https://bel.sputnik.by/20250304/belarus-ratyfkavala-dagavor-z-rf-ab-garantyyakh-byaspek-1094163632.html
Беларусь ратыфікавала дагавор з РФ аб гарантыях бяспекі
Беларусь ратыфікавала дагавор з РФ аб гарантыях бяспекі
Sputnik Беларусь
Пасля падпісання закона прэзідэнтам Беларусі важнейшы дакумент Саюзнай дзяржавы завяршыў ратыфікацыю на ўсіх узроўнях. 04.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-04T18:38+0300
2025-03-04T18:38+0300
2025-03-04T18:38+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
бяспека
дагавор
навіны
палітыка
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/13/1070266416_53:0:1127:604_1920x0_80_0_0_e4dc5139bfe97ec9919a480666445075.jpg
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікаваны дагавор з Расіяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Адзначаецца, што ў дагаворы ўстаноўлены ўзаемныя гарантыі па прыняцці неабходных мер пры замахах на бяспеку рэспублікі і РФ, а таксама ў цэлым Саюзнай дзяржавы.Паводле інфармацыі прэс-службы, выкананне гэтых абавязацельстваў прадугледжвае сумеснае супрацьдзеянне аднабаковым санкцыям рознага характару, выкарыстанне патэнцыялу адносін з іншымі краінамі і іншымі суб’ектамі міжнароднага права, каб прадухіліць замахі на бяспеку.Прапануецца таксама прыняцце мер у адказ не толькі на ўжо ўчыненыя акты агрэсіі, але і на пагрозы, неадкладнае аказанне ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншай дапамогі.Пра што дакументДагавор аб гарантыях бяспекі быў падпісаны ў Мінску 6 снежня 2024 года на пасяджэнні ВДС прэзідэнтамі Беларусі і Расіі. Пазней яго ратыфікавалі Дзярждума і Саўфед РФ, а таксама Палата прадстаўнікоў і Савет рэспублікі Беларусі. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў адпаведны закон 28 лютага.Дагавор аб гарантыях бяспекі ўстанаўлівае ўзаемныя абавязацельствы ў сферы абароны і абароны суверэнітэту з задзейнічаннем усіх сіл і сродкаў. Вызначаецца, што нападзенне на адну з краін разглядаецца як агрэсія супраць абедзвюх.У палажэннях дагавора аб гарантыях бяспекі закладзены прынцып выкарыстання ядзернага і звычайных узбраенняў, а таксама іншыя метады абароны Беларусі і Расіі. Гэты дакумент з’яўляецца рэакцыяй дзвюх краін на актывізацыю НАТА каля меж Саюзнай дзяржавы.Дагавор разлічаны на 10 гадоў з наступнай аўтаматычнай пралангацыяй.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250304/u-vaennay-akadem-prakhodzts-kamandna-shtabnaya-trenroka-1094144676.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/13/1070266416_187:0:992:604_1920x0_80_0_0_57cc8bc469bebafac5d5e0877fe2f03c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, бяспека, дагавор, навіны , палітыка, аляксандр лукашэнка
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, бяспека, дагавор, навіны , палітыка, аляксандр лукашэнка
Беларусь ратыфікавала дагавор з РФ аб гарантыях бяспекі
Пасля падпісання закона прэзідэнтам Беларусі важнейшы дакумент Саюзнай дзяржавы завяршыў ратыфікацыю на ўсіх узроўнях.
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікаваны дагавор з Расіяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Адзначаецца, што ў дагаворы ўстаноўлены ўзаемныя гарантыі па прыняцці неабходных мер пры замахах на бяспеку рэспублікі і РФ, а таксама ў цэлым Саюзнай дзяржавы.
Паводле інфармацыі прэс-службы, выкананне гэтых абавязацельстваў прадугледжвае сумеснае супрацьдзеянне аднабаковым санкцыям рознага характару, выкарыстанне патэнцыялу адносін з іншымі краінамі і іншымі суб’ектамі міжнароднага права, каб прадухіліць замахі на бяспеку.
Прапануецца таксама прыняцце мер у адказ не толькі на ўжо ўчыненыя акты агрэсіі, але і на пагрозы, неадкладнае аказанне ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншай дапамогі.
Дагавор аб гарантыях бяспекі быў падпісаны ў Мінску 6 снежня 2024 года на пасяджэнні ВДС прэзідэнтамі Беларусі і Расіі. Пазней яго ратыфікавалі Дзярждума і Саўфед РФ, а таксама Палата прадстаўнікоў і Савет рэспублікі Беларусі. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў адпаведны закон 28 лютага.
Дагавор аб гарантыях бяспекі ўстанаўлівае ўзаемныя абавязацельствы ў сферы абароны і абароны суверэнітэту з задзейнічаннем усіх сіл і сродкаў. Вызначаецца, што нападзенне на адну з краін разглядаецца як агрэсія супраць абедзвюх.
У палажэннях дагавора аб гарантыях бяспекі закладзены прынцып выкарыстання ядзернага і звычайных узбраенняў, а таксама іншыя метады абароны Беларусі і Расіі. Гэты дакумент з’яўляецца рэакцыяй дзвюх краін на актывізацыю НАТА каля меж Саюзнай дзяржавы.
Дагавор разлічаны на 10 гадоў з наступнай аўтаматычнай пралангацыяй.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"