ЕАБР лічыць прамысловасць драйверам эканомікі Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБелДжы
БелДжы - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2025
Падпісацца
Міждзяржаўны фінансавы інстытут пакуль што дае больш сціплы прагноз па ВУП, чым беларускія ўлады.
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Пашырэнне дзелавой актыўнасці працягнулася ў беларускай эканоміцы, гаворыцца ў чарговым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Таксама эксперты ЕАБР звярнулі ўвагу, што ВУП краіны павялічыўся на 3,7% у студзені бягучага года. Гэтую дынаміку забяспечылі перш за ўсё сектары, арыентаваныя на спажывецкі попыт і будаўніцтва. У той жа час прамысловы сектар названы "ключавым драйверам эканомікі".
Аналітыкі ЕАБР указалі на тое, што рост выпуску прадукцыі ў прамысловасці аказаўся крыху ніжэй за дынаміку павелічэння ВУП – 2,9%.
"Фіктарамі, якія стрымліваюць рост прамысловасці, выступаюць абмежаваная магчымасць прыцягнення работнікаў і высокая загрузка магутнасцей (каля 70% па апытаннях прадпрыемстваў)", - лічаць у ЕАБР.
Акрамя таго, там пакуль што не мяняюць раней агучаны прагноз росту ВУП краіны ў бягучым годзе – 2,6%. Паводле афіцыйна зацверджаных у Беларусі важнейшых прагнозных параметраў развіцця, рост ВУП павінен скласці 4,1% за кошт трох спалучаных праграм: вытворчай, экспартнай і інвестыцыйнай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прадукцыя на складзе - Sputnik Беларусь, 1920, 27.02.2025
Дзяржкампанія часова атрымала манаполію на экспарт у краіны далёкай дугі
Стужка навiн
0