Памёр беларускі кінарэжысёр і дакументаліст Юрый Азаронак

© Sputnik / Sputnik / Перайсці ў медыябанкГваздзікі і свечка, архіўнае фота
Гваздзікі і свечка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 28.02.2025
Падпісацца
Ён памёр пасля працяглай хваробы ва ўзросце 60 гадоў, у дзень свайго нараджэння.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Вядомы беларускі рэжысёр-дакументаліст Юрый Азаронак памёр ва ўзросце 60 гадоў, пра гэта ў сваім Telgram-канале паведаміў яго сын Рыгор.
Азаронак стаў вядомы ў сярэдзіне 1990-х пасля выхаду на тэлеэкраны яго дакументальнага фільма "Нянавісць. Дзеці хлусні", у якім параўнаў калабарацыяністаў часоў Вялікай Айчыннай вайны і беларускую апазіцыю.
"Учора па сукупнасці хвароб у дзень 60-годдзя кінарэжысёр і дакументаліст Юрый Уладзіміравіч Азаронак памёр", - напісаў яго сын.
Ён паведаміў, што Азаронак, які быў адным з самых вядомых тэлепубліцыстаў Беларусі ў 1990-х і 2000-х, ездзіў на здымкі ў Прыднястроўе, Сербію і Ірак у разгар баявых дзеянняў, за сваю работу быў удастоены мноства дзяржаўных і міжнародных узнагарод.
Пахаваюць яго на малой радзіме – у горадзе Лепель.
Азаронак зняў такія фільмы, як "Мяне хочуць забіць", "Баль сатаны", "Нянавісць. Дзеці хлусні", "Тайныя спружыны палітыкі", цыкл "Духоўная вайна".
Ён быў удастоены прыза Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі "За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве" за фільм "Духоўная вайна". У 2005 годзе ён атрымаў прэмію прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" за стварэнне аўтарскай тэлепраграмы "Канспіралогія". У 2007 годзе яму было прысвоена званне Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь.
Рэдакцыя Sputnik Беларусь выказвае свае спачуванні родным і блізкім Юрыя Уладзіміравіча.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аляксандр Анісімаў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2025
Пайшоў з жыцця беларускі кінарэжысёр Аляксандр Анісімаў
Стужка навiн
0