Авечкін абагнаў Грэцкі па колькасці матчаў у НХЛ

© Getty Images / Bruce BennettРасійскі нападаючы і капітан "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін
Расійскі нападаючы і капітан Вашынгтон Кэпіталз Аляксандр Авечкін - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2025
Падпісацца
Матч супраць "Караліны Харыкейнз" стаў для расійскага хакеіста 1 488-м у кар’еры ў чэмпіянатах НХЛ.
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Расійскі нападаючы і капітан "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін заняў 26-е месца ў спіску лепшых хакеістаў у гісторыі па колькасці згуляных матчаў у чэмпіянатах Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ).
У сталіцы ЗША адбыўся мачт супраць "Караліны Харыкейнз", для 39-гадовага расійскага хакеіста паядынак з "астраўлянамі" стаў 1 488-м у кар’еры ў чэмпіянатах лігі.
Матч завяршыўся перамогай гаспадароў пляцоўкі ў серыі булітаў з лікам 5:4, капітан "сталічных" аддаў дзейсную перадачу і працягнуў асабістую дзейсную серыю да шасці матчаў.
Такім чынам па колькасці матчаў у "рэгулярках" Ові, як называюць гульца балельшчыкі і аднаклубнікі, абышоў канадца Уэйна Грэцкі. Цяпер расіянін займае па гэтым паказчыку 26-е месца.
Сам рэкорд па колькасці матчаў належыць Патрыку Марло, які за сваю кар’еру правёў у НХЛ 1 779 гульняў.
Сярод дзеючых гульцоў НХЛ Авечкін займае трэцяе месца, ён саступае толькі абаронцу "Сэнт-Луіс Блюз" Раяну Сутэру, на рахунку якога ў рэгулярных чэмпіянатах заакіянскай лігі 1 524 паядынкі, і абаронцу "Караліны" Брэнту Бернсу з паказчыкам у 1 493.

Новы рэкардсмен

У нядзелю Авечкін забіў 895-ю шайбу ў сваёй кар’еры ў матчы з "Нью-Ёрк Айлендарс".
Такім чынам хакеіст устанавіў гістарычны рэкорд у "рэгулярках" НХЛ і стаў лепшым снайперам усіх часоў. Папярэдні рэкорд належаў Уэйну Грэцкі, ён быў устаноўлены ў 1999 годзе і пратрымаўся 26 гадоў.
Як прызнаўся хакеіст журналістам, ён шчаслівы за сваю родную краіну ў сувязі з тым, што менавіта расіянін стаў лепшым па закінутых шайбах у НХЛ. Авечкін таксама расказаў, што прысвячае рэкордную шайбу сваёй сям’і і блізкім.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аляксандр Авечкін - Sputnik Беларусь, 1920, 08.04.2025
Лукашэнка назваў Авечкіна "машынай"
Стужка навiн
0