https://bel.sputnik.by/20250306/mastatsk-muzey-da-8-sakavka-padrykhtava-vystavu-adnoy-kartsny-1094220759.html
Мастацкі музей да 8 Сакавіка падрыхтаваў выставу адной карціны
Мастацкі музей да 8 Сакавіка падрыхтаваў выставу адной карціны
Sputnik Беларусь
Фонды Нацыянальнага мастацкага музея налічваюць больш за 27 тысяч твораў, для свята была выбрана карціна "Палявыя кветкі". 06.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-06T11:35+0300
2025-03-06T11:35+0300
2025-03-06T11:40+0300
8 сакавіка
навіны
нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь
выстава
культура
мастацтва
у беларусі
беларусь
грамадства
цiкавосткi
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/06/1094212747_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_664e04c10e4e7781b2f14c48f91542ca.jpg
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі да 8 Сакавіка адкрыў выставу адной карціны – творы "Палявыя кветкі" беларускага жывапісца, манументаліста Святланы Катковай.Праект "Выстава адной карціны" ў НММ стартаваў сёлета, першым быў жывапісны твор заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Дзмітрыя Алейніка "Край белых буслоў". Яна была адкрыта 21 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.Як расказала Sputnik малодшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX-XXI стагоддзяў НММ, куратар праекта Анастасія Мянькоўская карціна "Палявыя кветкі" была напісана Катковай, вучаніцай Георгія Паплаўскага і Аляксандра Кішчанка, у 1974 годзе.Яна таксама адзначыла, што свята 8 Сакавіка асацыіруецца з кветкамі, яркімі фарбамі, а ў незвычайных кветкавых кампазіцыях мастака раскрываецца сакральны сэнс абнаўлення жыцця."Упэўнена, што ў кожнага, гэтая карціна выкліча ўласныя асацыяцыі, асабіста ў мяне тры розныя букеты – гэта тры яркія вобразы жанчыны", - адзначыла куратар выставы.Мянькоўская паведаміла, што канцэпцыя праекта "Выстава адной карціны", які і надалей будзе праходзіць у музеі, у тым, каб ёміста і лаканічна паказаць у рамках аднаго твора сэнс свята той ці іншай памятнай даты.Падобныя выставы праводзяцца ў шматлікіх буйных музеях свету – Траццякоўскай галерэі, Эрмітажы, Луўры, Брытанскім музеі, Метраполітэн-музеі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250306/bolsh-za-180-plyatsovak-pa-prodazhy-kvetak-da-8-sakavka-zapratsaval--mnsku-1094213968.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/06/1094212747_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_833d61c9608ba830471b0a757db000a1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
8 сакавіка, навіны , нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь, выстава, культура, мастацтва, у беларусі, беларусь, грамадства, цiкавосткi
8 сакавіка, навіны , нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь, выстава, культура, мастацтва, у беларусі, беларусь, грамадства, цiкавосткi
Мастацкі музей да 8 Сакавіка падрыхтаваў выставу адной карціны
11:35 06.03.2025 (абноўлена: 11:40 06.03.2025) Фонды Нацыянальнага мастацкага музея налічваюць больш за 27 тысяч твораў, для свята была выбрана карціна "Палявыя кветкі".
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі да 8 Сакавіка адкрыў выставу адной карціны – творы "Палявыя кветкі" беларускага жывапісца, манументаліста Святланы Катковай.
Праект "Выстава адной карціны" ў НММ стартаваў сёлета, першым быў жывапісны твор заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Дзмітрыя Алейніка "Край белых буслоў". Яна была адкрыта 21 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
Як расказала Sputnik малодшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX-XXI стагоддзяў НММ, куратар праекта Анастасія Мянькоўская карціна "Палявыя кветкі" была напісана Катковай, вучаніцай Георгія Паплаўскага і Аляксандра Кішчанка, у 1974 годзе.
"Жыццясцвярджальны каларыт карціны і "паветра" палявых кветак выклікае ў гледача цёплыя эмоцыі, "Палявыя кветкі" – ода прыгажосці, жыцця і гармоніі. Менавіта таму было прынята рашэнне ў якасці выставы адной карціны прадставіць да 8 Сакавіка менавіта гэтае палатно жывапісца Святланы Катковай", - сказала Мянькоўская.
Яна таксама адзначыла, што свята 8 Сакавіка асацыіруецца з кветкамі, яркімі фарбамі, а ў незвычайных кветкавых кампазіцыях мастака раскрываецца сакральны сэнс абнаўлення жыцця.
"Упэўнена, што ў кожнага, гэтая карціна выкліча ўласныя асацыяцыі, асабіста ў мяне тры розныя букеты – гэта тры яркія вобразы жанчыны", - адзначыла куратар выставы.
Мянькоўская паведаміла, што канцэпцыя праекта "Выстава адной карціны", які і надалей будзе праходзіць у музеі, у тым, каб ёміста і лаканічна паказаць у рамках аднаго твора сэнс свята той ці іншай памятнай даты.
Падобныя выставы праводзяцца ў шматлікіх буйных музеях свету – Траццякоўскай галерэі, Эрмітажы, Луўры, Брытанскім музеі, Метраполітэн-музеі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"