Лукашэнка назваў кан’юнктуршчынай палітыку Польшчы ў адносінах да Беларусі

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкБудынак МЗС Польшчы ў Варшаве
Будынак МЗС Польшчы ў Варшаве - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Падпісацца
Паводле слоў прэзідэнта, пасля ўвядзення санкцый беларускі бок не выгнаў са сваёй тэрыторыі ніводнага паляка.
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што не сочыць за прэзідэнцкай гонкай, якая разгарнулася ў Польшчы, а палітыку Варшавы ў адносінах да Мінска лічыць кан’юнктуршчынай.
Гэтую заяву беларускі лідар зрабіў, размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ пасля працы на суботніку, у рамках якога ён наведаў пляцоўку будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і парку Народнага адзінства.
Па словах Лукашэнкі, ён не толькі не сочыць за прэзідэнцкай гонкай у Польшчы, але і ставіцца да гэтага абыякава.

"Палякі загуляліся. Хто-хто, але палякі нашы ж людзі, славяне. Маглі б жыць нармальна, гандляваць, развівацца. Мы ж ніводнага паляка, калі яны санкцыі ўвялі, адсюль не выгналі. І многія тут працуюць. І няхай працуюць. Нармальна працуюць і лічаць беларусаў нармальнымі людзьмі. Але выбудавалі такую палітыку. Гэта кан’юнктуршчына. Гэта кан’юнктуршчыкі", - заявіў прэзідэнт, яго словы прыводзіць БелТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, такім чынам польскія ўлады выбудоўваюць палітыку і ўнутры ЕС. Паводле яго слоў, гэта асабліва было заўважна пару гадоў таму, калі ва ўгоду амерыканцам Польшча пачала спрэчкі з Еўрасаюзам.
"Цяпер палякі прыціхлі трошкі, ужо не з амерыканцамі. Яны ўжо не ведаюць, куды. Яны пасварыліся з Еўрапейскім саюзам. Амерыканцы цяпер на іх пільна пазіраюць. Зразумела – плацдарм для таго, каб супраць нас, супраць Расіі і іншых краін. Польшча – гэта зручны плацдарм. Але Трамп праводзіць сваю палітыку. Палякі прыціхлі", - сказаў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама заўважыў, што пасада прэзідэнта ў Польшчы – гэта ўсяго толькі "лялька, цацка, каб па калідоры ў Вашынгтоне хадзіць туды-сюды", а ўлада ў рэспубліцы – прыніжэнне польскага народа.

Выбары ў Польшчы

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы прызначаны на 18 мая. Дзеючы кіраўнік дзяржавы Анджэй Дуда не зможа прыняць у іх удзел, паколькі займае галоўную дзяржаўную пасаду другі раз запар.
Першапачаткова аб сваім жаданні ўзначаліць краіну заяўлялі больш за 40 чалавек, яны зарэгістравалі свае выбарчыя камітэты. Але каб прайсці ў наступны этап кампаніі, ім неабходна было сабраць 100 тысяч подпісаў.
Па даных Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы (PKW), неабходные дакументы здалі ў камісію 17 прэтэндэнтаў, што з’яўляецца рэкордам у гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у краіне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі Украіны і Еўрапейскага Саюза - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Лукашэнка: магчыма, Украіна ніколі не стане членам ЕС
Стужка навiн
0