Вербная нядзеля: традыцыі святкавання і народныя прыкметы

© Sputnik / Виктор ТолочкоВербная нядзеля
Вербная нядзеля - Sputnik Беларусь, 1920, 13.04.2025
Падпісацца
У гэтым годзе Вялікдзень у праваслаўных і каталікоў супадае, галоўнае рэлігійнае свята хрысціяне адзначаць 20 красавіка.
Праваслаўныя і каталікі сёння, роўна за тыдзень да Вялікадня, адзначаюць адно з 12 галоўных хрысціянскіх свят – Уваходжанне Гасподняе ў Іерусалім. Яно яшчэ называецца Вербная ці Пальмавая нядзеля – у сувязі з традыцыяй прыносіць у храмы іх галінкі і асвячаць.
Дадзенае свята прысвечана адной з галоўных евангельскіх падзей, калі Ісус пасля ўваскрашэння памерлага Лазара заязджаў на осліку ў Іерусалім.
Там яго ўрачыста сустракалі воклічамі: "Асанна, Асанна!", славілі як месію і кідалі пад ногі адзенне і пальмавыя галінкі.
© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкІнсцэніроўка ўезду Ісуса ў Іерусалім падчас святкавання вербнай нядзелі на плошчы ля архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, архіўнае фота
Молодой человек принимает участие в инсценировке въезда Иисуса в Иерусалим во время празднования вербного воскресенья на площади у архикафедрального костела Пресвятой Девы Марии в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Інсцэніроўка ўезду Ісуса ў Іерусалім падчас святкавання вербнай нядзелі на плошчы ля архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, архіўнае фота

Асвяціць вербы

Сёння вернікі з самага ранку прыйдуць на боскую літургію. І ў каталіцкіх, і ў праваслаўных храмах там асвяцяць галінкі вярбы, некаторыя ж зрабілі гэта напярэдадні ўвечары.
Пасля службы вярбу нясуць дадому і ставяць каля абразоў. Лічыцца, што асвячоныя галінкі будуць з’яўляцца своеасаблівым святым абярэгам на бліжэйшы год. Вербныя галінкі захоўваюцца да наступнай Вербніцы, калі іх замяняюць на новыя. Старыя ж галінкі ніколі не выкідваюць, а звычайна спальваюць, адначасова молячыся.
У гэтым годзе 13 красавіка, падчас свята Уваходжання Гасподняга, у Свята-Елісавецінскім манастыры адбудзецца ўрачыстае асвячэнне новай скульптурнай кампазіцыі, якая паказвае выяву Збавіцеля, які ўязджае ў Іерусалім. Чакаецца, што чын асвячэння ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВербныя галінкі
Вербныя галінкі - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Вербныя галінкі

Народныя вераванні

Ва ўсходнеславянскай традыцыі асвячонай вярбе прыпісвалі асаблівую сілу, верылі, што яна можа выратаваць ад навальніцы, вылечыць хворых, зберагчы свойскую жывёлу ад паморку, сурокаў і драпежнікаў.
Сярод народных абрадаў, звязаных з вярбой, сустракаліся вельмі цікавыя:
хвастанне вярбой – такія "ўдары" суправаджаліся адмысловай замовай: "Не я б’ю – вярба б’е, за тыдзень – Вялікдзень, будзь багаты, як зямля, будзь здаровы, як вада, як лёд – на ўвесь год!" Лічылася, што яны здольныя ачысціць душу, адагнаць ад чалавека ўсялякія хваробы. Найбольшую сілу рытуал, на думку нашых продкаў, меў на досвітку вербнай нядзелі;
вярба-абярэг – вербныя галінкі ставілі ў пачэсны кут, а таксама засоўвалі за столевую бэльку або клалі ў пячурку, спадзеючыся, што тым самым зберагуць жыллё ад выпадковай маланкі;
мыццё вярбой – на асвячонай у царкве вярбе настойвалі ваду, якой рэкамендавалася абмыць твар і рукі. Лічылася, што такім чынам у чалавека захоўваецца здароўе і прыгажосць;
сімвал урадлівасці – асабліва дасведчаныя гаспадыні хавалі галінку вярбы пад першую баразну, калі прыходзіла чарга пасяўной. Тым самым вярба, на іх думку, дапамагала захаваць і прымножыць ураджай.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПокуць з вербамі
Покуць з вербамі - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2025
Покуць з вербамі

Прыкметы на Вербную нядзелю

Таксама са святам было звязана і мноства народных прыкмет:
мароз у гэты дзень прадвяшчае добры ўраджай ярыны;
калі ў Вербніцу стаіць сонечнае цёплае надвор’е, то лета будзе вельмі ўраджайным, а вось калі ідзе дождж ці снег, то сёлета будзе шмат хлеба;
калі занесці вербныя галінкі ў дом на досвітку – сям’ю будзе чакаць удалы год;
калі галінка вярбы распусціцца, то чым больш пухнатыя "коцікі", тым больш шчаслівымі будуць блізкія;
а калі пакласці асвячоную вярбу пад падушку, то абавязкова прысніцца вешчы сон.
Нагадваем, што ў панядзелак пачынаецца Перадвелікодны тыдзень, у кожны дзень якога царква будзе ўспамінаць апошнія моманты зямнога жыцця Ісуса.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Рыба, запечаная цалкам - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2024
"Святочная смакацеча" на Вербніцу, або Рыбныя стравы для сумленных поснікаў
Стужка навiн
0