https://bel.sputnik.by/20250327/pasolstva-ras-ruchyla--belarus-medal--gonar-80-goddzya-peramog-1094853951.html
Пасольства Расіі ўручыла ў Беларусі медалі ў гонар 80-годдзя Перамогі
Пасольства Расіі ўручыла ў Беларусі медалі ў гонар 80-годдзя Перамогі
Sputnik Беларусь
Некалькі дзясяткаў юбілейных медалёў у гонар юбілею Перамогі атрымалі расійскія грамадзяне, якія жывуць у Беларусі. 27.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-27T14:58+0300
2025-03-27T14:58+0300
2025-03-27T14:58+0300
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
пасольства рф у беларусі
навіны
грамадства
гісторыя
вялікая айчынная вайна
перамога
у беларусі
беларусь
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/1b/1094852542_0:46:1200:721_1920x0_80_0_0_d9c4ddc640889440d31495adb3e63174.jpg
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Сорак юбілейных медалёў "80 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг." уручылі прадстаўнікі пасольства Расіі жыхарам Беларусі, паведамілі Sputnik у дыпмісіі.Узнагароды атрымалі грамадзяне Расіі, якія пражываюць у рэспубліцы. Сярод іх – былыя вязні нацысцкіх лагераў, блакаднікі, працаўнікі тылу і іншыя.Напрыклад, у Мінску саветнік-пасланнік пасольства Расіі Пётр Фралоў наведаў Іну Іосіфаўну Аляксееву. Ёй 95 гадоў, і яна перажыла блакаду Ленінграда."Дзякуй, што не забываеце", - сказала Іна Іосіфаўна.Блакадніцы ўручылі медаль, букет кветак і памятныя падарункі ад расійскага пасольства.Такія ж падарункі, кветкі і ўзнагароды Пётр Фралоў перадаў і іншай жыхарцы Мінска – Вользе Кірылаўне Жыгулінай, якой сёлета споўнілася 96 гадоў. Яна добра трымаецца і сустракае гасцей моцным поціскам рукі."Хлеб здабывала для фронту. На карове прычым. Коней не было", - успомніла Вольга Кірылаўна.Медаль, які ўручалі грамадзянам Расіі ў Беларусі, быў заснаваны прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у верасні мінулага года. Ім узнагароджваюць у тым ліку ветэранаў ВАВ, працаўнікоў тылу, блакаднікаў, былых вязняў канцлагераў і гета.Палажэнне аб узнагародзе дазваляе ўручаць яе не толькі грамадзянам Расіі, але і іншых краін, калі яны змагаліся ў складзе воінскіх нацыянальных фарміраванняў у шэрагах Узброеных Сіл СССР, у партызанскіх атрадах, уваходзілі ў падпольныя групы і іншыя антыфашысцкія арганізацыі і ўнеслі значны ўклад у Перамогу.На знешнім баку медаля ёсць выява савецкага воіна, які ўзнімае чырвоны сцяг на рэйхстаг. На адваротным баку надпіс: "80 лет лет Победы в Великой Отечественной войне 1941 – 1945".Падобныя ўзнагароды былі заснаваны і ў іншых краінах СНД.У Беларусі ў яе аналагічны дызайн. Яна ўручаецца ветэранам ВАВ, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гета, а таксама тым, хто ўнёс значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва і ўвекавечанне памяці аб героях, удзельніках і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250302/zatsverdzhany-paradak-uznagarodzhannya-medalm-u-gonar-80-goddzya-peramog--vav-1094033825.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/1b/1094852542_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_411edebaa41e3c093efc299940f06593.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, пасольства рф у беларусі, навіны , грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, перамога, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, пасольства рф у беларусі, навіны , грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, перамога, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава
Пасольства Расіі ўручыла ў Беларусі медалі ў гонар 80-годдзя Перамогі
Некалькі дзясяткаў юбілейных медалёў у гонар юбілею Перамогі атрымалі расійскія грамадзяне, якія жывуць у Беларусі.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Сорак юбілейных медалёў "80 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг." уручылі прадстаўнікі пасольства Расіі жыхарам Беларусі, паведамілі Sputnik у дыпмісіі.
Узнагароды атрымалі грамадзяне Расіі, якія пражываюць у рэспубліцы. Сярод іх – былыя вязні нацысцкіх лагераў, блакаднікі, працаўнікі тылу і іншыя.
Напрыклад, у Мінску саветнік-пасланнік пасольства Расіі Пётр Фралоў наведаў Іну Іосіфаўну Аляксееву. Ёй 95 гадоў, і яна перажыла блакаду Ленінграда.
"Дзякуй, што не забываеце", - сказала Іна Іосіфаўна.
Блакадніцы ўручылі медаль, букет кветак і памятныя падарункі ад расійскага пасольства.
Такія ж падарункі, кветкі і ўзнагароды Пётр Фралоў перадаў і іншай жыхарцы Мінска – Вользе Кірылаўне Жыгулінай, якой сёлета споўнілася 96 гадоў. Яна добра трымаецца і сустракае гасцей моцным поціскам рукі.
"Хлеб здабывала для фронту. На карове прычым. Коней не было", - успомніла Вольга Кірылаўна.
Медаль, які ўручалі грамадзянам Расіі ў Беларусі, быў заснаваны прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у верасні мінулага года. Ім узнагароджваюць у тым ліку ветэранаў ВАВ, працаўнікоў тылу, блакаднікаў, былых вязняў канцлагераў і гета.
Палажэнне аб узнагародзе дазваляе ўручаць яе не толькі грамадзянам Расіі, але і іншых краін, калі яны змагаліся ў складзе воінскіх нацыянальных фарміраванняў у шэрагах Узброеных Сіл СССР, у партызанскіх атрадах, уваходзілі ў падпольныя групы і іншыя антыфашысцкія арганізацыі і ўнеслі значны ўклад у Перамогу.
На знешнім баку медаля ёсць выява савецкага воіна, які ўзнімае чырвоны сцяг на рэйхстаг. На адваротным баку надпіс: "80 лет лет Победы в Великой Отечественной войне 1941 – 1945".
Падобныя ўзнагароды былі заснаваны і ў іншых краінах СНД.
У Беларусі ў яе аналагічны дызайн. Яна ўручаецца ветэранам ВАВ, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гета, а таксама тым, хто ўнёс значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва і ўвекавечанне памяці аб героях, удзельніках і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"