Специалист саперного полка ВС РФ - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін распавёў аб сітуацыі ў Курскай вобласці

© Sputnik / Министерство обороны РФ / Перайсці ў медыябанкСуджа пасля вызвалення расійскімі вайскоўцамі
Суджа пасля вызвалення расійскімі вайскоўцамі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Падпісацца
Блакіраваныя ўкраінскія вайскоўцы спрабуюць выйсці з Курскай вобласці маленькімі групамі, але не атрымліваецца, заявіў прэзідэнт РФ.
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Сітуацыя ў Курскай вобласці цалкам пад кантролем РФ, групоўка праціўніка знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі, заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Прэзідэнт РФ нагадаў, што напярэдадні пабываў у Курскай вобласці, дзе правёў нараду на адным з пунктаў кіравання курскай групоўкай УС Расіі. Ён заслухаў даклады па сытуацыі ў рэгіёне.
"У сітуацыі, якая складваецца ў Курскай вобласці, для ўкраінскага боку было б добра дабіцца перамір’я хаця б на 30 сутак", - сказаў расійскі лідар.
Пуцін канстатаваў, што сітуацыя знаходзіцца пад расійскім кантролем, групоўка, якая ўварвалася на тэрыторыю РФ, ізалявана: "Гэта поўная ізаляцыя і поўны агнявы кантроль", - падкрэсліў ён.
Па словах расійскага прэзідэнта, кіраванне ўкраінскай групоўкай страчана. Уладзімір Пуцін таксама адзначыў, што раней баевікі УСУ выходзілі з Курскай вобласці невялікімі групамі, а зараз такой магчымасці ў іх больш няма.
"Тэхніка кінута цалкам, вывесці яе немагчыма. Яна там застанецца, гэта ўжо гарантавана", - заявіў Пуцін.
Расійскі лідар асабліва адзначыў, што сітуацыя ў Курскай вобласці мяняецца пастаянна, паводле яго слоў, яшчэ напярэдадні яму абяцалі, што сёння Суджа будзе "ў нашых руках", – і так і здарылася.
Ён падзякаваў расійскім байцам за вызваленне Суджы і сумежных населеных пунктаў і выказаў упэўненасць у тым, што і ўсе далейшыя задачы будуць вырашаны. Пасля чаго падкрэсліў, што сітуацыя па вырашэнні канфлікту будзе вырашацца з улікам рэалій "на зямлі".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Эвакуацыя бежанцаў спецназам з Суджанскага раёна - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лукашэнка ўпэўнен, што Курскую вобласць вызваляць на працягу некалькіх дзён
Стужка навiн
0