Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Вальфовіч: "Орешник" у Беларусі – не для нападзення

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкДзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2025
Падпісацца
Новы тактычны комплекс сярэдняй далёкасці з гіпергукавымі ракетамі Расія плануе размясціць у Беларусі да канца 2025 года.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Размяшчэнне расійскага ракетнага комплексу "Орешник" на тэрыторыі рэспублікі павінна астудзіць галовы чумных палітыкаў на Захадзе, заявіў карэспандэнту Sputnik дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.
"Любая новая зброя важная і адказная. Але самае важнае: гэтая зброя не для нападзення – гэта зброя абароны, элемент стратэгічнага стрымлівання. Элемент, які павінен унесці свой уклад у тое, каб астудзіць галовы чумных палітыкаў на Захадзе", - сказаў ён пасля цырымоніі прынясення прысягі беларускіх вайскоўцаў ізноў выбранаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку.
Ён асабліва падкрэсліў, што мір і бяспека – самае дарагое, чым сёння шануе і ганарыцца Беларусь. За гэтым стаіць праца прэзідэнта, урада і ўсяго беларускага народа.
"Таму размяшчэнне расійскага ракетнага комплексу на тэрыторыі Беларусі будзе стрымліваючым фактарам у развязванні нейкай агрэсіі, правакацыйных дзеянняў у адносінах не толькі да Беларусі, але і ў цэлым Саюзнай дзяржавы (…) Таму гэта правільнае, абсалютна правільнае рашэнне на тыя крокі, якія робіць сёння Еўропа ў адносінах да нашай Саюзнай дзяржавы", - дадаў Вальфовіч.
Плануецца, што комплекс "Орешник" з’явіцца ў Беларусі да канца 2025 года, аб гэтым раней дамовіліся лідары дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Месцам яго дыслакацыі, як заяўляў беларускі прэзідэнт, можа стаць тэрыторыі бліжэй да Смаленска.
Вальфовіч паведамляў, што на тэрыторыі рэспублікі яшчэ з савецкіх часоў захаваліся пляцоўкі для размяшчэння такіх тактычных комплексаў. Машыны для "Орешника", якія вырабляюцца ў Беларусі, будуць перададзены расійскаму боку для ўстаноўкі на іх ракет.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2025
Хрэнін: сёння мы маем мабільную і добра аснашчаную армію
Стужка навiн
0