Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Васілеўская: Пуцін прапаноўваў застацца ў атрадзе касманаўтаў

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкМарина Василевская
Марина Василевская - Sputnik Беларусь, 1920, 10.04.2025
Падпісацца
Беларусь у 2024 годзе адправіла на арбіту першага ў сваёй суверэннай гісторыі касманаўта, ім стала бортправаднік "Белавія" Марына Васілеўская.
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Першы беларускі касманаўт, Герой Беларусі Марына Васілеўская заявіла, што паляціць у космас яшчэ раз, калі Радзіма скажа.
Яна адзначыла, што для гэтага ў яе ўжо ўсё ёсць – і здароўе, і вопыт.
"Калі Радзіма скажа ляцець – паляцім", - сказала яна на прэс-канферэнцыі ў чацвер.
Васілеўская расказала, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запрашаў яе застацца ў атрадзе касманаўтаў на пастаянную работу, аднак яна адмовілася.
"Я, вядома ж, пайшла за нашым прэзідэнтам, засталася ў Беларусі, у нас тут ёсць над чым працаваць. Але калі будзе выхад у адкрыты космас (у праграме наступнага магчымага палёту. - Sputnik) і камандзірам экіпажа будзе Алег Навіцкі – паляцім", - растлумачыла касманаўтка.
Начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Пётр Віцязь дадаў: для таго, каб Акадэмія навук запусціла новую праграму падрыхтоўкі да палёту на МКС беларускага касманаўта, павінна быць даручэнне кіраўніка дзяржавы.
"Мы заўсёды гатовы выконваць даручэнне, калі яно будзе. Але гэта не толькі магчымасць, гэта яшчэ і эканамічнасць. Трэба з гэтай пазіцыі таксама падыходзіць. Калі настане такі час, што магчымасць такая будзе, то, вядома, я думаю, кіраўніцтва прыме такое рашэнне", - канстатаваў акадэмік.

Палёт беларускі ў космас

Марына Васілеўская адправілася на МКС 23 сакавіка 2024 года і вярнулася на Зямлю 6 красавіка. За час знаходжання на борце станцыі Васілеўская выканала некалькі даследаванняў, правяла сеанс сувязі са студэнтамі БДУ і зрабіла здымкі з космасу.
Пасля вяртання на Зямлю яна была ўдастоена вышэйшай дзяржаўнай узнагароды – звання Герой Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларусы ў космасе – інфаграфіка - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2024
Інфаграфіка
Беларусы ў космасе – інфаграфіка
Стужка навiн
0