https://bel.sputnik.by/20250320/kopyu-stsyaga-peramog-peradal-goradu-geroyu-mnsku-1094652358.html
Копію Сцяга Перамогі перадалі гораду-герою Мінску
Копію Сцяга Перамогі перадалі гораду-герою Мінску
Sputnik Беларусь
Урачыстая цырымонія адбылася ў рамках патрыятычнай акцыі Федэральнай службы дзяржаўнай рэгістрацыі, кадастру і картаграфіі "Марафон Победы – преемственность... 20.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-20T16:12+0300
2025-03-20T16:12+0300
2025-04-25T10:22+0300
перамога
сцяг
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
смаленск
расія
у беларусі
беларусь
саюзная дзяржава
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/14/1094649695_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_ee6f4103f5f421eb01f394cbf831969b.jpg
СМАЛЕНСК, 20 сак – Sputnik. Сёння ў Смаленску ў Парку герояў гораду-герою Мінску перадалі копію Сцяга Перамогі, перадае карэспандэнт Sputnik.Перад пачаткам цырымоніі да ўдзельнікаў патрыятычнай акцыі з прывітальным словам звярнулася намеснік старшыні ўрада Смаленскай вобласці Анастасія Гапеева.Паводле яе слоў, глыбока сімвалічна, што гэтая акцыя праходзіць у самым сэрцы горада-героя Смаленска ў парку, дзе запалены Вечны агонь і пахаваны Герой Савецкага Саюза Міхаіл Ягораў, які ўзняў Сцяг Перамогі над Рэйхстагам.Анастасія Гапеева адзначыла, што цырымонія перадачы копіі Сцяга Перамогі гораду-герою Мінску паказвае пераемнасць пакаленняў і іх дружбу і яе важна зберагчы."Мы з вамі спадчыннікі Перамогі і мы не павінны дазволіць каму-небудзь у свеце паспрабаваць перапісаць вынікі вайны. Мы павінны з гонарам несці памяць аб Перамозе. Мы павінны расказваць усім за мяжой, што Перамогу здабыў у вайне савецкі салдат", - падкрэсліла яна.З Мурманска ў СмаленскУ сваю чаргу кіраўнік упраўлення Расрэестра па Смаленскай вобласці Арцём Косцін нагадаў, што ў гэтым годзе адзначаецца важная дата – 80 гадоў з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне."Сапраўды, вайна закранула кожную сям’ю і забрала мільёны жыццяў. Наш шматнацыянальны народ паказаў, што такое мужнасць, што такое згуртаванасць і сіла духу", - канстатаваў ён.Паводле яго слоў, 14 лютага 2025 года прадстаўнікі Расрэестра з гонарам і годнасцю ў рамках мерапрыемства "Марафон Победы – преемственность поколений" прынялі копію Сцяга Перамогі ў горадзе-героі Мурманску і даставілі яго сюды ў Смаленск.Памяць аб вайнеКіраўнік Брэсцкага аддзялення Дзяржкаммаёмасці Васіль Халадцоў перадаў расійскім калегам спісак з 67 ваеннаслужачых Брэсцкага гарнізона 1941 года, якія былі родам са Смаленскай вобласці, а таксама памятную гільзу з зямлёй з Брэсцкай крэпасці.Гонар прыняць копію Сцяга Перамогі для беларускай сталіцы выпаў начальніку аддзела БелПСГАГП Дзяржкаммаёмасці Максіму Гуцакі.Максім Гуцакі нагадаў, што сёння за мірнае неба над галавой трэба дзякаваць ветэранам, якія атрымалі перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне."Ветэраны заваявалі перамогу вялікай цаной і падарылі нам мір", - канстатаваў прадстаўнік Дзяржкаммаёмасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250320/pomnk-padpolshchykam-planuyuts-pastavts-u-mnsku-1094643130.html
смаленск
расія
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/14/1094649695_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_bd0e18512168f4025524f608337e87bd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
перамога, сцяг, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, смаленск, расія, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, навіны , грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, мінск
перамога, сцяг, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, смаленск, расія, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, навіны , грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, мінск
Копію Сцяга Перамогі перадалі гораду-герою Мінску
16:12 20.03.2025 (абноўлена: 10:22 25.04.2025) Урачыстая цырымонія адбылася ў рамках патрыятычнай акцыі Федэральнай службы дзяржаўнай рэгістрацыі, кадастру і картаграфіі "Марафон Победы – преемственность поколений".
