https://bel.sputnik.by/20250322/sk-rf-zavyarshy-rassledavanne-terakta--krokus-siti-kholle-1094701413.html
СК РФ завяршыў расследаванне тэракта ў "Крокус Сити Холле"
СК РФ завяршыў расследаванне тэракта ў "Крокус Сити Холле"
Sputnik Беларусь
Следчыя аб’явілі ў вышук арганізатараў тэракта – шасцярых грамадзян з Сярэдняй Азіі. 22.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-22T10:25+0300
2025-03-22T10:25+0300
2025-03-24T10:42+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
тэрарызм
крымінальная справа
расія
грамадства
бяспека
здарэнні
навіны
ск рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1c/1084957409_0:0:3017:1697_1920x0_80_0_0_7ace0e22fad049294cffc8f903cb23ce.jpg
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Расследаванне тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холле" завершана, усе 19 абвінавачаных у яго здзяйсненні знаёмяцца з матэрыяламі справы, паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК РФ Святлана Пятрэнка.Па словах Пятрэнкі, сабраныя доказы дазваляюць зрабіць вывыд аб датычнасці ўсіх фігурантаў да інкрымінаваных ім дзеянняў.АрганізатарыЯна таксама ўдакладніла, што тэракт быў спланаваны і арганізаваны спецслужбамі недружалюбнай дзяржавы, каб дэстабілізаваць абстаноўку ў РФ."Непасрэднай арганізацыяй тэракта займаліся шасцёра грамадзян Сярэдняй Азіі, частка з якіх праходзіць пад псеўданімамі", - сказала прадстаўнік СК.Па даных Пятрэнка, зараз яны знаходзяцца за мяжой, таму дадзеныя асобы абвешчаны ў вышук. На думку следчых, менавіта яны завербавалі чацвярых выканаўцаў нападзення на канцэртную залу (Далерджона Мірзоева, Мухамадсабіра Файзава, Шамсідзіна Фарыдуні і Саідакрамі Рачабалізаду), а таксама праводзілі іх навучанне за мяжой.СаўдзельнікіПятрэнка расказала, што следчыя дэталёва аднавілі храналогію дзеянняў саўдзельнікаў тэракта. Паводле яе слоў, яны дапамагалі выканаўцам – у найме жылля, забеспячэнні транспартам і зброяй.Прадстаўнік СК РФ удакладніла, што вядомы ўсе іх крокі – ад падрыхтоўкі да злачынства, у момант нападзення, пры спробе схавацца і да затрымання.Тэракт у "Крокусе"Тэракт у падмаскоўнай канцэртнай зале "Крокус Сити Холл" адбыўся ўвечары 22 сакавіка 2024 года, чацвёра тых, хто нападаў расстралялі з аўтаматаў гледачоў, якія сабраліся на канцэрт, а затым падпалілі канцэртную залу.Ахвярамі тэракта сталі 145 чалавек, сярод якіх былі грамадзяне Беларусі, пацярпелымі прызнаны больш за 1 700.Пасля тэракта была ўзбуджаная крымінальная справа, па якой былі арыштаваны 12 чалавек, па гарачых слядах удалося затрымаць выканаўцаў, а затым выявіць іх саўдзельнікаў.Раней дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў заяўляў аб тым, што расійскія спецслужбы ўстанавілі дачыненне ўкраінскай ваеннай разведкі да тэракта ў "Крокусе".МемарыялМемарыял у памяць аб ахвярах тэракта адкрылі побач з канцэртнай залай у гадавіну трагедыі.Манумент прадстаўлены ў выглядзе двух стэл са скошанымі верхнімі гранямі. На іх знаходзяцца выявы жураўлёў, якія ляцяць угару. "У памяць ахвярам тэрарыстычнага акта 22 сакавіка 2024 года", - абвяшчае надпіс на ім.На будынку "Крокус Сити Холла" з’явілася праекцыя "Летят журавли" – акцыя атрымала назву ў гонар песні "Журавли" народнага артыста СССР Мусліма Магамаева, імя якога носіць канцэртная зала.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240430/laro-praverk--rf-zamezhnka-ne-nakravany-suprats-kankretna-tadzhyka-1085836313.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1c/1084957409_288:0:3017:2047_1920x0_80_0_0_5427b0dcd5edd743253c84f110630919.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, тэрарызм, крымінальная справа, расія, грамадства, бяспека, здарэнні, навіны , ск рф
тэракт, тэрарызм, крымінальная справа, расія, грамадства, бяспека, здарэнні, навіны , ск рф
СК РФ завяршыў расследаванне тэракта ў "Крокус Сити Холле"
10:25 22.03.2025 (абноўлена: 10:42 24.03.2025) Следчыя аб’явілі ў вышук арганізатараў тэракта – шасцярых грамадзян з Сярэдняй Азіі.
