https://bel.sputnik.by/20250317/belstat-syaredn-chek-u-belaruskkh-kramakh-nyaznachna-zmenshysya-1094536243.html
Белстат: сярэдні чэк у беларускіх крамах нязначна зменшыўся
Белстат: сярэдні чэк у беларускіх крамах нязначна зменшыўся
Sputnik Беларусь
Беларускае статыстычнае ведамства апублікавала чарговую інфармацыю па абароце ў гандлі і грамадскім харчаванні. 17.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-17T13:31+0300
2025-03-17T13:31+0300
2025-03-17T13:31+0300
белстат
тавараабарот
грамадства
эканоміка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103262/05/1032620513_0:0:3529:1986_1920x0_80_0_0_bd9221614ed87916c790ebbcca14a4fd.jpg
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Агульная сума рознічнага тавараабароту ў студзені-лютым гэтага года склала 14,3 млрд рублёў, паведамляе Белстат.Калі параўнаць з такім жа перыядам 2024-га, то сума вырасла на 10%. Пры гэтым сярэдні чэк склаў за два месяцы – 26,5 рубля. Годам раней было 22,5 рублі, гэта значыць рост склаў 18%.Даныя за ўвесь мінулы год паказваюць, што сярэдні чэк склаў 26,8 рубля, а значыць зараз ён крыху зменшыўся.Аптовы тавараабарот за два першыя месяцы бягучага года зменшыўся да такога ж інтэрвалу 2024 года на 1,8% і склаў 27,7 млрд рублёў.Як і раней, Белстат не ўдакладняе сярэдні чэк ва ўстановах грамадскага харчавання, але дае ўяўленне пра аб’ём грошай у цэлым. У студзені – лютым агульная сума крыху не дацягнула да мільярда – 999,1 млн рублёў. У параўнанні з аналагічнымі перыядам мінулага года абарот вырас на 3,6%. За ўвесь мінулы год рост у гэтай сферы быў 10,6%.Белстат пакуль не апублікаваў аператыўныя даныя па продажы канкрэтных тавараў, але ёсць інфармацыя за мінулы год. Больш актыўна куплялі свежую агародніну і грыбы – рост на 15,9%. Больш за іншых праселі продажы ў графе "Кансервы і прэсервы з рыбы, ікра і ікарныя вырабы" – мінус 15,5% за год. Доля айчынных тавараў склала 56,4%. Калі ўлічваць толькі харчаванне, то гэтая доля роўная 76,3%, а па нехарчовых – 37,3%.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250315/eabr-rastlumachy-prychyny-deftsytu-zneshnyaga-gandlyu-tavaram--belarus-1094483857.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103262/05/1032620513_137:0:2868:2048_1920x0_80_0_0_9f8c2eb7e648458decf7fef8a942b735.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белстат, тавараабарот, грамадства, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь
белстат, тавараабарот, грамадства, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь
Белстат: сярэдні чэк у беларускіх крамах нязначна зменшыўся
Беларускае статыстычнае ведамства апублікавала чарговую інфармацыю па абароце ў гандлі і грамадскім харчаванні.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Агульная сума рознічнага тавараабароту ў студзені-лютым гэтага года склала 14,3 млрд рублёў, паведамляе Белстат.
Калі параўнаць з такім жа перыядам 2024-га, то сума вырасла на 10%. Пры гэтым сярэдні чэк склаў за два месяцы – 26,5 рубля. Годам раней было 22,5 рублі, гэта значыць рост склаў 18%.
Даныя за ўвесь мінулы год паказваюць, што сярэдні чэк склаў 26,8 рубля, а значыць зараз ён крыху зменшыўся.
Аптовы тавараабарот за два першыя месяцы бягучага года зменшыўся да такога ж інтэрвалу 2024 года на 1,8% і склаў 27,7 млрд рублёў.
Як і раней, Белстат не ўдакладняе сярэдні чэк ва ўстановах грамадскага харчавання, але дае ўяўленне пра аб’ём грошай у цэлым. У студзені – лютым агульная сума крыху не дацягнула да мільярда – 999,1 млн рублёў. У параўнанні з аналагічнымі перыядам мінулага года абарот вырас на 3,6%. За ўвесь мінулы год рост у гэтай сферы быў 10,6%.
Белстат пакуль не апублікаваў аператыўныя даныя па продажы канкрэтных тавараў, але ёсць інфармацыя за мінулы год. Больш актыўна куплялі свежую агародніну і грыбы – рост на 15,9%. Больш за іншых праселі продажы ў графе "Кансервы і прэсервы з рыбы, ікра і ікарныя вырабы" – мінус 15,5% за год. Доля айчынных тавараў склала 56,4%. Калі ўлічваць толькі харчаванне, то гэтая доля роўная 76,3%, а па нехарчовых – 37,3%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"