СМАЛЕНСК, 20 сак – Sputnik. Сёння ў Смаленску ў Парку герояў гораду-герою Мінску перадалі копію Сцяга Перамогі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Перад пачаткам цырымоніі да ўдзельнікаў патрыятычнай акцыі з прывітальным словам звярнулася намеснік старшыні ўрада Смаленскай вобласці Анастасія Гапеева.
Паводле яе слоў, глыбока сімвалічна, што гэтая акцыя праходзіць у самым сэрцы горада-героя Смаленска ў парку, дзе запалены Вечны агонь і пахаваны Герой Савецкага Саюза Міхаіл Ягораў, які ўзняў Сцяг Перамогі над Рэйхстагам.
"Вайна прайшлася па нашых краінах – па Беларусі і Расіі, па смаленскай зямлі, дзе кожны сантыметр прасякнуты крывёй нашых савецкіх салдат, якія падарылі свету перамогу над фашызмам", - нагадала намеснік кіраўніка ўрада расійскага рэгіёна.
Анастасія Гапеева адзначыла, што цырымонія перадачы копіі Сцяга Перамогі гораду-герою Мінску паказвае пераемнасць пакаленняў і іх дружбу і яе важна зберагчы.
"Мы з вамі спадчыннікі Перамогі і мы не павінны дазволіць каму-небудзь у свеце паспрабаваць перапісаць вынікі вайны. Мы павінны з гонарам несці памяць аб Перамозе. Мы павінны расказваць усім за мяжой, што Перамогу здабыў у вайне савецкі салдат", - падкрэсліла яна.
У сваю чаргу кіраўнік упраўлення Расрэестра па Смаленскай вобласці Арцём Косцін нагадаў, што ў гэтым годзе адзначаецца важная дата – 80 гадоў з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
"Сапраўды, вайна закранула кожную сям’ю і забрала мільёны жыццяў. Наш шматнацыянальны народ паказаў, што такое мужнасць, што такое згуртаванасць і сіла духу", - канстатаваў ён.
Паводле яго слоў, 14 лютага 2025 года прадстаўнікі Расрэестра з гонарам і годнасцю ў рамках мерапрыемства "Марафон Победы – преемственность поколений" прынялі копію Сцяга Перамогі ў горадзе-героі Мурманску і даставілі яго сюды ў Смаленск.
"Сёння мы перадаем копію Сцяга Перамогі гораду-герою Мінску, які з першых дзён вайны апынуўся ў цэнтры баявых дзеянняў і гераічна змагаўся", - асабліва адзначыў Арцём Косцін.
Кіраўнік Брэсцкага аддзялення Дзяржкаммаёмасці Васіль Халадцоў перадаў расійскім калегам спісак з 67 ваеннаслужачых Брэсцкага гарнізона 1941 года, якія былі родам са Смаленскай вобласці, а таксама памятную гільзу з зямлёй з Брэсцкай крэпасці.
Гонар прыняць копію Сцяга Перамогі для беларускай сталіцы выпаў начальніку аддзела БелПСГАГП Дзяржкаммаёмасці Максіму Гуцакі.
"Гэта вельмі важная акцыя. Для нас вялікі гонар атрымаць гэты сцяг", - падкрэсліў ён.
Максім Гуцакі нагадаў, што сёння за мірнае неба над галавой трэба дзякаваць ветэранам, якія атрымалі перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.
"Ветэраны заваявалі перамогу вялікай цаной і падарылі нам мір", - канстатаваў прадстаўнік Дзяржкаммаёмасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"