Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінск і Масква падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў імпартазамяшчэнні ПЗ

© AP / Jenny KaneПраца на ноўтбуку
Праца на ноўтбуку - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2025
Падпісацца
Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва па развіцці адносін у сферы лічбавізацыі і падтрымкі лічбавай індустрыі.
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Беларусь і Расія падпісалі ў сераду ў Мінску пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы імпартазамяшчэння праграмнага забеспячэння, паведамляе дзяржагенцтва БелТА.
З беларускага боку подпісы пад дакументам паставілі намеснік кіраўніка Мінсувязі Ганна Рабава, дырэктар ААТ "Гіпрасувязь" Антон Аляксееў, а таксама дырэктар ТАА "ФП Трэйд" Сяргей Войніч. Ад расіян дакумент падпісаў галоўны камерцыйны дырэктар "Группа Астра" Мікалай Пранішнікаў.
Мэта пагаднення – супрацоўніцтва ў сферы імпартазамяшчэння ПЗ, развіццё лічбавай індустрыі дзвюх краін і ўмацаванне беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў сферы лічбавізацыі.
У прыватнасці, дакументам прадугледжана супрацоўніцтва па лініі падтрымкі лічбавай індустрыі, абмен вопытам і распрацоўка сумесных рэкамендацый па імпартазамяшчэнні.
Згодна з пагадненнем, кампаніі будуць працаваць у сферы адукацыі, рэалізуючы ў тым ліку асветніцкія праекты, звязаныя з укараненнем прадукцыі расійскай кампаніі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флаг з сімволікай Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) - Sputnik Беларусь, 1920, 02.01.2025
Маркетплэйсы, транспарт і лічбавізацыя – прапановы Лукашэнкі для ЕАЭС
Стужка навiн
0