці на разгляд. 28.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-28T11:48+0300
2025-02-28T11:48+0300
2025-02-28T11:48+0300
аляксандр лукашэнка
цэны і кошты
навіны
грамадства
эканоміка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/18/1043021814_0:28:3000:1716_1920x0_80_0_0_aa5f6bdf0a07b130bd8e2208f4b58140.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу праводзіць вялікую нараду па пытаннях новай сістэмы рэгулявання цэнаўтварэння ў краіне.Нарада па тэме цэнаўтварэння кіраўніком дзяржавы анансавалася раней.На ёй прысутнічаюць больш за 20 чалавек, у тым ліку прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў, кіраўнік КДК Васіль Герасімаў, старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур.Прэзідэнт адзначыў, што сенняшняя размова – гэта "дамашняе заданне". Раней у канцы снежня ён даручыў беларускаму ўраду распрацаваць формулы справядлівых цэн."Паглядзім, як вы яго выканалі. На першы погляд, гэта цяпер не так актуальна для Беларусі, як гэта было ў 2022 годзе. Тады мы назіралі адкрутыую цэнавую вакханалію", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.Ён нагадаў, што ў пытанне рэгулявання тады прыйшлося ўмяшацца, у тым ліку і на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, каб спыніць гэтае самавольства ультыматыўна."Іменем рэвалюцыі спынілі", - сказаў прэзідэнт.Даступная агароднінаКіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ён у першую чаргу чакае інфармацыі па цэнах на айчынную садавіну і агародніну."Я хацеў бы, каб вы паведамілі аб сітуацыі і прынятых мерах па даступнасці вітаміннай прадукцыі для насельніцтва", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Пры гэтым ён падкрэсліў, што не ставіць задачу рэгуляваць цэны на прывазную экзотыку – "усякія там артышокі або авакада".Прэзідэнт сказаў, што насельніцтву па кішэні павінна быць усё самае неабходнае – капуста, цыбуля, бульба, морква, яблыкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250206/samn-zatsverdz-peralk-tavara-tseny-na-yakya-regulyuyutstsa-dzyarzhorganam-1093385213.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/18/1043021814_206:0:2895:2017_1920x0_80_0_0_26e46a63cfc04b82c03af112c638b896.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, цэны і кошты, навіны , грамадства, эканоміка, у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, цэны і кошты, навіны , грамадства, эканоміка, у беларусі, беларусь
Лукашэнка праводзіць нараду па новай сістэме рэгулявання цэн
Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сістэме рэгулявання цэн, якую неабходна было распрацаваць і ўнесці на разгляд.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу праводзіць вялікую нараду па пытаннях новай сістэмы рэгулявання цэнаўтварэння ў краіне.
Нарада па тэме цэнаўтварэння кіраўніком дзяржавы анансавалася раней.
На ёй прысутнічаюць больш за 20 чалавек, у тым ліку прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў, кіраўнік КДК Васіль Герасімаў, старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур.
"У нас на парадку дня найважнейшая тэма – новая сістэма рэгулявання цэн. Я яе часта называў "справядлівай формулай", якую вы павінны былі выпрацаваць і ўнесці на разгляд", - прывяла словы прэзідэнта яго прэс-служба.
Прэзідэнт адзначыў, што сенняшняя размова – гэта "дамашняе заданне". Раней у канцы снежня ён даручыў беларускаму ўраду распрацаваць формулы справядлівых цэн.
"Паглядзім, як вы яго выканалі. На першы погляд, гэта цяпер не так актуальна для Беларусі, як гэта было ў 2022 годзе. Тады мы назіралі адкрутыую цэнавую вакханалію", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён нагадаў, што ў пытанне рэгулявання тады прыйшлося ўмяшацца, у тым ліку і на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, каб спыніць гэтае самавольства ультыматыўна.
"Іменем рэвалюцыі спынілі", - сказаў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ён у першую чаргу чакае інфармацыі па цэнах на айчынную садавіну і агародніну.
"Я хацеў бы, каб вы паведамілі аб сітуацыі і прынятых мерах па даступнасці вітаміннай прадукцыі для насельніцтва", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што не ставіць задачу рэгуляваць цэны на прывазную экзотыку – "усякія там артышокі або авакада".
"Няхай гэта авакада каштуе столькі, колькі каштуе. Мая справа забяспечыць насельніцтва той агароднінай і садавіной, якую мы вырабляем у Беларусі", - адзначыў беларускі лідар.
Прэзідэнт сказаў, што насельніцтву па кішэні павінна быць усё самае неабходнае – капуста, цыбуля, бульба, морква, яблыкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"