https://bel.sputnik.by/20250304/lukashenka-daruchy-shukats-redkazyamelnyya-metaly--belarus-1094147117.html
Лукашэнка даручыў шукаць рэдказямельныя металы ў Беларусі
Лукашэнка даручыў шукаць рэдказямельныя металы ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады хочуць больш увагі ўдзяліць геолагаразведцы карысных выкапняў у рэспубліцы, таму што пытанне забеспячэння рэсурсамі для эканомікі застаецца... 04.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-04T14:09+0300
2025-03-04T14:09+0300
2025-03-04T14:09+0300
аляксандр лукашэнка
геалогія
эканоміка
навіны
у беларусі
беларусь
міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1a/1093963256_0:156:3000:1844_1920x0_80_0_0_de2944224bdead14618b67918cb207ed.jpg
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу перад віцэ-прэм’ерам Юрыем Шулейкам заняцца пошукам рэдказямельных металаў.Раней стала вядома, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп настойвае на падпісанні пагаднення з Украінай аб доступе да прыродных рэсурсаў, у тым ліку рэдказямельных металаў. Заключэнне здзелкі з Уладзімірам Зяленскім сарвалася пасля перапалкі ў Белым доме ў мінулую пятніцу.Паводле яго слоў, у адвалах парод у рэспубліцы ёсць рэдказямельныя металы.Пры гэтым трэба займацца разведкай і астатніх рэсурсаў, у тым ліку нафты, газу і іншых. Такая задача ставілася перад профільным міністрам.Лукашэнка лічыць, што ў рэспубліцы недастаткова развітая геолагаразведка, а пошукам рэдказямельных металаў і зусім не займаюцца."Рэдказямельныя металы вымаўляе толькі Трамп у Злучаных Штатах Амерыкі. Вы над гэтым пакуль не задумваліся. Іх шмат не бывае ў зямлі. Можа, у нас не менш, чым у іншых?" - падкрэсліў Лукашэнка.У сувязі з гэтым беларускі лідар звярнуў увагу на тое, што міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя павінен займацца гэтай тэматыкай."Гэта будучыня. Трэба капаць, трэба глядзець, што ёсць у нас у зямлі", - падсумаваў ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250107/amal-2-mln-ton-nafty-zdabyl--belarus--mnulym-godze-1092420506.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1a/1093963256_167:0:2834:2000_1920x0_80_0_0_6b0954f1930d7bd11f62ba258ae59d53.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, геалогія, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь, міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рб
аляксандр лукашэнка, геалогія, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь, міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рб
Лукашэнка даручыў шукаць рэдказямельныя металы ў Беларусі
Беларускія ўлады хочуць больш увагі ўдзяліць геолагаразведцы карысных выкапняў у рэспубліцы, таму што пытанне забеспячэння рэсурсамі для эканомікі застаецца актуальным.
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу перад віцэ-прэм’ерам Юрыем Шулейкам заняцца пошукам рэдказямельных металаў.
Раней стала вядома, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп настойвае на падпісанні пагаднення з Украінай аб доступе да прыродных рэсурсаў, у тым ліку рэдказямельных металаў. Заключэнне здзелкі з Уладзімірам Зяленскім сарвалася пасля перапалкі ў Белым доме ў мінулую пятніцу.
"Актуальная тэма. У сілу вядомых абставін цяпер ва ўсяго свету на слыху тэма здабычы рэдказямельных матэрыялаў", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Паводле яго слоў, у адвалах парод у рэспубліцы ёсць рэдказямельныя металы.
Пры гэтым трэба займацца разведкай і астатніх рэсурсаў, у тым ліку нафты, газу і іншых. Такая задача ставілася перад профільным міністрам.
Лукашэнка лічыць, што ў рэспубліцы недастаткова развітая геолагаразведка, а пошукам рэдказямельных металаў і зусім не займаюцца.
"Рэдказямельныя металы вымаўляе толькі Трамп у Злучаных Штатах Амерыкі. Вы над гэтым пакуль не задумваліся. Іх шмат не бывае ў зямлі. Можа, у нас не менш, чым у іншых?" - падкрэсліў Лукашэнка.
У сувязі з гэтым беларускі лідар звярнуў увагу на тое, што міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя павінен займацца гэтай тэматыкай.
"Гэта будучыня. Трэба капаць, трэба глядзець, што ёсць у нас у зямлі", - падсумаваў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"