https://bel.sputnik.by/20250408/energetyk-adnavl-elektrazabespyachenne-skh-adklyuchanykh-naselenykh-punkta-1095212258.html
Энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ўсіх адключаных населеных пунктаў
Энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ўсіх адключаных населеных пунктаў
Sputnik Беларусь
Паводле звестак Мінэнерга, падчас непагадзі адключэння электрычнасці адбыліся ў больш як 840 вёсках рэспублікі. 08.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-08T09:53+0300
2025-04-08T09:53+0300
2025-04-08T09:53+0300
непагадзь
прырода
прыродныя катаклізмы
надвор'е
анамаліі надвор'я
ураган
энергетыка
міністэрства энергетыкі рб
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/08/1095208219_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_008f085ea0170c4146c8ad0e9ace7d7e.jpg
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Энергетыкі аднавілі падачу электраэнергіі ва ўсе адключаныя населеныя пункты Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі рэспублікі."Дзякуючы зладжаным і дакладным дзеянням энергетыкаў, усе населеныя пункты рэспублікі забяспечаны электраэнергіяй", - гаворыцца ў паведамленні.У ведамстве падкрэслілі, што энергетыкі бесперапынна ліквідавалі наступствы ўрагану "Зіён" на працягу апошніх двух сутак, працуючы ў вельмі складаных умовах надвор’я.Паводле звестак Мінэнерга, за гэты час электразабеспячэнне парушалася ў больш як 840 населеных пунктах. У сярэднім час працы па аднаўленні ліній складала каля трох гадзін.Для аператыўнай ліквідацыі абрываў ЛЭП у самыя пацярпелыя раёны накіроўваліся тэхніка і сілы з суседніх абласцей.У міністэрстве ўдакладнілі, што ўсяго на працах было задзейнічана каля 150 брыгад – гэта звыш 600 чалавек, а таксама 200 адзінак тэхнікі. Часова ўстанаўлівалі 37 дызель-генератараў для забеспячэння насельніцтва электрычнасцю.За двое сутак энергетыкі выканалі больш за тысячу заявак па сетцы 0,4 кВ, некаторыя з іх яшчэ трэба закрыць.Моцныя снегапады пачаліся ў Беларусі ў суботу, 5 красавіка. З-за ўмоў надвор’я ў рэспубліцы аб’яўляўся аранжавы ўзровень небяспекі. Наліпанне снегу выклікала шматлікія парывы на лініях электраперадачы, часова парушаліся чыгуначныя зносіны ў Магілёўскім раёне – з-за паваленых на шляху дрэў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250328/motsny-zemlyatrus-adbysya--myanme--sts-razburenn-1094888153.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/08/1095208219_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_381395873b644b2174daa13a23e20f90.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
непагадзь, прырода, прыродныя катаклізмы, надвор'е, анамаліі надвор'я, ураган, энергетыка, міністэрства энергетыкі рб, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, здарэнні
непагадзь, прырода, прыродныя катаклізмы, надвор'е, анамаліі надвор'я, ураган, энергетыка, міністэрства энергетыкі рб, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, здарэнні
Энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ўсіх адключаных населеных пунктаў
Паводле звестак Мінэнерга, падчас непагадзі адключэння электрычнасці адбыліся ў больш як 840 вёсках рэспублікі.
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Энергетыкі аднавілі падачу электраэнергіі ва ўсе адключаныя населеныя пункты Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі рэспублікі.
"Дзякуючы зладжаным і дакладным дзеянням энергетыкаў, усе населеныя пункты рэспублікі забяспечаны электраэнергіяй", - гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве падкрэслілі, што энергетыкі бесперапынна ліквідавалі наступствы ўрагану "Зіён" на працягу апошніх двух сутак, працуючы ў вельмі складаных умовах надвор’я.
Паводле звестак Мінэнерга, за гэты час электразабеспячэнне парушалася ў больш як 840 населеных пунктах. У сярэднім час працы па аднаўленні ліній складала каля трох гадзін.
Для аператыўнай ліквідацыі абрываў ЛЭП у самыя пацярпелыя раёны накіроўваліся тэхніка і сілы з суседніх абласцей.
У міністэрстве ўдакладнілі, што ўсяго на працах было задзейнічана каля 150 брыгад – гэта звыш 600 чалавек, а таксама 200 адзінак тэхнікі. Часова ўстанаўлівалі 37 дызель-генератараў для забеспячэння насельніцтва электрычнасцю.
За двое сутак энергетыкі выканалі больш за тысячу заявак па сетцы 0,4 кВ, некаторыя з іх яшчэ трэба закрыць.
Моцныя снегапады пачаліся ў Беларусі ў суботу, 5 красавіка. З-за ўмоў надвор’я ў рэспубліцы аб’яўляўся аранжавы ўзровень небяспекі. Наліпанне снегу выклікала шматлікія парывы на лініях электраперадачы, часова парушаліся чыгуначныя зносіны ў Магілёўскім раёне – з-за паваленых на шляху дрэў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"