Японскага шпіёна ў Беларусі прыгаварылі да 7 гадоў пазбаўлення волі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінскі гарадскі суд
Мінскі гарадскі суд - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2025
Падпісацца
Грамадзяніна Японіі затрымалі ў мінулым годзе – ён перадаваў на радзіму розныя звесткі, у тым ліку аб ваеннай інфраструктуры рэспублікі.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Мінскі гарадскі суд прыгаварыў да сямі гадоў пазбаўлення волі падданага Японіі Наканісі Масатосі, які з 2018 па 2024 год ажыццяўляў на тэрыторыі рэспублікі агентурную дзейнасць, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

"На падставе арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі Масатосі прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму", - паведаміў начальнік упраўлення ўзаемадзеяння са СМІ Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў.

Паводле яго слоў, суд абвінавачанаму таксама прызначыў штраф у памеры 500 базавых велічынь, што на сёння складае 21 тыс рублёў.
Затрымлівалі японскага падданага і расследавалі крымінальную справу аб яго агентурнай дзейнасці супрацоўнікі КДБ.
Брылёў паведаміў, што Генпракуратура падтрымала ў Мінгарсудзе дзяржабвінавачанне па гэтай справе. На падставе прадстаўленых доказаў суд прызнаў Масатосі вінаватым у супрацоўніцтве са спецслужбай, разведкай замежнай дзяржавы, звязаным з дзеяннямі, якія загадзя накіраваны на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.
Абвінаваўчы прыгавор, вынесены Мінгарсудом, законную моц не набыў, ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку, адзначыў афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры.

Японскі шпіён

Інфармацыя аб затрыманні японскага шпіёна была агучана прэс-службай КДБ Беларусі па дзяржТБ у пачатку восені 2024 года. Адзначалася, што Масатосі актыўна збіраў інфармацыю аб сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі для спецслужбаў Японіі. Акрамя таго, ён хадзіў на акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
У Беларусь мужчына прыбыў у 2018 годзе, а да гэтага прыняў праваслаўе ў Купянску (Харкаўская вобласць Украіны). Пры гэтым ён узяў фіктыўны шлюб з грамадзянкай Беларусі, а затым скасаваў яго. Масатосі жыў у Гомелі, дзе ўладкаваўся выкладчыкам японскай мовы ў мясцовую ВНУ.
Штомесяц ён здымаў каля 1,5-2 тыс рублёў з рахунку, які, па даных беларускіх спецслужбаў, яму папаўнялі японскія спецслужбы. Як вынікала з сюжэта ТБ, на стадыі папярэдняга следства абвінавачаны прызнаў віну.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Наручнікі - Sputnik Беларусь, 1920, 31.01.2024
Беларускае ТБ расказала аб злоўленым украінскім шпіёне
Стужка навiн
0