https://bel.sputnik.by/20250326/uzgodneny-peralk-abekta-rf--ukrany-dlya-maratoryya-na-dary-1094801350.html
Узгоднены пералік аб’ектаў РФ і Украіны для мараторыя на ўдары
Узгоднены пералік аб’ектаў РФ і Украіны для мараторыя на ўдары
Sputnik Беларусь
Пытанне аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетычнай інфраструктуры было ўзнята прэзідэнтамі ЗША і РФ падчас тэлефоннай размовы 18 сакавіка – Пуцін адразу ж... 26.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-26T09:44+0300
2025-03-26T09:44+0300
2025-03-26T09:44+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
перагаворы па украіне
перагаворы
расія
зша
украіна
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/19/1062971997_0:138:3151:1910_1920x0_80_0_0_60e98d6e99f8313d96df61aec1083985.jpg
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Масква і Вашынгтон узгаднілі пералік расійскіх і ўкраінскіх энергааб’ектаў, якія падпадаюць пад дзеянне часовага мараторыя на нанясенне ўдараў, паведаміў Telegram-канал Крамля.У прыватнасці, паводле яго інфармацыі, у спіску апынуліся нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, нафта-, газаправоды і сховішчы, у тым ліку помпавыя станцыі, інфраструктура, якая выпрацоўвае і перадае электрычнасць, уключаючы электрастанцыі, падстанцыі, трансфарматары і размеркавальнікі. Таксама ў пераліку – атамныя электрастанцыі і дамбы ГЭС.Удакладняецца, што часовы мараторый дзейнічае на працягу 30 сутак, пачынаючы з 18 сакавіка 2025 года, і, паводле ўзаемнай дамоўленасці, можа быць прадоўжаны.Перагаворы ў Эр-РыядзеЯк вядома, у мінулы панядзелак у сталіцы Саудаўскай Аравіі адбыліся чарговыя перагаворы дэлегацый ЗША і РФ. На працягу больш як 12 гадзін бакі абмяркоўвалі актуальныя тэмы двухбаковых адносін, а таксама шляхі спынення канфлікту ва Украіне.Дадзеная сустрэча прайшла праз некалькі дзён пасля тэлефоннай размовы расійскага і амерыканскага лідараў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Па выніках гэтых перагавораў 18 сакавіка Пуцін аддаў каманду арміі РФ не наносіць удары па аб’ектах энергетыкі Украіны, дадзены крок мяркуе аналагічныя паводзіны Кіева на працягу трыццаці дзён. Аднак ужо 20 сакавіка СК Расіі паведаміў, што ўкраінскія баевікі зрабілі мэтанакіраваны падрыў газаразмеркавальнай станцыі "Суджа" у Курскай вобласці.У сувязі з гэтым прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Кіеў "можа шмат абяцаць, але цана слова кіеўскага рэжыму, цана слова (Уладзіміра - Sputnik) Зяленскага не занадта вялікая".Невыкананне Кіевам дамоўленасцей з нанясеннем удараў па энергаінфраструктуры можа стаць падставай для новай размовы Пуціна і Трампа, сказаў прадстаўнік Крамля.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250326/kreml-raskry-padrabyaznasts-peragavora-rf--zsha--er-ryyadze-1094800255.html
расія
зша
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/19/1062971997_210:0:2941:2048_1920x0_80_0_0_c9e66beff3999e804abd0b6275bc5102.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , перагаворы па украіне, перагаворы, расія, зша, украіна, палітыка, бяспека, у свеце
спецаперацыя, навіны , перагаворы па украіне, перагаворы, расія, зша, украіна, палітыка, бяспека, у свеце
Узгоднены пералік аб’ектаў РФ і Украіны для мараторыя на ўдары
Пытанне аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетычнай інфраструктуры было ўзнята прэзідэнтамі ЗША і РФ падчас тэлефоннай размовы 18 сакавіка – Пуцін адразу ж даў каманду вайскоўцам Расіі ўзяць 30-дзённую паўзу, але Кіеў працягнуў абстрэлы.
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Масква і Вашынгтон узгаднілі пералік расійскіх і ўкраінскіх энергааб’ектаў, якія падпадаюць пад дзеянне часовага мараторыя на нанясенне ўдараў, паведаміў Telegram-канал Крамля.
У прыватнасці, паводле яго інфармацыі, у спіску апынуліся нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, нафта-, газаправоды і сховішчы, у тым ліку помпавыя станцыі, інфраструктура, якая выпрацоўвае і перадае электрычнасць, уключаючы электрастанцыі, падстанцыі, трансфарматары і размеркавальнікі. Таксама ў пераліку – атамныя электрастанцыі і дамбы ГЭС.
Удакладняецца, што часовы мараторый дзейнічае на працягу 30 сутак, пачынаючы з 18 сакавіка 2025 года, і, паводле ўзаемнай дамоўленасці, можа быць прадоўжаны.
Як вядома, у мінулы панядзелак у сталіцы Саудаўскай Аравіі адбыліся чарговыя перагаворы дэлегацый ЗША і РФ. На працягу больш як 12 гадзін бакі абмяркоўвалі актуальныя тэмы двухбаковых адносін, а таксама шляхі спынення канфлікту ва Украіне.
Дадзеная сустрэча прайшла праз некалькі дзён пасля тэлефоннай размовы расійскага і амерыканскага лідараў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Па выніках гэтых перагавораў 18 сакавіка Пуцін аддаў каманду арміі РФ не наносіць удары па аб’ектах энергетыкі Украіны, дадзены крок мяркуе аналагічныя паводзіны Кіева на працягу трыццаці дзён. Аднак ужо 20 сакавіка СК Расіі паведаміў, што ўкраінскія баевікі зрабілі мэтанакіраваны падрыў газаразмеркавальнай станцыі "Суджа" у Курскай вобласці.
У сувязі з гэтым прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Кіеў "можа шмат абяцаць, але цана слова кіеўскага рэжыму, цана слова (Уладзіміра - Sputnik) Зяленскага не занадта вялікая".
Невыкананне Кіевам дамоўленасцей з нанясеннем удараў па энергаінфраструктуры можа стаць падставай для новай размовы Пуціна і Трампа, сказаў прадстаўнік Крамля.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"