https://bel.sputnik.by/20250307/zhanchyna-plot-ustanavla-rekord-belarus-paltu-na-aerastatse-1094270763.html
Жанчына-пілот устанавіла рэкорд Беларусі палёту на аэрастаце
Жанчына-пілот устанавіла рэкорд Беларусі палёту на аэрастаце
Sputnik Беларусь
Экіпаж аэрастата стартаваў у Мінску і за шэсць гадзін пераадолеў амаль 150 кіламетраў. 07.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-07T17:08+0300
2025-03-07T17:08+0300
2025-03-07T17:08+0300
паветраны шар
рэкорды
навіны
у беларусі
беларусь
грамадства
кірыл шымко
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/07/1094268346_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_9de7f6353ac1465aa06fcbe130d0dda0.jpg
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Жанчына-пілот аэрастата Іна Швадовіч змяніла офіс на неба, пра тое, як гэта адбылося, напярэдадні 8 сакавіка паветраплавальнік расказала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Першы ў гісторыі вольны палёт на паветраным шары, пабудаваным братамі Мангальф’е, адбыўся 21 лістапада 1783 года. Аэрастат падняўся ў паветра ў заходнім прыгарадзе Парыжа. З таго часу прайшло больш за 240 гадоў. Даўно надышла эра рэактыўнай авіяцыі і касманаўтыкі. Але паветраныя шары ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца для палётаў і нават устанаўліваюць рэкорды.Чарговы быў пастаўлены ў 2025 годзе ў Беларусі: два аэрастаты, запушчаныя над Мінскам, пераадолелі адлегласць 150 кіламетраў і трапілі ў Кнігу рэкордаў рэспублікі.У кошыку паветранага шара знаходзіліся Іна Швадовіч і яе муж Руслан. Характэрна, што Іна ўдзельнічала ва ўстанаўленні рэкорду ні як "пасажыр", а ў якасці пілота."Ніколі пра гэта не думала, не марыла. Працавала, як і ўсе звычайныя людзі, на звычайнай працы. У пераломны момант, калі прыйшлося звольніцца, падумала: чаму б не? Як раз быў новы набор у Падмаскоўі, дзе навучаюць на пілотаў. Я рызыкнула і паехала. І калі ўжо стала лятаць у ролі пілота, а не ў ролі пасажыра, я, напэўна, адчула нейкі іншы кайф, іншае задавальненне. Напэўна, толькі тады я зразумела, што мне гэта сапраўды падабаецца”, - распавяла Іна Швадовіч.Неба ў яе сям’і – справа сямейная. Муж у прафесіі больш за дзесяць гадоў, налятаў каля 900 гадзін. Рашэнне ўстанавіць рэкорд прынялі разам, але толькі зараз стала вядома, што яго магло і не быць."Падчас палёту ў нас па шляху руху была забароненая зона, якую мы павінны былі абляцець справа. Але змяніўся напрамак ветру. Нам тэлефанавалі, папярэджвалі, што вы ўжо ляціце, і трэба спешна прымаць рашэнне – або садзіцца, або ляцець з іншага боку. Рызыкнулі, абляцелі, з іншага боку," - адзначыла Іна.Пра планы і будучыя рэкорды пара паветраплавальнікаў Швадовічаў не расказвае. А пакуль на бачным месцы ў іх будзе красавацца сертыфікат, уручаны рэкардсменам Кнігі рэкордаў Гінеса, галоўным экспертам нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірылам Шымко.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240315/belaruskaya-kamanda-planue-pabts-susvetny-rekord-paltu-aerastata-1084529850.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/07/1094268346_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_cd61434c876060db50be6f32621512b9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
паветраны шар, рэкорды, навіны , у беларусі, беларусь, грамадства, кірыл шымко
паветраны шар, рэкорды, навіны , у беларусі, беларусь, грамадства, кірыл шымко
Жанчына-пілот устанавіла рэкорд Беларусі палёту на аэрастаце
Экіпаж аэрастата стартаваў у Мінску і за шэсць гадзін пераадолеў амаль 150 кіламетраў.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Жанчына-пілот аэрастата Іна Швадовіч змяніла офіс на неба, пра тое, як гэта адбылося, напярэдадні 8 сакавіка паветраплавальнік
расказала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Першы ў гісторыі вольны палёт на паветраным шары, пабудаваным братамі Мангальф’е, адбыўся 21 лістапада 1783 года. Аэрастат падняўся ў паветра ў заходнім прыгарадзе Парыжа. З таго часу прайшло больш за 240 гадоў. Даўно надышла эра рэактыўнай авіяцыі і касманаўтыкі. Але паветраныя шары ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца для палётаў і нават устанаўліваюць рэкорды.
Чарговы быў пастаўлены ў 2025 годзе ў Беларусі: два аэрастаты, запушчаныя над Мінскам, пераадолелі адлегласць 150 кіламетраў і трапілі ў Кнігу рэкордаў рэспублікі.
У кошыку паветранага шара знаходзіліся Іна Швадовіч і яе муж Руслан. Характэрна, што Іна ўдзельнічала ва ўстанаўленні рэкорду ні як "пасажыр", а ў якасці пілота.
"Ніколі пра гэта не думала, не марыла. Працавала, як і ўсе звычайныя людзі, на звычайнай працы. У пераломны момант, калі прыйшлося звольніцца, падумала: чаму б не? Як раз быў новы набор у Падмаскоўі, дзе навучаюць на пілотаў. Я рызыкнула і паехала. І калі ўжо стала лятаць у ролі пілота, а не ў ролі пасажыра, я, напэўна, адчула нейкі іншы кайф, іншае задавальненне. Напэўна, толькі тады я зразумела, што мне гэта сапраўды падабаецца”, - распавяла Іна Швадовіч.
Неба ў яе сям’і – справа сямейная. Муж у прафесіі больш за дзесяць гадоў, налятаў каля 900 гадзін. Рашэнне ўстанавіць рэкорд прынялі разам, але толькі зараз стала вядома, што яго магло і не быць.
"Падчас палёту ў нас па шляху руху была забароненая зона, якую мы павінны былі абляцець справа. Але змяніўся напрамак ветру. Нам тэлефанавалі, папярэджвалі, што вы ўжо ляціце, і трэба спешна прымаць рашэнне – або садзіцца, або ляцець з іншага боку. Рызыкнулі, абляцелі, з іншага боку," - адзначыла Іна.
Пра планы і будучыя рэкорды пара паветраплавальнікаў Швадовічаў не расказвае. А пакуль на бачным месцы ў іх будзе красавацца сертыфікат, уручаны рэкардсменам Кнігі рэкордаў Гінеса, галоўным экспертам нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірылам Шымко.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"