https://bel.sputnik.by/20250411/lukashenka--sharyf-pravodzyats-peragavory--mnsku-1095333219.html
Лукашэнка і Шарыф праводзяць перагаворы ў Мінску
Лукашэнка і Шарыф праводзяць перагаворы ў Мінску
Sputnik Беларусь
Прэм’ер-міністр Пакістана прыбыў у беларускую сталіцу спецрэйсам, напярэдадні прайшла яго нефармальная сустрэча з прэзідэнтам Беларусі. 11.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-11T11:09+0300
2025-04-11T11:09+0300
2025-04-11T11:38+0300
аляксандр лукашэнка
у беларусі
беларусь
пакістан
навіны
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104301/93/1043019366_0:242:3001:1930_1920x0_80_0_0_dd8de26e5b1ae4fa9ad57aebcdef1475.jpg
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф праводзяць перагаворы ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт Sputnik.Таксама, паводле слоў беларускага прэзідэнта, былі абмеркаваны асабістыя перспектывы."У нас склаліся вельмі добрыя адносіны, як вы вельмі правільна, спадар прэм’ер-міністр сказалі, адносіны сямейныя. Таму мы заўсёды будзем такі ўзровень адносін (падтрымліваць - Sputnik) і спадзяюся, што пасля гэтага візіту мы проста не маем права, каб не рэалізаваць гэтыя дамоўленасці", - сказаў Лукашэнка.Беларускі прэзідэнт адзначыў, што ў склад пакістанскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Мінск, уваходзяць многія буйныя, вядучыя бізнесмены, якія зацікаўлены ў наладжванні канкрэтных адносін па канкрэтных напрамках з Беларуссю і прадпрыемствамі рэспублікі.Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь – машынабудаўнічая краіна, з развітой сельскай гаспадаркай.У сваю чаргу прэм’ер Пакістана падзякаваў прэзідэнту Беларусі за вельмі цёплы прыём."Я хацеў бы падкрэсліць надзею, што нашы цёплыя адносіны выльюцца ў інвестыцыі і рост узаемнага гандлю", - сказаў кіраўнік пакістанскага ўрада.Паводле яго слоў, у Пакістане ведаюць, якую дапамогу можа аказаць Беларусь сельскай гаспадарцы краіны. Шарыф таксама адзначыў, што падпісаныя раней двухбаковыя пагадненні дапамогуць развіваць адносіны ў сельскай гаспадарцы і прамысловай вытворчасці.Кіраўнік урада Пакістана знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. У Мінск ён прыбыў напярэдадні. У складзе дэлегацыі таксама прэзідэнт Пакістанскай мусульманскай лігі Наваз Шарыф і галоўны міністр правінцыі Пенджаб (губернатар) Мар’ям Шарыф.Вечарам у чацвер у Палацы Незалежнасці прайшла нефармальная сустрэча прэзідэнта Беларусі з прэм’ерам Пакістана і членамі дэлегацыі.Сёння падчас перагавораў Лукашэнкі і Шарыфа плануецца абмеркаванне працэсу рэалізацыі дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў час візіту беларускага лідара ў Пакістан у лістападзе 2024 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241125/krank-mzs-belarus--pakstana-abmerkaval-supratsontstva-na-mzhnarodnay-arene-1091401797.html
беларусь
пакістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104301/93/1043019366_19:0:2686:2000_1920x0_80_0_0_eeaacb4c9d8d0f3101e44bb94db7d64e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, пакістан, навіны , палітыка, эканоміка
аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, пакістан, навіны , палітыка, эканоміка
Лукашэнка і Шарыф праводзяць перагаворы ў Мінску
11:09 11.04.2025 (абноўлена: 11:38 11.04.2025) Прэм’ер-міністр Пакістана прыбыў у беларускую сталіцу спецрэйсам, напярэдадні прайшла яго нефармальная сустрэча з прэзідэнтам Беларусі.
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф праводзяць перагаворы ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы ўчора абмеркавалі шэраг пытанняў на працягу трох гадзін, і міжнародны парадак дня і ўсё, што адбываецца вакол нашых краін, па перспектывах двухбаковых адносін", - заявіў прэзідэнт Беларусі ў пачатку перагавораў.
Таксама, паводле слоў беларускага прэзідэнта, былі абмеркаваны асабістыя перспектывы.
"У нас склаліся вельмі добрыя адносіны, як вы вельмі правільна, спадар прэм’ер-міністр сказалі, адносіны сямейныя. Таму мы заўсёды будзем такі ўзровень адносін (падтрымліваць - Sputnik) і спадзяюся, што пасля гэтага візіту мы проста не маем права, каб не рэалізаваць гэтыя дамоўленасці", - сказаў Лукашэнка.
Беларускі прэзідэнт адзначыў, што ў склад пакістанскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Мінск, уваходзяць многія буйныя, вядучыя бізнесмены, якія зацікаўлены ў наладжванні канкрэтных адносін па канкрэтных напрамках з Беларуссю і прадпрыемствамі рэспублікі.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь – машынабудаўнічая краіна, з развітой сельскай гаспадаркай.
"Я вельмі добра ведаю, што трэба Пакістану, Вы таксама добра ведаеце, што трэба Беларусі ад Пакістана. І думаю, што ў працэсе візіту і члены ўрада, і кіраўнікі буйных кампаній дамовіліся аб перспектывах супрацоўніцтва", - сказаў Лукашэнка.
У сваю чаргу прэм’ер Пакістана падзякаваў прэзідэнту Беларусі за вельмі цёплы прыём.
"Я хацеў бы падкрэсліць надзею, што нашы цёплыя адносіны выльюцца ў інвестыцыі і рост узаемнага гандлю", - сказаў кіраўнік пакістанскага ўрада.
Паводле яго слоў, у Пакістане ведаюць, якую дапамогу можа аказаць Беларусь сельскай гаспадарцы краіны. Шарыф таксама адзначыў, што падпісаныя раней двухбаковыя пагадненні дапамогуць развіваць адносіны ў сельскай гаспадарцы і прамысловай вытворчасці.
Кіраўнік урада Пакістана знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. У Мінск ён прыбыў напярэдадні. У складзе дэлегацыі таксама прэзідэнт Пакістанскай мусульманскай лігі Наваз Шарыф і галоўны міністр правінцыі Пенджаб (губернатар) Мар’ям Шарыф.
Вечарам у чацвер у Палацы Незалежнасці прайшла нефармальная сустрэча прэзідэнта Беларусі з прэм’ерам Пакістана і членамі дэлегацыі.
Сёння падчас перагавораў Лукашэнкі і Шарыфа плануецца абмеркаванне працэсу рэалізацыі дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў час візіту беларускага лідара ў Пакістан у лістападзе 2024 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"