Іванец расказаў, ці з’явяцца ў школах новыя прадметы

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкШкольнікі ў класе
Школьнікі ў класе - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2025
Падпісацца
У пачатку гэтага навучальнага года дзесяцікласнікі пачалі вывучаць новую інтэграваную дысцыпліну – "Гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі".
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, ці плануецца ў школах Беларусі ўводзіць новыя прадметы.
Паводле яго слоў, ведамства далёка ад такіх думак, і неабходнасці ствараць новыя дысцыпліны сёння няма.
"Уводзіць іншыя нейкія новыя прадметы – мы не бачым сёння такой неабходнасці", - цытуе кіраўніка Мінадукацыі БелТА.
Ён расказаў, навошта ў пачатку гэтага навучальнага года ў школах з’явілася інтэграваная дысцыпліна "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі", якая аб’ядноўвае два курсы па гісторыі.
"Мы да яе прыйшлі, таму што, вывучаючы асобна сусветную гісторыю і гісторыю Беларусі, мы ў прынцыпе не фарміравалі ў дзяцей разумення, што адбывалася на тэрыторыі нашай краіны ў той час, калі нейкія падзеі адбываліся ў астатнім свеце", - растлумачыў Іванец.
Міністр дадаў, што гісторыя Беларусі была вырвана з кантэксту, тады як наша краіна была першапраходцам у многіх рэчах. "Мы ганарымся тым, што маем больш чым тысячагадовую гісторыю, таму мы ўвялі гэты прадмет", - дадаў ён.
З 1 верасня 2024 года гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі пачалі вывучаць 10-класнікі і некаторыя 11-класнікі. Было створана 14 эксперыментальных класаў, для навучэнцаў якіх падрыхтавалі пробны варыянт дапаможніка па прадмеце.
З 2025 года вучні гэтых класаў змогуць здаць профільнае ЦТ. З 2026-га выбраць яго на цэнтралізаваным тэсціраванні будзе магчымасць у выпускнікоў усіх беларускіх школ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прыём дакументаў ва ўстанову адукацыі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2025
ЦЭ на нуль, новыя льготы і адпрацоўка: нюансы ўступнай кампаніі-2025
Стужка навiн
0