Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: Беларусь пакуль не атрымала "Орешник" ад Расіі

© Пресс-служба президента БеларусиВізіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву
Візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Падпісацца
Найноўшы комплекс з гіпергукавымі ракетамі плануецца размясціць на тэрыторыі рэспублікі для абароны ад знешніх пагроз.
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Беларусь яшчэ не атрымала ракетную сістэму "Орешник" ад Расіі, бакі працуюць па гэтым пытанні, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
"Яшчэ няма "Орешника". Працуем", - сказаў ён журналістам перад пачаткам перагавораў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у чацвер у Крамлі.
У канцы студзеня Лукашэнка паведамляў, што канкрэтныя тэрміны паставак комплексу ў Беларусь яшчэ не вызначаны. Паводле яго слоў, гэта "не гарыць". Ён таксама прызнаўся, што пажартаваў, калі сказаў аб планах размясціць у рэспубліцы дзясятак "Орешников". На яго думку, краіне будзе дастаткова аднаго комплексу.

Часткова беларускі

Размаўляючы з журналістамі, Лукашэнка нагадаў, што пускавыя ўстаноўкі для "Орешника" вырабляюць у Беларусі. Паводле яго слоў, усё, акрамя ракеты, сёння робіцца ў рэспубліцы.
"Некалькі пускавых установак, якія для "Орешника" прызначаны, мы сёння ўжо фактычна заканчваем. Ад старэйшага брата (Расіі - Sputnik) ракета патрэбна будзе", - праінфармаваў беларускі лідар.
У снежні 2024 года прэзідэнт заяўляў аб тым, што ўстаноўку для найноўшай ракетнай сістэмы вырабляюць на МЗКЦ.

"Орешник" у Беларусі

Аб тым, што комплекс "Орешник" з’явіцца ў рэспубліцы, стала вядома пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня ў беларускай сталіцы. Тады прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што комплексы могуць перадаць у другой палове 2025 года.
З’яўленне сістэмы ў рэспубліцы можа стаць адказам на рашэнне ЗША і Германіі размясціць амерыканскія ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў ФРГ.
Расійскія вайскоўцы 21 лістапада ўпершыню ўжылі найноўшую гіпергукавую ракету "Орешник" па зброевым комплексе ВПК Украіны ў Днепрапятроўску, выпрабаваўшы яе ў баявых умовах. Ракета была ў няядзерным выкананні. Ракета здольна развіваць вялікую хуткасць, яе не можа збіць ні адна з існуючых сістэм ПРА ў свеце.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вучэнні Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2025
Лукашэнка: Беларусі для ўласнай бяспекі дастаткова аднаго "Орешника"
Стужка навiн
0