https://bel.sputnik.by/20250408/mnekanomk-pragnazrue-dzesyatsrazovy-rost-kolkasts-elektramablya-1095228620.html
Мінэканомікі прагназіруе дзесяціразовы рост колькасці электрамабіляў
Мінэканомікі прагназіруе дзесяціразовы рост колькасці электрамабіляў
Sputnik Беларусь
Для ўладальнікаў электрамабіляў у краіне прадугледжаны льготы і прэферэнцыі, у тым ліку, на такія аўто ўстаноўлена нулявая мытная пошліна. 08.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-08T15:39+0300
2025-04-08T15:39+0300
2025-04-08T15:39+0300
электрамабіль
аўто
навіны
грамадства
транспарт
эканоміка
міністэрства эканомікі рб
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1b/1093108840_0:131:3072:1859_1920x0_80_0_0_c80aaddd8b07e4bad482ca9197990a52.jpg
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Ёсць падставы меркаваць, што да 2031 года ў Беларусі будзе зарэгістравана каля 250-300 тысяч электрамабіляў, паведаміў начальнік упраўлення базавых галін прамысловасці Мінэканомікі Юрый Іваноў падчас прэс-канферэнцыі ў аўторак, перадае Sputnik.Ён удакладніў, што для беларусаў электрамабілі сталі неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця."Адначасова вырашаюцца, як экалагічныя, так і эканамічныя задачы. Скарачаецца выкарыстанне выкапнёвага паліва, загружаюцца новыя магутнасці ў энергетыцы, ствараецца па сутнасці новая галіна, якая ўключае вытворчасць усіх відаў электратранспарту, пачынаючы ад легкавога, заканчваючы грузавым", - сказаў Іваноў.Ён нагадаў, што ў Беларусі існуе шэраг прэферэнцый для ўладальнікаў электрамабіляў: вызваленне ад увазнога ПДВ, адсутнасць платы за карыстанне камунальнымі паркоўкамі, устаноўлена нулявая мытная пошліна, сімвалічная сума ўтыльзбору. Таксама электрамабілі могуць ездзіць па вылучаных для грамадскага транспарта палосах."За кошт гэтых і іншых мер у нас у рэспубліцы на сённяшні дзень колькасць электрамабіляў складае 28,5 тыс адзінак. Пачыналі мы ў 2020 годзе літаральна з 80 адзінак. Толькі за мінулы год прырост склаў 14,2 тыс адзінак, што ў 2,7 разы перавышае паказчыкі 2023 года", - дадаў начальнік упраўлення.Іваноў звярнуў увагу на тое, што сёлета станоўчая дынаміка захоўваецца, за тры месяцы зарэгістравана каля 5,3 тыс адзінак."Ёсць падставы меркаваць, што да 2031 года ў краіне будзе зарэгістравана каля 250-300 тысяч электрамабіляў", - заявіў ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250407/novyya-pravly-zdachy-ekzamena-u-da-pachynayuts-dzeynchats-z-8-krasavka-1095201591.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1b/1093108840_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_062df4f1366ec223d3edef3e0f6da41a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
электрамабіль, аўто, навіны , грамадства, транспарт, эканоміка, міністэрства эканомікі рб, у беларусі, беларусь
электрамабіль, аўто, навіны , грамадства, транспарт, эканоміка, міністэрства эканомікі рб, у беларусі, беларусь
Мінэканомікі прагназіруе дзесяціразовы рост колькасці электрамабіляў
Для ўладальнікаў электрамабіляў у краіне прадугледжаны льготы і прэферэнцыі, у тым ліку, на такія аўто ўстаноўлена нулявая мытная пошліна.
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Ёсць падставы меркаваць, што да 2031 года ў Беларусі будзе зарэгістравана каля 250-300 тысяч электрамабіляў, паведаміў начальнік упраўлення базавых галін прамысловасці Мінэканомікі Юрый Іваноў падчас прэс-канферэнцыі ў аўторак, перадае Sputnik.
Ён удакладніў, што для беларусаў электрамабілі сталі неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця.
"Адначасова вырашаюцца, як экалагічныя, так і эканамічныя задачы. Скарачаецца выкарыстанне выкапнёвага паліва, загружаюцца новыя магутнасці ў энергетыцы, ствараецца па сутнасці новая галіна, якая ўключае вытворчасць усіх відаў электратранспарту, пачынаючы ад легкавога, заканчваючы грузавым", - сказаў Іваноў.
Ён нагадаў, што ў Беларусі існуе шэраг прэферэнцый для ўладальнікаў электрамабіляў: вызваленне ад увазнога ПДВ, адсутнасць платы за карыстанне камунальнымі паркоўкамі, устаноўлена нулявая мытная пошліна, сімвалічная сума ўтыльзбору. Таксама электрамабілі могуць ездзіць па вылучаных для грамадскага транспарта палосах.
"За кошт гэтых і іншых мер у нас у рэспубліцы на сённяшні дзень колькасць электрамабіляў складае 28,5 тыс адзінак. Пачыналі мы ў 2020 годзе літаральна з 80 адзінак. Толькі за мінулы год прырост склаў 14,2 тыс адзінак, што ў 2,7 разы перавышае паказчыкі 2023 года", - дадаў начальнік упраўлення.
Іваноў звярнуў увагу на тое, што сёлета станоўчая дынаміка захоўваецца, за тры месяцы зарэгістравана каля 5,3 тыс адзінак.
"Ёсць падставы меркаваць, што да 2031 года ў краіне будзе зарэгістравана каля 250-300 тысяч электрамабіляў", - заявіў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"