Памерла актрыса Ларыса Галубкіна

© Sputnik / Борис КауфманЛарыса Галубкіна ў ролі Шуры Азаравай
Ларыса Галубкіна ў ролі Шуры Азаравай - Sputnik Беларусь, 1920, 22.03.2025
Падпісацца
У бягучым месяцы артыстка адзначыла 85-гадовы юбілей і прымала шматлікія віншаванні.
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Актрыса тэатра і кіно, народная артыстка РСФСР Ларыса Галубкіна памерла на 86-м годзе жыцця, паведаміў у суботу тэлевядучы Андрэй Малахаў.
"…прыйшла навіна аб тым, што пайшла з жыцця мая сяброўка, зорка "Гусарской баллады", цудоўная актрыса Ларыса Галубкіна", - напісаў ён у сваім Telegram-канале.
Галубкіна нарадзілася 9 сакавіка 1940 года ў Маскве. У 1959-м скончыла дырыжорска-харавое аддзяленне Маскоўскага музычнага педвучылішча, у 1964-м – аддзяленне акцёраў музычнай камедыі "ГИТИСа". З таго ж года пачала працаваць у Цэнтральным акадэмічным тэатры Савецкай Арміі.
У кіно Галубкіна дэбютавала ў фільме Эльдара Разанава "Гусарская баллада", які выйшаў на экраны ў 1962 годзе, выканаўшы ролю Шурачкі Азаравай.
Затым былі ролі ў фільмах "День счастья", "Дайте жалобную книгу!", "Как вас теперь называть?", "Освобождение", "Трое в лодке, не считая собаки" і іншыя. Фільмаграфія актрысы ўключае больш за 20 кінастужак і фільмаў-спектакляў.
© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкНародная артыстка РСФСР Ларыса Галубкіна
Народная артистка РСФСР Лариса Голубкина - Sputnik Беларусь, 1920, 22.03.2025
Народная артыстка РСФСР Ларыса Галубкіна
Галубкіна працавала і на тэлебачанні: вяла перадачы "Музыкальный киоск", "Артлото" і "Утренняя почта". Звання народнай артысткі РСФСР была ўдастоена ў 1991 годзе.
У апошні час яна пражывала ў пансіянаце, раней у Галубкінай медыкі дыягнаставалі рак і хваробу Паркінсона.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аляксандр Анісімаў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2025
Пайшоў з жыцця беларускі кінарэжысёр Аляксандр Анісімаў
Стужка навiн
0