Лукашэнка правёў першы пасля інаўгурацыі кадравы дзень

© Пресс-служба президента БеларусиКадравы дзень 27 сакавіка 2025 года
Кадравы дзень 27 сакавіка 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2025
Падпісацца
Кадравыя перастаноўкі закранулі Адміністрацыю прэзідэнта, таксама кіраўнік дзяржавы зрабіў шэраг перастановак у дыпламатычным корпусе.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Першы пасля інаўгурацыі кадравы дзень правёў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
"Вядомыя прозвішчы, цікавыя ракіроўкі…" - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі Telegram-канала, кадравыя перастаноўкі закранулі прэзідэнцкую Адміністрацыю. Акрамя таго, шэраг прызначэнняў адбыўся ў МЗС Беларусі.
"Пачынаем шырокім складам. Мясцовыя органы ўлады, рэктар, прамсектар і – новы дырэктар "Беларусьфільма", - пералічвае "Пул Першага".
Прэзідэнт Беларусі назначыў новага намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі. Ім стаў Дзмітрый Матусевіч, які да гэтага часу займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў наступныя назначэнні:
намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама (эканоміка, прамысловасць) стала Ксенія Панцюхова (папярэдняе месца працы – дырэктар Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты),
старшынёй Магілёўскага гарвыканкама – Сяргей Чарткоў (папярэдняе месца працы – генеральны дырэктар Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання),
старшынёй Бабруйскага райвыканкама – Міхаіл Крыцкі (папярэдняе месца працы – генеральны дырэктар РУП "Купалаўскае" – кіруючая кампанія холдынга",
старшынёй Крычаўскага райвыканкама – Аляксей Шарай (папярэдняе месца працы – першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва),
старшынёй Круглянскага райвыканкама – Іван Багель (папярэдняе месца працы – першы намеснік старшыні Дрыбінскага райвыканкама),
кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля – Сяргей Янковіч (папярэдняе месца працы – дырэктар філіяла "Аўтобусны парк №6" "Гомельаблаўтатранса"),
кіраўніком спраў Гомельскага аблвыканкама – Аляксей Васючэнка (папярэдняе месца працы – кіраўнік адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля),
кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска – Сяргей Рубанаў (папярэдняе месца працы – першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска),
кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска – Арцём Шагідзевіч (папярэдняе месца працы – рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі).
Акрамя таго, першым намеснікам старшыні праўлення Нацбанка прызначаны Аляксандр Ягораў.
Назначаны кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў: Дзмітрый Сямёнаў стаў генеральным дырэктарам нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм"; а Дзяніс Юрчанка – генеральным дырэктарам РУП "Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская шкляная кампанія".
Мікалай Казакоў прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Кіраўнік дзяржавы зрабіў шэраг перастановак у дыпламатычным корпусе, пасламі назначаны:
Ігар Белы – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і па сумяшчальніцтве ў Дзяржаве Кувейт,
Анатоль Бубен – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова,
Андрэй Андрэеў – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Парагвай і Усходняй Рэспубліцы Уругвай,
Юрый Амбразевіч – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў студзені 2025 года, быў сфарміраваны новы склад урада, многія кіраўнікі ведамстваў захавалі свае пасады. Змяніўся адзін віцэ-прэм’ер. Таксама новых кіраўнікоў атрымалі Мінсувязі, Мінсельгасхарч і Мінбудархітэктуры.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Урад Беларусі ў поўным складзе – інфаграфіка - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2025
Інфаграфіка
Урад Беларусі ў поўным складзе – інфаграфіка
Стужка навiн
0