https://bel.sputnik.by/20250409/manety--kryzhyk-saldata-u-gomel-sabral-materyyal-dlya-pomnka-peramog-1095273909.html
Манеты і крыжык салдата: у Гомелі сабралі матэрыял для помніка Перамогі
Манеты і крыжык салдата: у Гомелі сабралі матэрыял для помніка Перамогі
Sputnik Беларусь
Манеты, асколкі і кулі ўвойдуць у сплаў народнага помніка "Жывая памяць удзячных пакаленняў", які плануецца ўстанавіць на Паклоннай гары ў Маскве. 09.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-09T17:52+0300
2025-04-09T17:52+0300
2025-04-09T17:52+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
гомель
масква
мінск
брэст
помнік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/09/1095269814_0:197:1280:917_1920x0_80_0_0_9e3a19af3019a00a84b5acb78956c1c8.jpg
ГОМЕЛЬ, 9 сак – Sputnik, Таццяна Федарэнка. Больш за 600 кілаграмаў манет для стварэння помніка героям Вялікай Айчыннай вайны было перададзена Фонду Аляксея Талая ў Гомелі, паведамляе карэспандэнт Sputnik.Спецыяльныя колбы для іх збору раней былі размешчаны ў абласных цэнтрах Беларусі, а таксама больш як у 70 рэгіёнах РФ.Прадстаўнік фонду па Гомелі і вобласці Юлія Малава расказала, што ў рамках праекта "Жывая памяць удзячных пакаленняў" ужо ўстаноўлены памятныя знакі ў Мінску і Брэсце, на чарзе – Масква, ён з’явіцца на Паклоннай гары. Плануецца, што ў сплаве, з якога яго зробяць, будуць манеты ад больш як пяці мільёнаў сямей з Расіі і Беларусі.Прадстаўнік фонду ўдакладніла, што ў ствол дрэва дадаецца сплаў з савецкіх манет, кожная з якіх – знак падзякі пакаленню пераможцаў."Акцэнт быў зроблены на манетах савецкай чаканкі, але людзі неслі манеты розных краін, ваеннага часу і нават Расійскай Імперыі, а таксама дзеючыя, якія будуць накіраваны на фінансаванне праекта. Усе астатнія – у сплаў", - дадала Малава.У аснове помніка ў Маскве будуць не толькі манеты, але і гільзы, асколкі боепрыпасаў і асабістыя рэчы загінулых на СВА вайскоўцаў, напрыклад, сподні крыжык расійскага салдата, дастаўлены з горада Рыльска Курскай вобласці."Прывезлі гуманітарны груз, а назад везлі крыжык загінулага салдата. Да апошняга дыхання ён сціскаў яго ў сваёй руцэ. Крыж перадалі ў сплаў як знак і часцінку душы ўсіх загінулых на курскім фронце хлопцаў, каб і іх подзвіг назаўжды быў увекавечаны ў народным помніку "Жывая памяць удзячных пакаленняў" для Паклоннай гары ў Маскве", - прывяла падрабязнасці Малава.Паводле слоў арганізатараў, гэты праект знайшоў вялікі водгук у Беларусі і РФ, а таксама ў суайчыннікаў за мяжой. Манеты ад сваіх сямей для помніка перадалі таксама прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250409/gryzlo-adkry-u-baranavchakh-tablchku--pamyats-ab-legendarnay-partyzantsy-1095263427.html
беларусь
расія
гомель
масква
мінск
брэст
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/09/1095269814_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_7dec5d7f3672a6578247b00e8ba9f92b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, гомель, масква, мінск, брэст, помнік, вялікая айчынная вайна, гісторыя, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, навіны , грамадства, аляксей талай, фонд, спецаперацыя, перамога, дзень перамогі
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, гомель, масква, мінск, брэст, помнік, вялікая айчынная вайна, гісторыя, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, навіны , грамадства, аляксей талай, фонд, спецаперацыя, перамога, дзень перамогі
Манеты і крыжык салдата: у Гомелі сабралі матэрыял для помніка Перамогі
Манеты, асколкі і кулі ўвойдуць у сплаў народнага помніка "Жывая памяць удзячных пакаленняў", які плануецца ўстанавіць на Паклоннай гары ў Маскве.
ГОМЕЛЬ, 9 сак – Sputnik, Таццяна Федарэнка. Больш за 600 кілаграмаў манет для стварэння помніка героям Вялікай Айчыннай вайны было перададзена Фонду Аляксея Талая ў Гомелі, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Спецыяльныя колбы для іх збору раней былі размешчаны ў абласных цэнтрах Беларусі, а таксама больш як у 70 рэгіёнах РФ.
Прадстаўнік фонду па Гомелі і вобласці Юлія Малава расказала, што ў рамках праекта "Жывая памяць удзячных пакаленняў" ужо ўстаноўлены памятныя знакі ў Мінску і Брэсце, на чарзе – Масква, ён з’явіцца на Паклоннай гары. Плануецца, што ў сплаве, з якога яго зробяць, будуць манеты ад больш як пяці мільёнаў сямей з Расіі і Беларусі.
"Кожны з трох помнікаў уяўляе сабой франтавы ліст-трохвугольнік, прабіты куляй – як памяць аб ваенным ліхалецці, і дрэва, якое ўвасабляе пакаленні, якія нарадзіліся пасля вайны", - растлумачыла Малава.
Прадстаўнік фонду ўдакладніла, што ў ствол дрэва дадаецца сплаў з савецкіх манет, кожная з якіх – знак падзякі пакаленню пераможцаў.
"Акцэнт быў зроблены на манетах савецкай чаканкі, але людзі неслі манеты розных краін, ваеннага часу і нават Расійскай Імперыі, а таксама дзеючыя, якія будуць накіраваны на фінансаванне праекта. Усе астатнія – у сплаў", - дадала Малава.
У аснове помніка ў Маскве будуць не толькі манеты, але і гільзы, асколкі боепрыпасаў і асабістыя рэчы загінулых на СВА вайскоўцаў, напрыклад, сподні крыжык расійскага салдата, дастаўлены з горада Рыльска Курскай вобласці.
"Прывезлі гуманітарны груз, а назад везлі крыжык загінулага салдата. Да апошняга дыхання ён сціскаў яго ў сваёй руцэ. Крыж перадалі ў сплаў як знак і часцінку душы ўсіх загінулых на курскім фронце хлопцаў, каб і іх подзвіг назаўжды быў увекавечаны ў народным помніку "Жывая памяць удзячных пакаленняў" для Паклоннай гары ў Маскве", - прывяла падрабязнасці Малава.
Паводле слоў арганізатараў, гэты праект знайшоў вялікі водгук у Беларусі і РФ, а таксама ў суайчыннікаў за мяжой. Манеты ад сваіх сямей для помніка перадалі таксама прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"