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Расследаванне тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холле" завершана, усе 19 абвінавачаных у яго здзяйсненні знаёмяцца з матэрыяламі справы, паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК РФ Святлана Пятрэнка.
"Галоўным следчым упраўленнем СК Расіі ў рамках крымінальнай справы аб тэракце ў "Крокус Сити Холле" праведзена комплексная работа ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі ФСБ і МУС Расіі. У сціслыя тэрміны ўстаноўлены і затрыманы выканаўцы тэракта, а затым і іншыя саўдзельнікі", - сказала яна.
Па словах Пятрэнкі, сабраныя доказы дазваляюць зрабіць вывыд аб датычнасці ўсіх фігурантаў да інкрымінаваных ім дзеянняў.
Яна таксама ўдакладніла, што тэракт быў спланаваны і арганізаваны спецслужбамі недружалюбнай дзяржавы, каб дэстабілізаваць абстаноўку ў РФ.
"Непасрэднай арганізацыяй тэракта займаліся шасцёра грамадзян Сярэдняй Азіі, частка з якіх праходзіць пад псеўданімамі", - сказала прадстаўнік СК.
Па даных Пятрэнка, зараз яны знаходзяцца за мяжой, таму дадзеныя асобы абвешчаны ў вышук. На думку следчых, менавіта яны завербавалі чацвярых выканаўцаў нападзення на канцэртную залу (Далерджона Мірзоева, Мухамадсабіра Файзава, Шамсідзіна Фарыдуні і Саідакрамі Рачабалізаду), а таксама праводзілі іх навучанне за мяжой.
Пятрэнка расказала, што следчыя дэталёва аднавілі храналогію дзеянняў саўдзельнікаў тэракта. Паводле яе слоў, яны дапамагалі выканаўцам – у найме жылля, забеспячэнні транспартам і зброяй.
Прадстаўнік СК РФ удакладніла, што вядомы ўсе іх крокі – ад падрыхтоўкі да злачынства, у момант нападзення, пры спробе схавацца і да затрымання.
Тэракт у падмаскоўнай канцэртнай зале "Крокус Сити Холл" адбыўся ўвечары 22 сакавіка 2024 года, чацвёра тых, хто нападаў расстралялі з аўтаматаў гледачоў, якія сабраліся на канцэрт, а затым падпалілі канцэртную залу.
Ахвярамі тэракта сталі 145 чалавек, сярод якіх былі грамадзяне Беларусі, пацярпелымі прызнаны больш за 1 700.
Пасля тэракта была ўзбуджаная крымінальная справа, па якой былі арыштаваны 12 чалавек, па гарачых слядах удалося затрымаць выканаўцаў, а затым выявіць іх саўдзельнікаў.
Раней дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў заяўляў аб тым, што расійскія спецслужбы ўстанавілі дачыненне ўкраінскай ваеннай разведкі да тэракта ў "Крокусе".
Мемарыял у памяць аб ахвярах тэракта адкрылі побач з канцэртнай залай у гадавіну трагедыі.
Манумент прадстаўлены ў выглядзе двух стэл са скошанымі верхнімі гранямі. На іх знаходзяцца выявы жураўлёў, якія ляцяць угару. "У памяць ахвярам тэрарыстычнага акта 22 сакавіка 2024 года", - абвяшчае надпіс на ім.
На будынку "Крокус Сити Холла" з’явілася праекцыя "Летят журавли" – акцыя атрымала назву ў гонар песні "Журавли" народнага артыста СССР Мусліма Магамаева, імя якога носіць канцэртная зала.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"