https://bel.sputnik.by/20250408/mnabarony-usu-dvoychy-za-sutk-atakaval-abekty-energetyk-rf-1095227439.html
Мінабароны: УСУ двойчы за суткі атакавалі аб’екты энергетыкі РФ
Мінабароны: УСУ двойчы за суткі атакавалі аб’екты энергетыкі РФ
Sputnik Беларусь
Украінскі бок не выконвае дасягнутыя раней дамоўленасці аб забароне ўдараў па энергетычнай структуры Расіі. 08.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-08T15:18+0300
2025-04-08T15:18+0300
2025-04-08T15:18+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
дроны
беспілотнікі
бяспека
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102647/90/1026479005_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_273c13c62cac07b132128e974794c6a2.jpg.webp
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Кіеўскі рэжым у парушэнне расійска-амерыканскіх дамоўленасцей аб спыненні ўдараў па энергааб’ектах працягнуў аднабаковыя атакі па энергетычнай інфраструктуры РФ, паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства Расіі.Удакладняецца, што ў панядзелак у 9:47 украінскія баевікі ўдарылі дронам і пашкодзілі правады ў пралёце апор высакавольтнай лініі 750 кВ "Курская АЭС – Металургічная" філіяла ПАТ "Россети" – Черноземное ПМЭС". У выніку чаго яна адключылася.Таксама ў панядзелак у Запарожскай вобласці ў 9:30 у выніку атакі дрона УСУ па электрападстанцыі 35 кВ "Новогорьевка" ГУП "Таврия-Энерго" пашкоджаны радыятар трансфарматара.Чарговыя перагаворы дэлегацый ЗША і РФ прайшлі 24 сакавіка ў Эр-Рыядзе. Таксама прадстаўнікі Вашынгтона сустрэліся і з украінскім бокам. 25 сакавіка прэс-служба Крамля паведаміла, што ўзгоднены спісак расійскіх і ўкраінскіх энергааб’ектаў, якія нельга атакаваць. Сярод іх, у прыватнасці, нафтаперапрацоўчыя заводы, нафта- і газаправоды (сховішчы), атамныя электрастанцыі, дамбы ГЭС.Невыкананне гэтых дамоўленасцей, як адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, можа стаць падставай для новай размовы кіраўнікоў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250407/mnabarony-rf-usu-6-razo-za-sutk-atakaval-rasyskya-energaabekty-1095196154.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102647/90/1026479005_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_235e75452aba3c42ce32474a66707031.jpg.webpSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , дроны, беспілотнікі, бяспека, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , дроны, беспілотнікі, бяспека, міністэрства абароны рф
Мінабароны: УСУ двойчы за суткі атакавалі аб’екты энергетыкі РФ
Украінскі бок не выконвае дасягнутыя раней дамоўленасці аб забароне ўдараў па энергетычнай структуры Расіі.
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Кіеўскі рэжым у парушэнне расійска-амерыканскіх дамоўленасцей аб спыненні ўдараў па энергааб’ектах працягнуў аднабаковыя атакі па энергетычнай інфраструктуры РФ, паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства Расіі.
Удакладняецца, што ў панядзелак у 9:47 украінскія баевікі ўдарылі дронам і пашкодзілі правады ў пралёце апор высакавольтнай лініі 750 кВ "Курская АЭС – Металургічная" філіяла ПАТ "Россети" – Черноземное ПМЭС". У выніку чаго яна адключылася.
Таксама ў панядзелак у Запарожскай вобласці ў 9:30 у выніку атакі дрона УСУ па электрападстанцыі 35 кВ "Новогорьевка" ГУП "Таврия-Энерго" пашкоджаны радыятар трансфарматара.
"Кіеўскі рэжым у парушэнне расійска-амерыканскіх дамоўленасцей аб спыненні з 18 сакавіка бягучага года на 30 дзён удараў па энергааб’ектах працягваў аднабаковыя атакі па расійскай энергетычнай інфраструктуры", - гаворыцца ў паведамленні.
Чарговыя перагаворы дэлегацый ЗША і РФ прайшлі 24 сакавіка ў Эр-Рыядзе. Таксама прадстаўнікі Вашынгтона сустрэліся і з украінскім бокам. 25 сакавіка прэс-служба Крамля паведаміла, што ўзгоднены спісак расійскіх і ўкраінскіх энергааб’ектаў, якія нельга атакаваць. Сярод іх, у прыватнасці, нафтаперапрацоўчыя заводы, нафта- і газаправоды (сховішчы), атамныя электрастанцыі, дамбы ГЭС.
Невыкананне гэтых дамоўленасцей, як адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, можа стаць падставай для новай размовы кіраўнікоў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"