Памёр Бядрос Кіркораў

© Sputnik / Светлана Шевченко / Перайсці ў медыябанкБядрос Кіркораў
Бядрос Кіркораў - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2025
Падпісацца
У канцы мінулага года Кіркораў-старэйшы папаў у бальніцу ў цяжкім стане, урачы выявілі ў яго двухбаковую пнеўманію.
МІНСК, 18 сак – Sputnik. На 93-м годзе жыцця памёр народны артыст Расіі Бядрос Кіркораў, пра гэта паведаміў яго сын Філіп Кіркораў.
"Я больш не дзіця. Сёння, 18 сакавіка 2025 года ў 15:37, пайшоў з жыцця мой тата – Народны Артыст Расіі Бядрос Кіркораў, але з сэрца ты не пойдзеш ніколі", - напісаў спявак у сваім Telegram-канале.
Раней у некаторых СМІ з’явілася інфармацыя, што ў канцы снежня мінулага года Кіркораў-старэйшы быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. Урачы выявілі ў яго двухбаковую пнеўманію, а сам артыст скардзіўся на задышку.
Таксама паведамлялася, што Бядрос Кіркораў некалькі разоў перахварэў на каронавірус, у яго былі праблемы з сэрцам і непакоілі болі ў нагах.

Бядрос Кіркораў

Народны артыст Расіі Бядрос Кіркораў, чыё сапраўднае імя – Бядрос Пілібас Крыкаран, нарадзіўся 2 чэрвеня 1932 года ў Варне (Балгарыя - Sputnik) у сям’і шаўцоў. Яго продкі былі турэцкімі армянамі, якія ў канчатковым выніку пасяліліся на тэрыторыі сучаснай Балгарыі.
У 17 гадоў Бядрос завяршыў навучанне ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы, атрымаўшы кваліфікацыю шаўца-мадэльера. Таксама ён спяваў у гарадскім хоры і браў прыватныя ўрокі вакалу.
Савецкі кампазітар Арно Бабаджанян, пачуўшы выступленне артыста-пачаткоўца, параіў яму атрымаць у СССР прафесійную музычную адукацыю. У 1962-м Бядрос Кіркораў паступіў у Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ("ГИТИС").
Паралельна з вучобай ён пачаў сваю кар’еру ў "Москонцерте", выступаючы з вядомымі савецкімі аркестрамі пад кіраўніцтвам такіх мэтраў, як Юрый Сіланцьеў, Уладзімір Федасееў, Эдзі Рознер і Леанід Уцёсаў.
Сольная праграма "Москва – София, София – Москва" стала візітнай карткай спевака, у якой ён апяваў дружбу паміж Савецкім Саюзам і Балгарыяй. У гэтай праграме прагучала яго самая знакамітая песня – "Алёша".
Артыст выступаў у дуэце з такімі знакамітасцямі, як Мары Кіркорава, Тамара Гвердцытэлі, Іосіф Кабзон, Лілі Іванова, Бісер Кіраў і іншымі. Таксама ён выконваў песні разам са сваім сынам Філіпам.
У 1992 годзе Бядрос Кіркораў стаў першым замежным грамадзянінам, які быў удастоены звання заслужанага артыста Расіі. У 2012-м яму было прысвоена званне народнага артыста РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Спявак Вячаслаў Дабрынін - Sputnik Беларусь, 1920, 01.10.2024
Памёр кампазітар і спявак Вячаслаў Дабрынін
Стужка навiн
0