https://bel.sputnik.by/20250326/pyasko-us-rf-vykonvayuts-maratoryy-na-dary-pa-energassteme-ukrany-1094816655.html
Пяскоў: УС РФ выконваюць мараторый на ўдары па энергасістэме Украіны
Пяскоў: УС РФ выконваюць мараторый на ўдары па энергасістэме Украіны
Sputnik Беларусь
Мараторый дзейнічае з 18 сакавіка на працягу 30 сутак, украінскія вайскоўцы пасля 18 сакавіка неаднаразова здзяйснялі атакі на аб’екты расійскай энергетыкі. 26.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-26T14:44+0300
2025-03-26T14:44+0300
2025-03-26T14:44+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
дзмітрый пяскоў
навіны
бяспека
палітыка
расія
украіна
зша
перагаворы па украіне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1b/1086576003_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_2ef6e23f10d82b97721bd0e03d0cfaa6.jpg
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Расійскія вайскоўцы выконваюць загад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб забароне ўдараў па аб’ектах украінскай энергасістэмы, заявіў на брыфінгу для СМІ у сераду прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.Такім чынам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі адказаў на пытанні журналістаў аб тым, ці захоўваюцца ўмовы 30-дзённага мараторыя на абстрэлы на фоне таго, што кіеўскі рэжым з 18 сакавіка здзейсніў атакі на аб’екты расійскай энергасістэмы.Пры гэтым ён падкрэсліў, што з боку ўкраінскіх вайскоўцаў пасля 18 сакавіка былі спробы нанясення ўдараў, інфармацыя аб гэтым публікавалася.Пяскоў таксама адзначыў, што, нягледзячы на такія дзеянні Кіева, мараторый трэба выконваць – нават разумеючы, што кіеўскі рэжым неаднаразова дэманстраваў недагавораздольнасць.Паводле яго слоў, над умовамі мараторыя працавалі ЗША і Расія."Гэта добрае прасоўванне наперад дзякуючы тым канструктыўным адносінам, якія склаліся ў ходзе нашых кантактаў з амерыканскім бокам, і мы павінны далей ісці гэтым шляхам", - адзначыў ён.Узгаднілі хуткаПяскоў таксама адзначыў, Маскве і Вашынгтону ўдалося дастаткова аператыўна ўзгадніць пералік аб’ектаў, якія трапляюць пад дзеянне часовага мараторыя на ўдары па энергасістэме.Паводле яго слоў, кантакты з прадстаўнікамі амерыканскага боку падтрымліваюцца дастаткова інтэнсіўна."Менавіта дзякуючы гэтым кантактам удалося дастаткова хутка ўчора ўзгадніць пералік расійскіх і ўкраінскіх аб’ектаў, якія трапляюць пад мараторый", - сказаў Пяскоў.У мінулы аўторак, 25 сакавіка, Крэмль абнародаваў узгоднены РФ і ЗША спісак расійскіх і ўкраінскіх аб’ектаў. Мараторый на ўдары па гэтых аб’ектах дзейнічае з 18 сакавіка на працягу 30 сутак і можа быць працягнуты.У дакуменце таксама ўказана, што парушэнне аднаго з бакоў мараторыя аўтаматычна адмяняе яго дзеянне.Тым не менш, пасля 18 сакавіка кіеўскі рэжым здзейсніў некалькі атак на расійскія аб’екты. Ноччу 19 сакавіка УСУ атакавалі беспілотнікамі ўдарнага тыпу энергааб’ект на Кубані. У ноч на 21 сакавіка УСУ падарвалі станцыю "Суджа", праз якую газ з Расіі паступаў у Еўропу. 23 сакавіка УСУ атакавалі электрападстанцыю ў Запарожжы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250326/uzgodneny-peralk-abekta-rf--ukrany-dlya-maratoryya-na-dary-1094801350.html
расія
украіна
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1b/1086576003_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_ef39a175c5e0365e82f45060dda41a68.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, дзмітрый пяскоў, навіны , бяспека, палітыка, расія, украіна, зша, перагаворы па украіне, перагаворы
спецаперацыя, дзмітрый пяскоў, навіны , бяспека, палітыка, расія, украіна, зша, перагаворы па украіне, перагаворы
Пяскоў: УС РФ выконваюць мараторый на ўдары па энергасістэме Украіны
Мараторый дзейнічае з 18 сакавіка на працягу 30 сутак, украінскія вайскоўцы пасля 18 сакавіка неаднаразова здзяйснялі атакі на аб’екты расійскай энергетыкі.
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Расійскія вайскоўцы выконваюць загад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб забароне ўдараў па аб’ектах украінскай энергасістэмы, заявіў на брыфінгу для СМІ у сераду прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Такім чынам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі адказаў на пытанні журналістаў аб тым, ці захоўваюцца ўмовы 30-дзённага мараторыя на абстрэлы на фоне таго, што кіеўскі рэжым з 18 сакавіка здзейсніў атакі на аб’екты расійскай энергасістэмы.
"Загад Пуціна адносна мараторыя дзейнічае і выконваецца нашымі Узброенымі сіламі", - сказаў прадстаўнік Крамля.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што з боку ўкраінскіх вайскоўцаў пасля 18 сакавіка былі спробы нанясення ўдараў, інфармацыя аб гэтым публікавалася.
Пяскоў таксама адзначыў, што, нягледзячы на такія дзеянні Кіева, мараторый трэба выконваць – нават разумеючы, што кіеўскі рэжым неаднаразова дэманстраваў недагавораздольнасць.
Паводле яго слоў, над умовамі мараторыя працавалі ЗША і Расія.
"Гэта добрае прасоўванне наперад дзякуючы тым канструктыўным адносінам, якія склаліся ў ходзе нашых кантактаў з амерыканскім бокам, і мы павінны далей ісці гэтым шляхам", - адзначыў ён.
Пяскоў таксама адзначыў, Маскве і Вашынгтону ўдалося дастаткова аператыўна ўзгадніць пералік аб’ектаў, якія трапляюць пад дзеянне часовага мараторыя на ўдары па энергасістэме.
Паводле яго слоў, кантакты з прадстаўнікамі амерыканскага боку падтрымліваюцца дастаткова інтэнсіўна.
"Менавіта дзякуючы гэтым кантактам удалося дастаткова хутка ўчора ўзгадніць пералік расійскіх і ўкраінскіх аб’ектаў, якія трапляюць пад мараторый", - сказаў Пяскоў.
У мінулы аўторак, 25 сакавіка, Крэмль абнародаваў узгоднены РФ і ЗША спісак расійскіх і ўкраінскіх аб’ектаў. Мараторый на ўдары па гэтых аб’ектах дзейнічае з 18 сакавіка на працягу 30 сутак і можа быць працягнуты.
У дакуменце таксама ўказана, што парушэнне аднаго з бакоў мараторыя аўтаматычна адмяняе яго дзеянне.
Тым не менш, пасля 18 сакавіка кіеўскі рэжым здзейсніў некалькі атак на расійскія аб’екты. Ноччу 19 сакавіка УСУ атакавалі беспілотнікамі ўдарнага тыпу энергааб’ект на Кубані. У ноч на 21 сакавіка УСУ падарвалі станцыю "Суджа", праз якую газ з Расіі паступаў у Еўропу. 23 сакавіка УСУ атакавалі электрападстанцыю ў Запарожжы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"