Моцны землятрус адбыўся ў М’янме – ёсць разбурэнні

© Photo : Social media page of @_learial_22Наступствы землятрусу ў М'янме
Наступствы землятрусу ў М'янме - Sputnik Беларусь, 1920, 28.03.2025
Падпісацца
Па папярэдніх даных, у выніку падземных штуршкоў ёсць моцныя разбурэнні.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Моцны землятрус, магнітуда якога склала 7,7 балаў адбыўся ў М’янме, падземныя штуршкі адчуваліся ў суседніх з ёй краінах, паведаміла ў пятніцу Геалагічная служба ЗША (USGS).
"Землятрус магнітудай 7,7 балаў адбыўся ў М’янме ў 12 км ад горада Сагайнг з ачагом на глыбіні 10 км", - гаворыцца ў паведамленні.
Па даных USGS, штуршкі адчуваліся ў суседніх дзяржавах – Бангладэш, Індыі, Кітаі, Тайландзе і Лаосе.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у краіне з-за здарэння ёсць разбурэнні – пашкоджаны дамы, аб’екты інфраструктуры, дарогі і масты.
Мясцовыя ўлады пакуль не публікавалі афіцыйных звестак аб загінулых або пацярпелых.
Мэрыя сталіцы суседняга Тайланда – Бангкока – абвясціла эвакуацыю вышынных будынкаў, спыніла працу падземнае і надземнае метро – з-за пашкоджанняў ліній і тунэляў.
"Эвакуацыя вышынных будынкаў неабходна для правядзення неадкладнай інспекцыі іх стану ў мэтах бяспекі насельніцтва", - гаворыцца ў паведамленні.
Улады горада праінфармавалі, што ў бліжэйшы час будуць аб’яўлены папярэднія звесткі аб разбурэннях.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Жлобінскі лясгас - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2025
Аднаўленне лясоў пасля ліпеньскага ўрагану абмеркавалі на Гомельшчыне
Стужка навiн
0